?

Log in

No account? Create an account

June 13th, 2019

Прыпамінаем ды сардэчна запрашаем да ўдзелу ў арганізаваным фондам Kamunikat.org конкурсе "Грамадска-палітычныя перамены ў Польшчы ды падляшскім рэгіёне ў васмідзясятыя гады ва ўспамінах прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці".Накіраваны ён да вучняў апошніх класаў пачатковых школаў, гімназістаў ды вучняў сярэдніх школаў. На ўдзельнікаў конкурсу, якія дашлюць самыя цікавыя ўспаміны чакаюць атракцыйныя ўзнагароды. У далучаных файлах змешчаныя рэгуламін конкурсу ды неабходныя дакуманты, а таксама анкета, якая можа дпамагчы падчас збірання ўспамінаў.Конкурс "Грамадска-палітычныя перамены ў Польшчы ды падляшскім рэгіёне ў васмідзясятыя гады ва ўспамінах прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці" арганізуецца дзякуючы фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацы... Болей...
Праз рок-прызму
Зборнік артыкулаў і інтэрв'ю
Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль

Кніга Вітаўта Мартыненкі й Анатоля Мяльгуя — першая для Беларусі гэткая публікацыя — пісалася з думкаю галоўна пра маладога беларускага мэлямана. Абодва аўтары, у памяці якіх яшчэ сьвежыя іхныя юнацкія гады, адкрываюць перад чытачом далягляды музычнага жанру, супраць якога і ў гадох перабудовы афіцыйная ідэялёгія ня спыніла наступу. Тыповым прыкладам вульгарнага насьвятленьня пытаньня музыкі, якой захапляецца моладзь цэлага сьвету, можа быць артыкул Л. Курбекі "Массовая музыка — носитель идеологической программы империализма" ў зборніку "В тисках капитала". Мартыненка й Мяльгуй паказваюць чытачу рок-музыку з рацыянальнага боку: знаёмяць з задумкамі й паглядамі стваральнікаў і выканальнікаў рок-песьняў, аналізуюць творчыя прынцыпы, рэцэнзуюць некаторыя канцэртныя выступленьні, даюць часам голас музыкам, майстром эстрады. Як зазначае аўтарка англамоўнага ўступу да гэтага выданьня Марыя Паўліна Сурвіла, тэматычны дыяпазон кнігі ладна шырэйшы за абмяркоўваны ў ёй жанр — яна мае агульнаадукацыйную вартасьць. Каб разумець мастацтва, валодаць здольнасьцяй ацэны яго, трэба быць паінфармаваным пра аб'ект зацікаўленьня. Веда памагае адчуваць прыгожае. Інтэлектуальны багаж паглыбляе эстэтычнае задавальненьне. Апрача гэтага, азнаямленьне з адным жанрам музыкі палягчае разуменьне іншых жанраў. Як слушна сказаў гітарыст маскоўскага рок-гурту "Аўтограф" Аляксандар Сіткавецкі, "шлях да правільнага ўспрыйманьня сымфанічнай музыкі можа прайсьці і праз разуменьне складанай рок-музыкі". (Я. Запруднік, Уводнае слова, фрагмэнт) Болей...

Latest Month

October 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow