July 3rd, 2019

Кузьняцоў Ігар, склад., Расстраляныя ў Мінску | Камунікат.org

Расстраляныя ў Мінску
Індэкс грамадзянаў, расстраляных у Мінску ў 1920–1950-я гг. у 2-х ч. Ч. 1
Кузьняцоў Ігар, склад.

Індэкс ёсць пайменным спісам ураджэнцаў Беларусі, якія былі рэпрэсаваныя ў 1920–1950-я гг. у Мінску. Прыведзеныя дадзеныя дапамогуць сваякам і блізкім рэпрэсаваных даведацца пра іх трагічны лёс і працягнуць свае пошукі ў адпаведных архівах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Для масавага чытача. Болей...

Кузьняцоў Ігар | Камунікат.org



Нарадзіўся 3 ліпеня 1956 года ў г. Маладзечна Менскай вобласці, дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1992 годзе скончыў аспірантуру пры Томскім дзяржаўным універсітэце і абараніў дысертацыю на сушуканне навуковай ступені кандыдата гістарычных навук па тэме: "Масавыя рэпрэсіі ў 1930-я гады ў Заходняй Сібіры і рэабілітацыя ахвяр тэрору". З 2006 года каардынатар беларускага аддзялення Міжнароднага гісторыка-асветніцкага, праваабарончага і дабрачыннага грамадства "Мемарыял". Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар 114 кніг, больш 500 навуковых і публіцыстычных артыкулаў.

Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў: гісторыя палітычных рэпрэсій 1920-1990-х гадоў у СССР і Беларусі, гісторыя Другой с... Болей...

Gawin Tadeusz, Zwycięstwa i porażki | Камунікат.org

Zwycięstwa i porażki
Odrodzenie polskości na Białorusi w latach 1987-2000
Gawin Tadeusz

Кніжка былога шматгадовага старшыні Зьвязу Палякаў Беларусі прысьвечаная станаўленьню і разьвіцьцю польскага грамадзка-культурніцкага руху ў найноўшай Беларусі. Гэта тэма выклікае жывую цікавасьць як у Беларусі, гэтак і ў Польшчы. Таму кніжка забясьпечаная двума уступамі польскіх аўтараў (Яна Новака Езяраньскага і Здзіслава Юліяна Вініцкага), а таксама пасьлямовай Станіслава Шушкевіча.Аўтар практычна па гадах (ад 1987 да 2003) падае гісторыю польскага руху ў Беларусі. Т. Гавін зазначае, што дзейнасьць Зьвязу Палякаў Беларусі ад самага пачатку адбывалася ў рамках беларускага заканадаўства. Нажаль, цяпер у Беларусі, як калісьці і ў СССР, дарогу ад закона да ягонай рэалізацыі ў многіх выпадках не удаецца адолець. Аўтар сьцвярджае: “Правы польская мяншыні ў Беларусі заўжды парушаліся ад 1939 году. Да 1989 году гэтак адбывалася з маўклівае згоды камуністычнага кіраўніцтва ПНР... Сёньня нашыя правы таксама парушаюцца, гэтым разам з маўклівае згоды нас, палякаў, што жывуць у Беларусі і якія ў сваёй большасьці пагадзіліся з прымусовай русіфікацыйнай палітыкай беларускіх прамаскоўскіх уладаў”.Т. Гавін упэўнены, што палякі Беларусі змогуць адстаяць свае інтарэсы толькі ў хаўрусе з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Болей...

Гавін Тадэвуш | Камунікат.org

Tadeusz Gawin (ur. 3 lipca 1951 w Łosośnie koło Grodna) – publicysta i działacz polonijny, współzałożyciel i pierwszy przewodniczący Związku Polaków na Białorusi (1990–2000). Obecnie prezes honorowy ZPB i działacz opozycji demokratycznej na Białorusi.

W 1972 ukończył Wyższą Szkołę Oficerską Wojsk Łączności w Orle. Dziesięć lat później został absolwentem Wojskowej Akademii Łączności w Leningradzie. Początkowo odbywał służbę w radzieckich Wojskach Ochrony Pogranicza na Dalekim Wschodzie, a od 1987 do 1991 pełnił obowiązki szefa łączności jednostki radzieckich wojsk pogranicznych w Grodnie. Odszedł z wojska w stopniu podpułkownika.

W latach 1988–1990 był prezesem Polskiego Kulturalno-Oświatowego Stowarzyszenia im. Adama Mickiewicza. Od 1990 do 2000 pełnił obowiązki przewodniczącego Zwią... Болей...

Юрэвіч Лявон, Літаратурны рух на эміграцыі | Камунікат.org

Літаратурны рух на эміграцыі
Юрэвіч Лявон

Агульнавядома, што беларуская культура (асабліва на выгнанні) найперш знаходзіла свой выраз, сваё адлюстраванне ў слове – слове чытаным, пісаным, друкаваным. Дзе б чалавек ні жыў – у сябе на Радзіме, ці на далёкай чужыне, апрача надзённага ён мае патрэбу выказаць свае думкі, свае пачуці, свае перажыванні. Кніга Лявона Юрэвіча “Літаратурны рух на эміграцыі” – яскравае таму пацверджанне. Выдадзеная ў 2004 годзе на 240-старонках, яна дае поўную карціну эміграцыйнай літаратуры. Кніга ўтрымлівае цікавыя матэрыялы, а таксама архіўныя дакументы, каштоўныя аўтографы і фотаздымкі, з якіх глядзяць на нас людзі, закінутыя лёсам на чужыну, але якія не зракліся сваёй беларускасці, сваёй мовы і культуры. Ньюёрскі даследчык Лявон Юрэвіч падрабязна інфармуе свайго чытача аб плынях, суполках і перыёдыцы, якія існавалі на чужыне і былі выразам душэўнай патрэбы беларусаў. Распавядае аб кнігах беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў. Болей...