?

Log in

No account? Create an account

June 21st, 2019

Гарадзенскі музыка Сяргей Фінскі, лідар гурта “Айша”, які стаў прызёрам фэста “Басовішча” ў 1996-м годзе, узгадвае энэргетыку фэста, куды музыка ездзіў з пачатку 90-х.Кажа Сяргей Фінскі:
– Фестываль „Басовішча” – паказваў узровень, як павінна быць. Таму што ў Беларусі не было падобнага фестывалю, куды можна было прыехаць, адчуваць свабоду, бачыць і чуць добры апарат, тут можна было футболіць піўную бляшанку, а паліцэйскі табе толькі мякка зробіць заўвагу, а не надае па шыі. Гэта быў такі разрыў шаблонаў. Зусім іншая публіка. Таму любілі гэты фестываль. Спачатку мы ездзілі ў якасці слухачаў, а затым з’явілася думка, чаму б не зайграць.Сяргей Фінскі вельмі шкадуе, што яму не ўдалося патрапіць на фэстываль Басовішча ў апошнія гады.
&ndas... Болей...
У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні прадставілі новую кнігі Андрэя Павача “Гродно. За (зеркалье)”. Кнігу прадстаўлялі на сустрэчы два гараденскія гісторыкі Андрэй Чарнякевіч і Андрэй Вашкевіч, якія супольна працуюць пад псеўданімам Андрэй Павач.Кніга напісана па допісах на “Гродзенскім форуме”, дзе амаль тры дзясяткі гарадзенцаў, схаваныя пад рознымі нікамі, пішуць пра гісторыю 90-х, розныя “злачныя месцы”, а таксама пра гарадзенскіх фрыкаў.
– Павач, схаваўшыся за пазыўнымі розных постацяў, паспрабаваў агучыць сённяшнюю памяць пра сённяшні час, пра тое, што адбываецца. Гэта ўласна гісторыя 90-х. Можна сказаць, што пераасэнсаванне гісторыі 90-х пачалося яшчэ ў 90-х.Аляксей Радс, адміністратар пляцоўкі „Гродзенскі форум”, вельмі рады з&rsq... Болей...
Да 95-ых угодкаў з дня нараджэння Васіля Быкава і да 75-ці годдзя вызвалення Беларусі і Украіны выйшлі тры кнігі твораў народнага пісьменніка ў перакладзе на ўкраінскую мову.Распавядае старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:
– Штогод выходзяць новыя фільмы, знятыя па ягоных творах. Мы пра гэта кожны раз згадваем. Выходзяць кнігі ў Беларусі і за межамі Беларусі. Ёсць прыемная навіна – сёлета ва Украіне выйшла адразу тры кнігі ў выдавецтве “Знанне”, у перакладзе на ўкраінскую мову. У тым ліку і кніга “Мёртвым не баліць”, якая можа самая аўтабіяграфічная кніга Васіля Уладзіміравіча. Дзякуй вялікі Вячаславу Пятровічу Рагойшу і Таццяне Карбжыцкай, якія зрабілі гэтыя пераклады, якія зрабілі ўсё, каб гэтыя кнігі выйшлі ва Украіне.Ва ўкраінскім в... Болей...
Гавязна і Гавязнянка
Хроніка красы і змагання (1964 - 2018)
Дранчук Валер

Радкі аўтара поўныя неспакою і шчырых пачуццяў да бацькаўшчыны-Айчыны, трывогі за яе сённяшні дзень і будучыню. У кнізе шмат дакументаў, якія пазначаюць напружаную хроніку часу і аўтарскага клопату-змагання: вярнуць забраную адвечную назву мястэчка, адрадзіць амаль сцёртую з улонкаў зямлі, асушаную і каналізаваную рэчку дзяцінства. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца культурнай і біялагічнай спадчынай роднага краю. Болей...

Latest Month

October 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow