July 2nd, 2019

Zingeray ў віцебскім музеі Марка Шагала | Камунікат.org

У межах праекта “Спеўны сход” у Віцебску прайшоў Zingeray – свята габрэйскіх песень і танцаў. У Віцебск завітаў Сяржук Доўгушаў, ініцыятар спеўных сходаў, якія папулярызуюць народную песенную культуру, музычны ансамбль Bareznburger Kapeley з Менску і танцмайстарка Наталля Голава з Барысава.Сустрэча з габрэйскай культурай праходзіла ў знакавым месцы – у дворыку музея Марка Шагала. Гасцей прадставіла віцебская вядучая спеўных сходаў Марына Булатоўская. Яна правяла распеўку, а потым разам з гасцямі віцябляне весяліліся так, нібыта вуліца Пакроўская апынулася ў мінулым часе.
Калі ў Віцебску было шмат габрэйскага насельніцтва, а мова ідыш вольна суседнічала з беларускай, польскай, літоўскай ды расейскай, кажа дырэктарка музею Ірына Воранава:
– На пачатку 19-га ст... Болей...

Алесь Смалянчук: Мяне вельмі цікавіць, як нараджаецца навуковец | Камунікат.org

Гістарычная навука ў Беларусі папоўнілася чарговым нумарам гадавіка антрапалагічнай гісторыі «Homo historicus».
Рэдактар, прафесар Алесь Смалянчук, паведамляе, што новае выданне знаёміць з аўтабіяграфіямі вядомых гісторыкаў, сярод якіх біяграфіі Міхася Біча, Юліюша Бардаха ды іншых. Азнаёміцца з гадавіком можна па адмысловай спасылцы інтэрнэта.Кажа пра выданне Алесь Смалянчук:
– Вельмі хацелася паказаць пэўную сувязь паміж жыццём асабістым навукоўцы, праблемы асабістага жыцця, то бок, навуковец як чалавек і навуковец як чалавек, які займаецца навукай і навука для яго самае галоўнае. Усё ж такі гэта вельмі цікава для мяне асабіста – як нараджаецца навуковец, таму што не зусім звычайная жыццёвая дарога для чалавека, адкуль гэта бярэцца. Мы ведаем, што з большага нав... Болей...

Часопісу „Верасень” – 10 год | Камунікат.org

Дзесяцігоддзе літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень” адзначылі ў сталічнай сядзібе Таварыства беларускай мовы. Выйшаў з друку дваццаты нумар.Кажа галоўны рэдактар часопіса Эдуард Акулін:
– Гэта выданне было заснаванае для падтрымкі маладых аўтараў. Заснавала Таварыства беларускай мовы як выданне для маладых. І калі я пагадзіўся, у мяне адразу паўстала пытанне: а якім павінна быць гэтае выданне? У любога друкаванага перыёдыка павінна быць сваё аблічча, непаўторнае, прыгожае, свая эстэтыка. У аснову творчай канцэпцыі часопіса «Верасень» я паклаў тэорыю самага маладога беларускага класіка, майго, як кажуць, духоўнага настаўніка – Максіма Багдановіча, эстэтычным дэвізам якога былі словы“краса і сіла”.За дзесяць гадоў з моманту заснавання Тав... Болей...