?

Log in

No account? Create an account

June 12th, 2019

Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі адраджэння

Адной з характэрных, дагэтуль, на жаль, недастаткова па-сапраўднаму ацэненых асаблівасцей развіцця беларускай культуры і мастацтва мінулага было іх шчыльнае ўзаемадзеянне з культурай і мастацтвам Заходняй Еўропы. Гэтаму садзейнічалі геаграфічнае становішча нашай краіны, што знаходзіцца амаль у цэнтры Еўропы, яе грамадска-палітычны лад, скіраваны на засваенне лепшых здабыткаў заходнееўрапейскай цывілізацыі і культуры, канфесійная сітуацыя, пры якой амаль адначасна з праваслаўем на нашых землях існавала каталіцкае веравызнанне (пазней таксама уніяцтва), рэфармацыя, магдэбургскае права, паводле якога квітнела эканамічнае і культурнае жыццё беларускіх гарадоў, плённая праца ў гэтых гарадах заходнееўрапейскіх (нямецкіх, італьянскіх, нідэрландскіх і інш.) майстроў, шырокае развіццё на Беларусі побач з кірыліцкай лацінамоўнай літаратуры, вучоба беларускай інтэлігенцыі ва універсітэтах Кракава, Падуі, Балонні, Кёнігсберга і многія іншыя фактары. (Уступ, фрагмент) Болей...

Берасцеец Васіль Бурдзін зрабіў ілюстраваныя турыстычныя карткі-схемы раёнаў Берасцейскай вобласці. На гэтых картках размешчаны выбітныя будынкі, нацыянальныя строі і адметнасці флоры ды фаўны таго ці іншага рэгіёну Берасцейшчыны.Замоўцам выступіла Упраўленне спорту і турызму Берасцейскага аблвыканкаму, якое апошнім часам актыўна пачало рэпрэзентаваць рэгіён як для нацыянальных турыстаў, так і для замежнікаў.
Кажа экскурсавод і гід-перакладчык Вольга Малафеечава:
– Крыху развіваецца нацыянальны турызм. Людзі больш цікавяцца сваёй гісторыяй, сваімі нацыянальнымі героямі і ўжо, напрыклад, такія маршруты як “Шляхам Касцюшкі” ці “Шляхам Міцкевіча” будуць набіраць усё большую папулярнасць. Проста гэтым таксама трэба займацца. Не толькі арыентавацца на замежных ту... Болей...
Гарадзенскі грамадскі актывіст, кіраўнік “Паходні” Мікола Таранда ўзгадвае свае паездкі на “Басовішча” 25 – 30 год таму.Па яго словах, на фэсце заўсёды можна было сустрэць беларусаў рознага пакалення.
– Я дакладна памятаю, што мы сустракаліся з Максімюкамі, з Людвікай Кардзіс, Лёнік Тарсэвіч прысутнічаў у гэты год. Можа чатыры разы быў на фестывалі, або пяць. На вялікі жаль, у апошнія гады я туды не патрапляў.Па словах Міколы Таранды, ён вельмі шкадуе, што ў гэтым годзе будзе адбывацца апошні фэст “Басовішча”.
– Хацелася б, каб ён працягваўся. Шкада, што яго не будзе. Я думаю, што тыя людзі, якія яго заўсёды арганізоўвалі, яны пасталелі, ім цяжэй гэтым займацца. Таму і адмаўляюцца ад правядзення, я так думаю.ХХХ Юбілейны фэст “Б... Болей...
21 спектакль, 17 прафесіянальных тэатраў з 11 краін свету, спадарожныя мерапрыемствы – лялечны фестываль „Метамарфозы лялек” пройдзе ў Беластоку з 14 па 22 чэрвеня.Сярод іншых на беластоцкай сцэне з’явіцца абласны гарадзенскі тэатр лялек. Кажа дырэктар беластоцкага тэатру лялек Яцэк Маліноўскі:
– Фестываль з’яўляецца нашай уласнай спробай усведамлення таго, што тэатр лялек – гэта не толькі мастацтва для дзяцей і моладзі, але і для дарослых. Праўдападобна, што стэрэатып вынікае з асаблівасцяў польскай мовы, бо для тэатру лялек ёсць толькі адна назва. Лялька – гэта дзіцячая цацка і тэатральная лялька.Нездарма Беласток называюць цэнтрам лялечнага мастацтва ў Польшчы. Студэнты мясцовай лялечнай акадэміі таксама падзеляцца сваімі дасягненнямі.Міл... Болей...
Беларуская творчая суполка Gavarun.by запрашае бацькоў малых дзетак дапамагчы ў выхадзе па-беларуску чарговага мультсерыялу.
На пляцоўцы “Улей” больш за месяц існуе магчымасць дапамагчы сродкамі ў перакладзе мультфільма “Хамф”.Аўтары, ангельскія мультыплікатары, дазволілі выстаўляць яго ў канале youtube. Кажа перакладчыца мультфільма Ксенія Капіца: –“Хамф” – гэта вельмі мілы і пазнавальны серыял. Серыя цягам 6-7 хвілін. Я ўпэўнена, што ім зацікавяцца дзеці і дарослыя. Хамф – гэта пухнатае малое, якое цікавіцца ўсім навокал, як і сапраўдныя чалавечыя дзеці. Спрабуе пазнаць нешта новае кожны дзень. І пра гэта вось кожная серыя.Творчая суполка Гаварун.бай плануе перакласці 48 кароткаметражных мультфільмаў. Кожны тыдзень, пасля старту прае... Болей...
Лета – час падарожжаў і адкрыццяў, час, калі лёгка пішуцца вершы і бліжэйшымі здаюцца зоры. Пра ўсё гэта разам, а таксама пра стаўленне да жыцця і малой радзімы, пра адрозненні паміж Менскам і Масквой-Падмаскоўем, дзе яна цяпер жыве, размаўляем з аўтаркай кнігі паэзіі “Глоток свежего воздуха”, літаратаркай, паэтэсай-песеннікам і астролагам Вольгай Роўнай.РР: Як яны адрозніваюцца – Менск і Масква? Як ты на ўзроўні энергетыкі пачуваешся тут і там?
Вольга Роўная: Менск больш еўрапейскі, тут я адчуваю чысціню, інтэлігентнасць… Масква за апошнія дзесяцігоддзі стала гандлёвай… Вялікі наплыў людзей – там стала цяжка жыць і дыхаць… А ў Менск я прыязджаю адпачнуць душой! Прыязджаю так сама, як бы прыехала ў Варшаву, Вільню ці Парыж…Палюбава... Болей...
Арт-супольнасць Беларусі прайшла праверку на вашывасць, канстатаваў мастак Алесь Пушкін па выніках суду.Адміністрацыйны працэс за праведзены каля крамы „Еўраопт” антыпуцінскі перформанс адбыўся ў судзе Крупскага раёну Менскай вобласці.
Падтрымку мастаку першым выказаў Беларускі ПЭН-цэнтр, а таксама асобныя мастакі, літаратары ды мастацтвазнаўцы. Сярод іх – Ганна Карпенка, Міхал Гулін, Вольга Прусак, Вольга Шпрага ды Валеры Буйвал, які выступіў на судовым працэсе ў якасці экспэрта:
– Ён правёў экскурс ад першых шаманскіх дзеянняў, ад старажытнасці, ад Егіпту і скончыў вось гэтымі вядомымі рэчамі, якія рабілі Марына Абрамовіч, група „Вайна”, Pussy Riot, Паўленскі. Падкрэсліў, што ў мяне была гуманная акцыя.Па словах мастака, суддзя задаволіла ўсе тры яго... Болей...
Суддзя Святлана Іванова разгледзела касацыйную скаргу журналістаў Алены Шабуні і Вячаслава Лазарава, якіх пакаралі штрафамі ў Наваполацкім раённым судзе на падставе артыкула 22.9 КаАП.
Раённы суд прызнаў журналістаў вінаватымі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ – за відэасюжэт, паказаны на “Белсаце”.Абласны суд падтрымаў абвінавачанне, не прыслухаўшыся да аргументаў журналістаў.
На думку праваабаронцы Паўла Левінава, ёсць усе падставы рыхтаваць новую скаргу:
– Суд чарговы раз паказаў, што яму напляваць на міжнароднае права, на міжнародныя абавязацельствы Рэспублікі Беларусь. Ніводзін аргумент скаргі журналістаў не быў абвергнуты. Ну, калі дзяржава так хоча, то яна штурхае нас да таго, каб яшчэ два індывідуальныя паведамленні былі накіраваны ў Камітэ... Болей...
Вядомыя даследчыкі беларускай эміграцыі кандыдат гістарычных навук Наталля Гардзіенка і архівіст Лявон Юрэвіч працягваюць аглядаць гэтак званыя lieux de memoire – месцы памяці беларускага жыцця ў замежжы. А пасля дзяліцца знойдзенымі скарбамі з усімі цікаўнымі праз кніжную падсерыю “Спадчына: агледзіны” “Бібліятэкі Бацькаўшчыны”.Назва чарговай падрыхтаванай імі анталогіі “Газеты «Бацькаўшчына» і «Беларус». Выбранае” гаворыць сама за сябе – гэтым разам гісторыкі спынілі ўвагу на найбуйнейшых беларускіх перыёдыках эміграцыі. Але прычына такога выбару не толькі ў тым, што на шчасце ці на жаль, многія са змешчаных у кнізе грунтоўна пракаментаваных артыкулаў дасёння не страцілі актуальнасці. Змушаная адасобленасць беларускі... Болей...

Latest Month

November 2019
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow