June 26th, 2019

Выстава партрэтаў, дзе ўсе людзі – роўныя | Камунікат.org

У віцебскім арт-цэнтры VZAP адкрылася выстава партрэтаў, мадэлямі для якіх былі ўдзельнікі клубнага дому “Крылы надзеі”, дзе дапамагаюць адаптавацца ў грамадстве людзям з досведам псіхічных захворванняў. Але не толькі яны, бо 8 аўтараў намалявалі і аўтапартрэты , і партрэты сваіх сяброў ды знаёмых.
Пад кожным творам – некалькі радкоў пра чалавека, якога бачыць глядач, пра ягоныя мары, захапленні і надзеі.Мастакі імкнуліся падкрэсліць, што кожны чалавек без выключэння – гэта асоба, кажа Дар’я Андронава, метадыст арт-цэнтру VZAP:
– Спрабавалі паказаць людзей, у якіх ёсць некаторыя праблемы, менавіта як асобаў. Не паказаць, што ў іх ёсць праблемы, а паказаць, што кожны з іх – гэта паўнавартасная асоба, якая мае такое самае месца, як і любы іншы чал... Болей...

Ці з’явіцца ў Гародні аўташкола для людзей з інваліднасцю? | Камунікат.org

Гарадзенец стварыў петыцыю і дамагаецца адкрыцця аўтакурсаў для людзей з інваліднасцю.Аляксей Лук’янчык хоча, каб у горадзе з’явілася аўташкола для людзей з інваліднасцю. Па словах актывіста, падобныя аўташколы і курсы існуюць за мяжой, а таксама ў сталіцы:
– Гэта датычыцца мяне напрасткі, бо я з дзяцінства чалавек з асаблівымі патрэбамі – у мяне недзеяздольная левая рука. Мне з дзяцінства падавалася, што кіраванне аўтамабілем – гэта такая недасяжная мара. Можна сказаць змірыўся з гэтым, але зараз у мяне з’явіўся вольны час. Скончыў універсітэт, пайшоў на працу, з’явіўся час і я вырашыў гэтым заняцца. Ведаю, што ў Еўропе гэта магчыма – людзі кіруюць. Калі пачаў абтэлефаноўваць аўташколы, проста ўбіў у Googlie, абтэлефаноўваю, мне ўжо па перш... Болей...

Квітанцыі за штрафы ад журналіста-фрылансера Змітра Лупача | Камунікат.org

Больш за тысячу квітанцый аб аплаце штрафу раздрукаваў журналіст-фрылансер з Глыбокага Зміцер Лупач. Яму трэба было заплаціць у Глыбоцкі райбюджэт 1020 беларускіх рублёў.
Такі штраф, агулам 40 базавых велічыняў, два месяцы таму прысудзіў яму Глыбоцкі суд паводле двух адміністрацыйных артыкулаў. За быццам бы незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ і за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў адпаведна.Падставай для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці стала супраца журналіста з тэлеканалам “Белсат”. Аспрэчыць рашэнне Глыбоцкага суда ў Віцебскім абласным судзе Змітру Лупачу не ўдалося, таму яму давялося аплочваць штраф. А рабіў ён гэта па рублю, таму і атрымалася столькі квітанцый.
– Не столькі хацелася прапіярыць сябе, а менавіта пака... Болей...

Івашын: “Гібрыдную вайну” прыдумалі ў Расеі | Камунікат.org

Гарадзенскі журналіст, рэдактар беларускай службы „ІнформНапалм” Дзяніс Івашын на сустрэчы ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні распавёў актывістам і журналістаў пра гібрыдную вайну і яе вытокі.Дзяніс Івашын:
– Адзін з аўтараў, якога можна назваць дэміургам вайсковай дактрыны «гібрыдная вайна», з’яўляецца расейскі генерал арміі Валер Герасімаў. Гэта начальнік Генеральнага штабу Расейскай Федэрацыі. Ён гэтую пасаду ачоліў у 2012 годзе. І ўжо ў лютым 2013 году напісаў сваю працу, яны была апублікаваная, менавіта пра вайсковую канцэпцыю дактрыны гібрыднай вайны. Самае характэрнае, што гэта адбылося роўна за год да пачатку збройнай агрэсіі Расейскай Федэрацыі супраць Украіны.
На думку журналіста, першыя выпрабаванні “гібрыднай вайны” Расеі адбыліс... Болей...