July 6th, 2019

„Мы супраць смяротнага пакарання” | Камунікат.org

„Мы супраць смяротнага пакарання” – у Маладэчне прайшоў прэм’ерны паказ дакументальнага фільма, пасля якога мясцовыя жыхары паўдзельнічалі ў адпаведнай дыскусіі.
– Я ўпэўнены, што смяротнае пакаранне адмоўна ўплывае на агульны псіхалагічны стан грамадства.
– Павінен быць у дзяржаве падзел уладаў, судовая ўлада павінна быць незалежнай, тады будзе выключана магчымая памылка.
– Дзесьці і трэба ўжыць гэта смяротнае пакаранне, а дзесьці можна замяніць пажыццёвым. Каб ён адчуў у гэтай турме на сабе.
– Калі невінаваты, яго можна апраўдаць.
– Пад смяротным пакараннем крыюцца лёсы канкрэтных людзей. Ці гатовы мы браць адказнасць за лёс чалавека?Дыскусіі і паказ фільма адбудуцца і ў шэрагу іншых імпрэзаў, прымеркаваных да 10-годдзя кампаніі ... Болей...

„НКВД забіваў у Курапатах…” | Камунікат.org

У Менску прадстаўлена кніга гісторыка, грамадскага актывіста, журналіста Марата Гаравога „НКВД забіваў у Курапатах…”.Гэта вынік больш чым 20-гадовага даследавання месца, дзе ў сталінскія часы расстрэльвалі ахвяраў тэрору.
Па словах Марата Гаравога, задача кнігі – нагадаць грамадству пра тое, што адбывалася ў гэтым урочышчы:
– Каб супрацьстаяць наплыву былога. Каб распаўсюдзіць праўдзівую інфармацыю пра Курапаты. Каб людзі задумаліся, каб людзі асэнсавалі трагедыю, якая адбылася, і пачалі працу над сабой. Гэта вялікая, доўгая праца. Праца пераасэнсавання сябе самога ў жыцці, у гісторыі, па пакаянні, якая робіць чалавека іншым. Кніга складаецца з 17 тэматычных нарысаў пра трагедыю ў Курапатах, змяшчае больш за 100 унікальных фотаздымкаў і малюнкаў.Беларускае ... Болей...

Перавышэння канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў у раёне завода «АйПаўэр» не знойдзена | Камунікат.or

Сайт дзяржаўнай установы «Берасцейскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» паведамляе пра даследванні навакольнага асяроддзя ў зоне ўплыву акумулятарнага заводу «АйПаўэр».
Даследуюцца паветра, глеба і вада на межах санітарна-абарончай зоны прадпрыемства і на межах бліжэйшых населеных пунктаў.Па выніках даследаванняў па стане на 12 чэрвеня 2019 года перавышэнняў гранічна-дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў не выяўлена.
На паведамленне адрэагаваў праваабаронца і прадстаўнік ініцыятыўнай групы праціўнікаў завода Раман Кісляк:
– Мы назіраем, як яны прыязджаюць і бяруць пробы. Праблема ў тым, што нам не паказваюць значэння абсалютных лічбаў, якія аналізы былі ўзятыя, і колькі ў прыватнасці свінца знаходзіцца ў глебе і ў паветры. Нам не раскрываю... Болей...

Ірына Сухій: БелАЭС будзе працаваць на расейскую атамную бомбу | Камунікат.org

Запуск беларускай атамнай электрастанцыі стварае галаўны боль будучым пакаленням, бо пытанне ядзерных адкідаў не вырашана нідзе ў свеце.Пра гэта заяўляе сябра рады грамадскага аб’яднання „Экадом” Ірына Сухій. І дадае: акрамя экалагічных праблем ёсць і праблемы палітычныя.
– Беларускае адпрацаванае ядзернае паліва паедзе ў Расею, там яны вымуць карысныя для сябе элементы, у тым ліку і зброевы плутоній. То бок, БелАЭС будзе пацаваць на расейскую атамную бомбу, што мяне вельмі непакоіць і абурае. Гэта расейская тэхналогія, гэта расейскае паліва і гэта расейскі ўплыў.Адкрыццё атамнай станцыі – гэта дадатковая пагроза нашаму суверэнітэту, упэўнена Ірына Сухій. Кася Манюк, Беларускае Радыё Рацыя Фота TUT.BY
Адкрыццё атамнай станцыі – гэта дадатковая пагроза ... Болей...

Старое нямое кіно ў Гародні на фэсце „Кінемо” | Камунікат.org

Адмысловы фэст нямога кіно „Кінемо” адбываецца ў Гародні 5-7 ліпеня. Паказы старых фільмаў з агучкай тапёраў адбываюцца ў дворыку Музея рэлігіі ў вечаровы час.Пра асаблівасці сёлетняга фэсту распавядае арганізатарка „Кінемо” ў Гародні Марына Буткевіч:
– Увесь час былі польскія ды нямецкія стужкі, а ў гэтым годзе ўкраінскі вельмі рэдкі фільм дзіцячы – што асабліва адметна. Раней толькі дарослыя стужкі, камедыі, меладрамы, а вось дзіцячых фільмаў, у якіх тым больш здымаліся сапраўдныя дзеці-беспрытульнікі, не было. Гэта сацыяльнае кіно, 1920-я гады.Агучваць адзін з фільмаў на фэсце запрошана кампазітарка з Польшчы Аляксандра Хмелеўска: –
Мне прыемна агучваць і ў фрагментах таксама імправізаваць да стужкі „Die Bergkatze” 1921 года. Мая м... Болей...

Праект “Беларускамоўныя” – у Віцебску | Камунікат.org

Віцебск стаў першым горадам, дзе культурніцкая пляцоўка “Арт-сядзіба” прэзентавала свой праект “Беларускамоўныя”. І не проста прэзентавала, а правяла сустрэчу з двума жыхарамі гораду, якая глядзелася як сапраўднае шоў.Наведнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з дырэктарам арт-пабу “Торвальд” Віталём Броўкам і арганізатарам гарадскіх культурніцкіх падзей Уладзімірам Булаўскім. Абодва яны – прынцыпова беларускамоўныя ў побыце. І абодвух добра ведаюць у Віцебску.
На думку кіраўніка “Арт- сядзібы” Алеся Снега, гэткае спалучэнне можа добра стымуляваць да пераходу на родную мову:
– У 2018-м годзе мы запусцілі такую праграму, дзе запрашаем на сцэну двух людзей, і яны распавядаюць, як перайшлі на беларускую мову. Выбіраем збольшага вядомых ... Болей...

Танцы ад пакалення да пакалення | Камунікат.org

У наступную пятніцу Up To Date Festival i Галерэя „Арсенал” запрашаюць на мерапрыемства Dancing Międzypokoleniowy, якое суправаджае выставу „Гісторыі старасці”.Гэта новая і чарговая ініцыятыва, дзякуючы якой фестываль прыцягвае людзей рознага ўзросту і розных музычных густаў. Кожны год ёсць “акцыя 50 +” – гэта бясплатны ўваход на імпрэзы для ўсіх старэйшых за 50 гадоў, ініцыятыва “адашлі паштоўку бабулі” і ня толькі.
Кажа адзін з арганізатараў Up To Date Енджэй Дандзіло:
– Dancing Międzypokoleniowy мае на мэце запрасіць людзей старэйшага пакалаення на свята сучаснай музыкі і сучаснай культуры, каб мы ўсе змаглі адпачыць. Можна прыйсці з унукамі, з дзецьмі, а маладыя людзі могуць запрасіць сваіх бабуль, дзядуль, бацькоў, родных. ... Болей...

Танцы ад пакалення да пакалення | Камунікат.org

У наступную пятніцу Up To Date Festival i Галерэя „Арсенал” запрашаюць на мерапрыемства Dancing Międzypokoleniowy, якое суправаджае выставу „Гісторыі старасці”.Гэта новая і чарговая ініцыятыва, дзякуючы якой фестываль прыцягвае людзей рознага ўзросту і розных музычных густаў. Кожны год ёсць “акцыя 50 +” – гэта бясплатны ўваход на імпрэзы для ўсіх старэйшых за 50 гадоў, ініцыятыва “адашлі паштоўку бабулі” і ня толькі.
Кажа адзін з арганізатараў Up To Date Енджэй Дандзіло:
– Dancing Międzypokoleniowy мае на мэце запрасіць людзей старэйшага пакалаення на свята сучаснай музыкі і сучаснай культуры, каб мы ўсе змаглі адпачыць. Можна прыйсці з унукамі, з дзецьмі, а маладыя людзі могуць запрасіць сваіх бабуль, дзядуль, бацькоў, родных. ... Болей...

Праваабаронца "Вясны" Віктар Сазонаў звярнуўся ў Вярхоўны Суд | Камунікат.org

Гарадзенскі праваабаронца з Праваабарончага цэнтру “Вясна” Віктар Сазонаў падаў скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, адзначае Гарадзенская Вясна.
Скарга тычыцца так званай свіслацкай адміністрацыйнай справы, калі за ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863-64-га гадоў на грамадскіх актывістаў Свіслацкім РАУС былі складзеныя пратаколы за нібыта несанкцыянаваную акцыю. Адпаведна пасля гэтага адбыліся суды і пакаранні.Віктар Сазонаў тым разам у Свіслачы выконваў свае грамадскія абавязкі праваабаронцы і вёў маніторынг падзеяў. Але ні тагачасны старшыня Свіслацкага раённага суда Аляксандар Шылін, ні пазней Гарадзенскі абласны суд у асобе суддзі Валерыя Раманоўскага і старшыня Гарадзенскага абласнога суда Аляксандр Корзун, куды падаваў свае скаргі праваабаронца, не захацелі прыслуха... Болей...

Беларускамоўнае навучанне: у Магілёве ідзе набор | Камунікат.org

Першакласніца Ядвіга выхоўваецца ў сям’і з любоўю і пашанай да роднай мовы. Бацькі хацелі аддаць яе ў школу з беларускай мовай навучання, але… не атрымалася.    «На жаль, у нас у Магілёве толькі адна школа на раён з беларускай мовай, і таму мы вырашылі, што дзеці пойдуць у школу, якая бліжэй да нас, куды ходзяць усе сябры», – зазначае бацька Ядвігі Павел Жукавец.Важны крытэр для бацькоў Ядвігі – і ўзровень адукацыі ў навучальнай установе. Беларускамоўныя чацвяргі ў садочку іх не моцна задаволілі. Павел Жукавец тлумачыць, як яны праходзілі:    «Гэта было толькі «прывітанне» і «да пабачэння» – вось і ўся беларуская мова. Я лічу, што гэтага вельмі мала».Магілёў складаецца з двух адміні... Болей...