June 25th, 2019

Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмію Гедройца | Камунікат.org

14 чэрвеня закончыўся прыём заявак на ўдзел у літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Прэтэндаваць на перамогу могуць кнігі, напісаныя на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы, выдадзеныя ў папяровым альбо электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня 2018 года.Падчас першага пасяджэння журы разгледзела дасланыя заяўкі і зацвердзіла поўны спіс намінаваных на прэмію кніг. Сёлета ён складаецца з 34 пазіцый.Поўны спіс намінантаў1. Міхал Андрасюк. Поўня. — Беласток: Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”2. Яўген Аснарэўскі. Трыкутнік Караля. — Электронная кнігарня Янушкевiч3. Алесь Аркуш. Спадчына. — Полацак: Выдавецкая ініцыятыва "Полацкае ляда"4. Сяргей Белаяр. Расследаванні інспектара Сарвы. — Мінск: Галіяфы5. Алена Брава. Садомская яблыня... Болей...