June 28th, 2019

Вера Ашуева: Героі кнігі Яна Баршчэўскага маюць прататыпаў | Камунікат.org

Сёння вёска Мурагі, што на Расоншчыне, выглядае як тыповае беларускае закінутае паселішча. Адзінае адрозненне ад безлічы падобных, практычна бязлюдных вёсак – гэта помнік на ўзвышку ля дарогі.
На помніку – партрэт і подпіс “Ян Баршчэўскі”. А ніжэй – словы: “Самотныя думкі мае вяртаюцца ў гэты край”. Гэта цытата з самага вядомага твору Яна Баршчэўскага, які праславіў гэтыя мясціны, – “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.Пра сядзібу, дзе калісьці прымалі стомленых падарожнікаў ды слухалі іхныя аповеды пра неверагодныя здарэнні, сёння нагадваюць хіба толькі кусты бэзу і шыпшыны ў полі за вёскай. Але апошнія жыхары Мурагоў яшчэ 30-40 гадоў таму маглі распавесці пра персанажаў кнігі, якія мелі сваіх рэальных пр... Болей...

Алесь Рыжы: Чытач у папяровай кнігі заўсёды будзе | Камунікат.org

Вядомае гарадзенскае выдавецтва „ЮрсаПрынт” актыўна шукае чытача. У тым ліку і праз сталыя абнаўленні свайго дызайну.
Ужо год дзейнічае сайт выдавецтва, дзе ёсць шырокае поле для пазнавання майстэрства друкара, а таксама бібліятэчка некаторых беларускіх кніжак, якія выйшлі з-пад варштату гэтай прыватнай установы.Чытач будзе заўжды, кажа галоўны рэдактар выдавецтва Алесь Рыжы:
– Для мяне гэта такое пытанне, як музыка. Калі ўзяць 60-70-80 гады, усе слухалі музыку на вінілавых кружэлках. Затым з’явіўся фармат СD, потым з’явіўся электронны фармат. Але сапраўдныя меламаны заўжды слухаюць музыку на вініле. Што таксама раблю і я, бо гэта зусім іншае. Менавіта так і кніга друкаваная. Канешне, шмат выданняў можна спампаваць з інтэрнэту.Праблема распаўсюду папяровай ... Болей...

Прэмія Шэрмана б’е рэкорды: заяўлена 47 кніг, перакладзеных з 16 моў
 | Камунікат.org

Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на перакладчыцкую прэмію імя Карласа Шэрмана. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца мастацкія кнігі, перакладзеныя на беларускую мову і выдадзеныя ў папяровым ці электронным выглядзе цягам 2018 года.На галоўную ўзнагароду прэтэндуе 47 кніг, перакладзеных з 16 моў, сярод якіх ідыш і санскрыт, а таксама турэцкая і японская.
Гэта самая вялікая колькасць прэтэндэнтаў за ўсе чатыры сезоны прэміі. Сёлета журы будзе абіраць трох пераможцаў у трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай кнігі.
У прэміяльным працэсе сёлета ўдзельнічаюць 12 выдавецтваў. Лідарам па колькасці намінантаў з’яўляецца выдавецтва “Логвінаў” — 16 кніг, выдавецтва “Янушкевіч” падало 7 кніг, выдавец Зміцер Колас — 7 кніг, выд... Болей...

«Супраціў нам быў моцны», — Барыс Пятровіч | Камунікат.org

Выйшаў 100-ы нумар незалежнага часопіса «Дзеяслоў». Ён зьявіўся ў Беларусі ў верасьні 2002-га. Сёньня гэта самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне краіны.
Вакол «Дзеяслова» абʼядналіся і самыя вядомыя айчынныя пісьменьнікі, і самыя пэрспэктыўныя маладыя аўтары. З нагоды выхаду юбілейнага нумару «Дзеяслова» Свабода пагутарыла зь ягоным заснавальнікам і нязьменным галоўным рэдактарам Барысам Пятровічам.Пра выклік уладзе— Давайце вернемся ў каламутны для беларускага літаратурнага працэсу 2002 год, калі дзяржава надумала кантраляваць беларускіх пісьменьнікаў. Тады ўсе літаратурныя выданьні ўлада забрала ў Саюзу пісьменьнікаў і стварыла зь іх дзяржаўны холдынг. Нязгодныя з гэтым супрацоўнікі рэдакцый на знак пратэсту пазвальняліся. У іх ліку... Болей...