?

Log in

No account? Create an account

June 19th, 2019

25 чэрвеня ў кавярні-клубе «Грай» (Менск, Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная выхаду 100-га нумару часопіса «Дзеяслоў». Аўтары 1-га і 100-га нумару “Дзеяслова”:Святлана Алексіевіч, Галіна Багданава, Леанід Галубовіч, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Уладзімір Някляеў, Барыс Пятровіч, Яўген Рагін, Алесь Разанаў, Сяргей Рублеўскі, Анатоль Сідарэвіч, Міхась Скобла, Андрэй Федарэнка.Вядоўца — Усевалад Сцебурака.Жывая музыка ў выкананні гурта "ПАЛАЦ".У праграме:- выступы найлепшых айчынных літаратараў;- прэзентацыя юбілейнага 100-га нумара “Дзеяслова”;- віктарыны, конкурсы, забаўкі, цікавосткі, прызы ад арганізатараў;- продаж свежых і рарытэтных нумароў часопіса.Уваход вольны!Пачатак а 18.30.Далу... Болей...
Штогадовы ўкраінскі “Книжковий Арсенал” з’яўляецца выдатнай пляцоўкай для творчых кантактаў пісьменнікаў усяго сусвету. Сёлетні форум творцаў мастацкага і навуковага слова праходзіў пад дэвізам  “Суседства: пытанні супольнага жыцця на аснове дамоўленасцей і блізкіх каштоўнасцей”.
Удзел у ім прымалі аўтары і іхнія кнігі  з Украіны,  Еўропы, Амерыкі, Канады, Азіі. Праблематыка фестывалю ахоплівала такія надзённыя пытанні, як “выўленне ўзаемадзеяння паміж культурамі, гісторыямі і палітыкамі суседніх краін, узаемаўплывы ў літаратурах, выдатныя постаці на скрыжаванні культур” і інш. Характар, дыяпазон кніжнай прадукцыі раскрывалі рэкламныя акцэнты з разгорнутымі анатацыямі, размешчаныя каля кожнай гандлёвай пляцоўкі выдавецтваў, якіх на... Болей...
Так лічыць дырэктар Веткаўскага музея Пятро Цалка.Паводле навукоўца, абрады дапамагаюць зразумець, што беларусы – цікавая нацыя з тысячагадовай гісторыяй.
– Калі мы бачым гэтыя абрады, мы разумеем, што яны працягваліся жыць на гэтай зямлі цягам стагоддзяў, можа нават і тысячагоддзяў. То бок, дзякуючы вось такім рэчам, як абрады, як традыцыйныя дзеянні, якія ў нас захаваліся, як мова, якая ў нас захавалася, мы разумеем, што мы асобная нацыя, цікавая нацыя, нацыя з тысячагадовай гісторыяй, сваёй гісторыяй. То бок, нам не трэба нешта звонку, каб разумець, што мы можам развівацца.На Гомельшчыне дагэтуль фіксуюцца ўнікальныя абрады, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Сярод іх – “Абрад “Ваджэнне Сулы”, традыцыя пакланення каменным крыжам &ldq... Болей...

Latest Month

October 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow