?

Log in

No account? Create an account

June 14th, 2019

Гэты медаль, заснаваны Радай БНР, уручаецца за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 года, у тым ліку за папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.Ім уганараваны больш за 130 асобаў з Беларусі і замежжа, у тым ліку віцябляне Сяргей Каваленка і Барыс Хамайда. Падчас уручэння ўзнагародаў намеснік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык патлумачыў, за што яны атрымалі памятныя медалі: 
– Сяргей Каваленка атрымаў медаль за ягоны чын усталявання бел-чырвона-белага сцяга, так высока, як ніхто ў Віцебску яго не ўсталёўваў. І потым ён за гэта пацярпеў. Барыс Хамайда – за сваю дзейнасць і журналісцкую, і выдавецкую, і за папулярызацыю дэмакратычных і беларускіх нацыянальных к... Болей...
Кожны год 14 чэрвеня онлайн-таварыства святкуе Міжнародны дзень блогера. З онлайн-дзённікаў і сайтаў актыўных карыстальнікаў сусветнай павуціны можна даведацца многа новага і цікавага. Блогеры ва ўсім свеце ператварыліся ў крыніцу інфармацыі.Асабліва значная функцыя гэтых людзей ў дыктатарскіх краінах, дзе жорстка кантралююцца і караюцца незалежныя журналісты. Блогеры пакуль не заціснуты ў прававыя рамкі, але гэта не замінае прыцягваць іх да адказнасці па надуманых адміністрацыйных і нават крымінальных артыкулах, кажа блогер з Бярозы Аляксандр Кабанаў:
– Калі адзін дыктатар бачыць як зрынаюць другіх дыктатараў, ён успрымае гэта асабіста пра сябе. Яны цудоўна разумеюць, што гэта ўсё дзякуючы сацсеткам. Усе гэты рэвалюцыі адбыліся дзякуючы існаванню сацсетак. Кожны чалавек мог закліка... Болей...
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс 14 чэрвеня падпісаў распараджэнне аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага завода. Пра гэта паведамляецца на сайце аблвыканкама.“Прыпыніць будаўніцтва аб'екта «Акумулятарны завод ТАА «АйПауэр» з уласнай кацельняй на прыродным газе па адрасе: Брэсцкі раён СЭЗ «Брэст» раён «Аэрапорта» 1 пускавы комплекс» да ліквідацыі выяўленых парушэнняў”.
Нагадаем, што ў мінулую нядзелю праціўнікаў акумулятарнага завода запрасілі на сустрэчу з мэрам горада Аляксандрам Рагачуком, дзе той распавёў пра праблемы, з-за якіх запуск завода адкладаецца.
Праз некалькі дзён ініцыятыўная група з 15 актывістаў сустрэлася з губернатарам Анатолем Лісам, які паабяцаў цягам тыдня вывучыць і даць ацэнку ўсім фаткам пар... Болей...
Савет Еўропы асуджае прывядзенне ў выкананне чарговага смяротнага прысуду ў Беларусі, паведаміў прэс-сакратар арганізацыі Даніэль Холтген у сваім Twitter.    "Мы асуджаем чарговае пакаранне ў Беларусі, пра якое паведамілі праваабаронцы", - сказаў ён.Даніэль Холтген падкрэсліў, што Савет Еўропы ў чарговы раз заклікае ўлады Беларусі ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.    "Мы асуджаем чарговае пакаранне ў Беларусі, пра якое паведамілі праваабаронцы. Смерць - гэта не правасуддзе. Мы зноў звяртаемся да ўладаў з заклікам увесці мараторый на прымяненне смяротнага пакарання ў якасці першага кроку да яе адмены".    Даніэль ХолтгенУчора ПЦ "Вясна" паведаміў аб прывядзенні ў выкананне чарговага смяротнага прысуду ў Беларусі ў дачыненні да Аляксандра Ж... Болей...
У гарадзенскім выдавецтве”Юрсапрынт” з’явіўся ў свет новы твор Андрэя Павача “Гродна. ЗА (зеркалье)”. Пад псеўданімам Андрэй Павач у Гародні працуюць вядомыя гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч.Пра новае выданне распавядае Андрэй Чарнякевіч:
– Гэта чарговая спроба падыйсці да гісторыі Гародні трошкі інакш. Усе мы, жыхары горада, ствараем гэтую гісторыю, але часцяком сярод навукоўцаў гісторыяй лічыцца толькі тое, што пачынаецца пасля смерці асобаў-носбітаў гэтай гісторыі. І вось мы чакаем, калі нарэшце надыдзе час, каб узгадаць 80-ыя, 90-ыя, 00-ыя.На думку гісторыка, у кнізе паказаная адметнасць горада, напісаная самымі гарадзенцамі:
- Ужо сёння вырасла новае пакаленне гарадзенцаў, якія проста не ўяўляюць той час. Таму вельмі цікава было звярн... Болей...
14 чэрвеня завяршаецца прыём заявак на літаратурныя прэміі для прозы імя Ежы Гедройца, для паэзіі імя Наталлі Арсенневай і для перакладаў імя Карласа Шэрмана.Пра новы сезон літаратурных прэмій кажа Таццяна Нядбай, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра:
– Па сутнасці ніякіх каардынальных зменаў не адбылося. Усё застаецца так, як было летась. Мы трошкі перапрацавалі статуты ўсіх прэмій, дакладней статуты некаторых прэмій, але перапрацоўка было не для таго, каб нейкія канцэптуальныя змены зафіксаваць, а проста каб уніфікаваць, таму што ў ПЭНе ўжо шмат прэмій, і хацелася, каб больш-менш аднастайнымі былі патрабаванні па гэтых прэміях.Арганізатары літаратурных прэмій імя Наталлі Арсенневай, імя Ежы Гедройца і імя Карласа Шэрмана ўжо паведамілі склады журы.
Таксама ўжо вядома і калі адбудзецца... Болей...

Latest Month

July 2019
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow