July 8th, 2019

Ці стане Пінск безбар’ерным? | Камунікат.org

„Пінск неўзабаве павінен стаць горадам утульным для ўсіх катэгорый грамадзян”, – такую задачу перад адказнымі чыноўнікамі і кіраўнікамі арганізацый паставіў старшыня гарадскога выканкама Іван Рэбкавец.Кіраўнік Пінска азнаёміўся з рэалізацыяй праграмы па стварэнню безбар’ернага асяроддзя і засяродзіў увагу на прыпынках, пешаходных пераходах і ходніках.
Праграма рэалізоўваецца пяты год запар і паводле слоў старшыні гарадской арганізацыі інвалідаў-вазочнікаў Алены Макарчук – зрухі за гэты час відавочныя:
– Шмат зроблена па стварэнні безбар’ернага асяроддзя ў горадзе Пінску. Не было пандусаў, цяпер мы бачым, што іх становіцца больш. Праблема па стварэнні пандусаў усё ж такі яшчэ ёсць. У прынцыпе гарадскія ўлады, калі мы да іх звяртаемся з нейкай праб... Болей...

Чаму няма сувязі паміж дэпутатамі і насельніцтвам? | Камунікат.org

„Уся камунікацыя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з выбаршчыкамі – гэта рэдкія прыёмы і тэзісная гадавая справаздача”, – такую выснову зрабілі ўдзельнікі „круглага стала” ў Пінску на якім абмяркоўвалі функцыі і дзейнасць так званых „народных абраннікаў”.
Мерапрыемства зладзіла грамадскае аб’яднанне „Садружнасць Палесся”.Удзельнік „круглага стала”, сябра аб’яднання Віктар Грыцэвіч упэўнены, што дэпутат павінен перад прыняццём сур’ёзных рашэнняў у парламенце раіцца са сваімі выбаршчыкамі:
– У іх ёсць парадак дня, як я лічу, калі б я быў дэпутатам, калі ёсць парадак дня, калі ёсць такое пытанне, вось ад яго ўсё залежыць. Ты ідзі туды, да выбаршчыкаў, парайся, як табе галасаваць. Што табе народ ска... Болей...

У Свіслачы пачынаецца даследаванне магілы Віктара Каліноўскага | Камунікат.org

У Свiслачы адбылася нарада з удзелам прадстаўнiкоў Следчага камiтэту з Менску, Гароднi, беларускiх i лiтоўскiх археолагаў, лiтоўскай амбасады. Ад грамадскасцi прысутнiчалi Юры Глебiк і Уладзімір Хільмановіч.Справа звязаная з тым, што ў Вільні знойдзеныя парэшткі паўстанцаў 1863-1864 гадоў, сярод якіх і меркаваныя парэшткі лідара паўстання на нашых землях Кастуся Каліноўскага. Дзеля іх ідэнтыфікацыі вырашылі правесці эксгумацыю цела старэйшага Каліноўскага – Віктара, які пахаваны ў Свіслачы.
Кажа прысутны на пасяджэнні Уладзімір Хільмановіч:
– Вырашана, што сёння будзе дэмантаж помніка, часовы дэмантаж. Афіцыйна заяўлена і абяцана, што праз некалькі месяцаў помнік будзе адноўлены, незалежна ад вынікаў гэтых раскопак, эксгумацыі і ідэнтыфікацыі парэшткаў Віктара Каліноўскага. А... Болей...

Грэка-католікам выставілі рахунак за пілігрымку. Яна адмененая | Камунікат.org

9-га ліпеня павінна была распачацца пілігрымка вернікаў-уніятаў з Віцебску ў Полацак, прысвечаная памяці святога Язафата Кунцэвіча і полацкіх пакутнікаў, забітых за веру.За дзень да пачатку пілігрымкі віцебскі святар Зміцер Грышан, пробашч парафіі Уваскрасення Хрыстовага, быў вымушаны адклікаць сваю заяўку ў аблвыканкам. Паводле пастановы Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь №49 за ахову пілігрымаў міліцыяй са святара запрасілі каля трох тысяч беларускіх рублёў. Аказалася, што ільготы, нібыта нададзеныя рэлігійным арганізацыям у падобных выпадках, на гэтую пілігрымку не дзейнічаюць.
У вернікаў няма такіх сродкаў, кажа айцец Зміцер:
– Так здарылася, што мы атрымалі дазвол на правядзенне гэтай пілігрымкі, але не атрымалі магчымасцяў не плаціць і не заключаць дамоваў, якія прадугледжа... Болей...

Дзень народзінаў Шагала – свята ўсіх вольных мастакоў | Камунікат.org

7 ліпеня ў Віцебску адзначылі 132-я ўгодкі славутага земляка.Паводле традыцыі, святкаванне пад назовам “У гасцях у Марка і Бэлы” прайшло ў дворыку музею Марка Шагала на Пакроўскай вуліцы.
Музей месціцца ў доме, дзе калісьці жыла сям’я Шагалаў, і дзень народзінаў мастака тут заўжды святкуюць весела і па-сямейнаму, кажа дырэктарка музею Ірына Воранава:
– Нарадзіўся ён з 6-га на 7-га, уначы. І мы спачатку адзначалі 6-га ліпеня, а потым прыехала ўнучка і распавяла, што ў сям’і адзначаюць 7-га. Тады і музей, і горад пачалі адзначаць 7-га ліпеня. Гэта канцэрты, прадстаўленні танцавальныя, цыркавыя , тэатральныя – самыя разнастайныя. Традыцыя адзначаць угодкі мастака вядзецца з часу адкрыцця музея. Ён адчыніўся ў 1997-м годзе, да 110-годдзя Марка Шагала.
На ... Болей...