?

Log in

No account? Create an account

June 20th, 2019

Як піша Гомельская Вясна, ураджэнка Светлагорскага раёну Тамара Кавальчук яшчэ ў лістападзе мінулага году падала заяву ў суд Светлагорскага раёну, каб прымусіць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, цэлюлозна-картонны камбінат (ЦКК), канцэрн “Беллесбумпром” даць грамадскасці экалагічную інфармацыю, якая тычыцца працы завода беленай цэлюлозы.
Напрыканцы 2017 года на прадпрыемстве пачаліся пуска-наладачныя працы, і з гэтага часу людзі стала адчуваюць смурод шкодных выкідаў у паветра і ваду. З сувязі з гэтым, пагоршыўся стан здароў’я жыхароў Светлагорску і раёну. Прайшло ўжо паўгады з дня падачы заявы ў Светлагорскі раённы суд, а справа так і не распачатая. На думку экалагічных актывістаў суддзя Людміла Сядзько наўмысна зацягвае час і пад надуманым... Болей...
Саюз беларускіх пісьменнікаў адзначыў 95-ыя ўгодкі Васіля Быкава акцыяй памяці на Усходніх могілках сталіцы, дзе пахаваны народны пісьменнік.Кажа былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання Сяргей Навумчык:
– Каб ацаніць маштаб асобы, трэба на хвіліну выняць гэтую асобу з гісторыі. Вось, калі мы вымем Васіля Быкава, як асобу, ні як пісьменніка, а як асобу, як грамадскага дзеяча, як дзеяча нацыянальнага адраджэння з гісторыі Беларусі, пачынаючы недзе з канца 80-х гадоў, дык вось, шчыра кажучы, у мяне вялікае сумненне, ці мелі б мы сёння незалежную Беларусь.Ушанаваць памяць выдатнага беларускага празаіка, мысляра, народнага пісьменніка Беларусі прыйшлі некалькі дзясяткаў творцаў, сяброў і проста неабыякавых грамадзянаў. Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Віц... Болей...
Паэту Кастусю Севярынцу, бацьку вядомага палітыка Паўла Севярынца, не дазволілі выступіць на ўрачыстай імпрэзе, прысвечанай 95-м угодкам знакамітага пісьменніка.Яна праходзіла вечарам 19 чэрвеня, і напярэдадні Кастусь Севярынец быў уключаны ў спіс выступоўцаў. Але за некалькі гадзін да пачатку яму паведамілі па тэлефоне, што ягоная прысутнасць не пажаданая. Арганізатары – работнікі бібліятэкі і абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы – не кажуць, ад каго сыходзіла такое рашэнне.
Тым не менш, вершы Кастуся Севярынца на імпрэзе прагучалі. Іх прачытала старшыня абласной філіі Беларускага саюзу мастакоў.
– Я вельмі здзівілася, што на гэтай імпрэзе няма Канстанціна Севярынца, з якім мы, ужо не памятаю, колькі гадоў, працуем разам. Раз Косці няма, то гэта не проста мо... Болей...
Святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў) пакараны штрафам 382,5 рублі (15 базавых велічынь). Такое рашэнне прыняў суд Першамайскага раёна Менску.
Аштрафавалі святара за ўдзел у сёлетнім „Чарнобыльскім шляху”, бо ў ягоных дзеяннях праваахоўнікі ўгледзелі парушэнне артыкула 23.34 КаАП РБ – „пікет”:
– Без дазволу Менгарвыканкама выказваў свае думкі наконт палітычнага становішча ў нашай краіне. Я якраз даваў інтэрв’ю “Белсату”.„Айца Вікенція (Віктара Кавалькова) толькі ў 2019 годзе затрымлівалі тры разы і тры разы на яго складалі пратаколы. У межах адной з гэтых адміністрацыйных справаў святара прымусова даставілі на судова-псіхіятрычную экспертызу”, – паведамляе Праваабарон... Болей...
„Вялікія чэргі у консульствы Польшчы і Літвы, і змяншэнне тэрмінаў дзеяння выданых візаў, адмена візаў „на закупы” і хуткае павелічэнне памеру консульскага збору з 60 да 80 еўра за „шэнген” сведчаць пра змены ў візавай палітыцы ЕЗ у дачыненні да Беларусі”, – зазначае палітолаг, заснавальнік і сябра рады грамадскага руху „Дзея” Алесь Лагвінец.„Сітуацыя выглядае не на карысць беларусаў, але на яе можна спрабаваць уплываць”, – дадае ён:
– Калі будзе, нельга сказаць ціск, а хаця б звароты, звяртанне ўвагі як з боку беларускага грамадства, так і з боку грамадства краінаў ЕЗ, а таксама міжнародных арганізацый і арганізацый, якія займаюцца правамі чалавека, то я думаю, што шанец паўплываць на пазіцыю Бруселя ёсць.
&bd... Болей...
Гісторык Мечыслаў Супрон быў выкліканы ў міліцыю за акцыю, якую ён правёў 18 чэрвеня ў цэнтры Гародні.У той дзень хлопец прымацаваў да Старога моста расцяжку з надпісам “Нёман атручаны Лідскім ЖКГ”. Кажа Мечыслаў Супрон:
– Мне патэлефанавалі з Кастрычніцкага РАУС. Маёр Шутовіч прапанаваў мне з ім сустрэцца для высвятлення абставін. На маё пытанне: з якой нагоды, быў адказ, што гэта не тэлефонная размова. Прапанавалі нават самі да мяне пад’ехаць, але я сказаў, што сам да іх прыеду. Быў складзены пратакол па факце парушэння закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Цяпер буду чакаць суда.Мечыслаў Супрон канстатуе, што прадстаўнікі міліцыі ў РАУСе цікавіліся дзеяннямі гісторыка:
– Было зададзена пытанне, чаму я вырашыў правесці менавіта пікет, а не напісаў ... Болей...
19-20 ліпеня 2019 года ва ўрочышчы Барык каля Гарадка на Беласточчыне адбудзецца ХХХ фэст „Басовішча”.Гарадзенскі журналіст, публіцыст і пісьменнік Віктар Сазонаў лічыць гэты фэст выключнай праявай беларускасці. Кажа Віктар Сазонаў:
– Людзі, якія жывуць па той бок мяжы і называюць сябе беларусамі, зрабілі некалькі важнейшых рэчаў, каб гэтая беларускасць была публічнай, каб яна ў нечым праяўлялася, каб былі свае рэчы, да якіх людзі маглі б цягнуцца і ганарыцца імі. Фестываль “Басовішча” – гэта адна з тых рэчаў, дзе людзі маглі прыязджаць, спяваць беларускія песні, ствараць конкурсы, дзе беларусы маглі збірацца, сустракацца. І я ведаю вельмі шмат людзей ёсць, якія сустракаюцца там раз у год.На думку Віктара Сазонава, трэба каб гэты фэст надалей працягваўс... Болей...
Вольныя муляры ў беларускай гісторыі.
Канец XVIII - пачатак XX ст.

У навуковай літаратуры вольнае мулярства або масонства звычайна вызначаецца як этычны або рэлігійна-этычны рух, які канчаткова аформіўся напачатку XVIII ст. у Англіі. Паводле вольнамулярскай ідэалёгіі мэтаю дзейнасьці яе прыхільнікаў зьяўляецца духоўнае ўдасканаленьне чалавека і ўсталяваньне братэрскіх адносінаў паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасьцяў і рэлігіяў, прыхільнікамі розных сацыяльна-палітычных пазыцыяў.Дасьледаваньне дзейнасьці вольных муляраў ёсьць новым сюжэтам беларускай гістарыяграфіі апошняга часу. Толькі ў 1990-я гады беларускія гісторыкі заняліся навуковай распрацоўкай праблемы, якая за савецкім часам была зманапалізаваная прапагандыстамі.Зборнік зьяўляецца першай у беларускай гістарыяграфіі спробай навуковага асвятленьня вольнамулярскага (масонскага) сьледу ў айчыннай гісторыі канца XVIII – пачатку XX ст. Стваральнікі кнігі імкнуліся сродкамі навуковага аналізу праверыць антымасонскія стэрэатыпы масавае сьвядомасці. Матэрыялы зборніка знаёмяць чытача з таямнічым сьветам масонскіх ложаў, дзейнасьць якіх у пэўныя перыяды беларускай гісторыі была істотным фактарам грамадзка-палітычнага і культурнага жыцьця. Болей...

Latest Month

July 2019
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow