July 5th, 2019

V Міжнародны мастацкі пленэр у Нарве | Камунікат.org

У Нарве праходзіць пяты Міжнародны мастацкі пленэр. Мастакі з Беларусі, Польшчы, Украіны і Літвы чэрпаюць натхненне для сваіх работ у нарвянскіх краявідах.У пленэры прымаюць удзел мастакі, якія займаюцца рознымі мастацкімі формамі, кажа куратар Данель Грамацкі:
– Прыязджаюць мастакі, якія працуюць больш дэкаратыўна, але ёсць і тыя, хто стараецца выходзіць на паветра і непасрэдна чэрпаць натхненне з прыроды.
Гавораць удзельнікі пленэру:
– Увечары збіраемся з нашымі сябрамі-пленэршчыкамі, размаўляем, п’ём гарбату, падымаем маленькія келішкі за Польшчу і за нашыя краіны. Калі выходзіш на прыроду – вецер, вада…
– Вельмі працавіты пленэр у Нарве, бо яны ўжо ў шэсць гадзін раніцы едуць. Будзе вельмі шмат мастацкіх работ.
– Нам цікава і паразмаўляць... Болей...

Беларускі летнік у Белавежскай пушчы | Камунікат.org

Дзеці, якія вывучаюць беларускую мову ў беластоцкай „Чацьвёрцы”, праводзяць час у летніку ў Белавежскай пушчы.
Тут яны прымаюць удзел у тэатральных і мастацкіх занятках, адначасова вывучаючы традыцыі і звычаі беларусаў Падляшша.Летнік – гэта адна з формаў працы ў працэсе вывучэння беларускай мовы, кажа настаўніца Аліна Ваўранюк:
– У час летнікаў можна зрабіць тое, чаго я не ўзмозе зрабіць падчас урокаў і нават на пазаўрочных занятках. Мы не абмежаваныя часам. Летнік дзеля таго, каб дзеці гулялі, адпачывалі, але і нечаму вучыліся.
Удзельнікі летніку:
– Мне спадабалася ў першым летніку і я пачала сюды прыязджаць.
– Робім розныя рэчы, з намі праводзяць файныя заняткі.
– Тут крыху слабы інтэрнэт, але мы вытрымліваем гэта.
– Тут вельмі фай... Болей...

Алег Трусаў: Ім прапаведнікі казалі – не бойцеся немцаў, яны вас у Канаду пераселяць | Камунікат.org

“Ім прапаведнікі казалі – не бойцеся немцаў, яны вас у Канаду будуць перасяляць”.Гісторык Алег Трусаў распавядае пра лёс сваіх землякоў у акупаваным Мсціславе:
– Немцы прыйшлі ў Мсціслаў не адразу. Хто хацеў, даўно з’ехаў. Прыйшлі дзесьці ў жніўні. Габрэі-камуністы ўсе спакойна з’ехалі, бо іх забілі б двойчы – за тое, што камуністы, і за тое, што габрэі. А астатнія засталіся. А ім іхныя прапаведнікі казалі, што не бойцеся немцаў, яны вас у Канаду будуць перасяляць. І засталося каля васьмі тысяч. Ну, прыйшлі немцы, тут жа гета стварылі, цэлы тыдзень здзекаваліся, білі, гвалцілі маладых габрэяк гэтыя паліцаі – нашыя ўжо.
Заняткі Гістарычнай школы з Алегам Трусавым праходзяць на сталічнай сядзібе Таварыства беларускай мовы, на іх гісторык, гра... Болей...