June 11th, 2019

Томаш Ціханюк: Наш музей – сапраўдны асяродак беларускай культуры | Камунікат.org

На працягу 36 гадоў сваёй дзейнасці Беларускі музей ў Гайнаўцы зарэкамендаваў сябе як важны асяродак беларускай культуры на Падляшшы. Яго наведваюць турысты, мастакі, музыкі, навукоўцы з розных краін, а таксама дыпламатычныя госці з Беларусі.Чым жыве музей сёння, што прапануе сваім наведвальнікам? З кім супрацоўнічае і як папаўняе свае калекцыі? Пра гэта ды іншае расказвае дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы Томаш Ціханюк.
РР: Што адбываецца ў вашым музеі ў апошні час?
Томаш Ціханюк: Наш музей – сапраўдны асяродак беларускай культуры. Заўсёды можна прыйсці паглядзець нашыя выставы. Мы маем тры пастаянныя выставы, дзе прадстаўлены экспанаты 19-20 стагоддзяў, і часовыя выставы, дзе прадстаўлены жывапіс, разьба, фатаграфія. Таксама стараемся выязджаць з выставамі ў іншыя месцы, выя... Болей...

Сустрэчы „Зоркі” ў Белавежскай пушчы | Камунікат.org

У Белавежскай пушчы пачаліся журналісцка-мастацкія курсы Сустрэчы „Зоркі”. Ужо трыццаць трэці раз моладзь, якая вывучае беларускую мову, будзе знаёміцца з асаблівасцямі журналісцкай прафесіі.На працягу тыдня пройдуць сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, журналістамі, артыстамі ды грамадскімі дзеячамі. Удзельнікаў чакае не толькі праца, але і адпачынак на прыродзе, кажа арганізатарка мерапрыемства Ганна Кандрацюк-Свярубская.
– Апрача навучання мы маем шмат часу на сяброўства, на сустрэчы з прыродай. Наведаем шмат мясцінаў у Нараўчанскай гміне. Найважней, каб ажыццявіць гэты дух. Ужо ў першы дзень узніклі вершы. Думаю, што так будзе да канца сустрэч, і мы ажыццявім гэту жывую нітку беларускай пісьменнасці.Лагер аб’ядноўвае дзяцей, якія актыўна ўключаюцца ў беларуска... Болей...

У Беларусі пачалося цэнтралізаванае тэставанне | Камунікат.org

Стартавала цэнтралізаванае тэставанне. Кампанія пачалася з іспыту па беларускай мове, а завершыцца Сусветнай гісторыяй. Усяго на тэставанне зарэгістравана звыш 76 тысяч чалавек.„Самае галоўнае – трымаць эмоцыі і разлічваць толькі на сябе”, – адзначае чалец камісіі па назіранню за тэставаннем Ганна Канановіч:
– Быць уважлівымі, бо тэставанне – гэта ўсё ж такі форма ўступных іспытаў. Таму трэба максімальна сабрацца, падрыхтавацца. Я думаю, што ўжо сёння мы прааналізуем, як і што адбывалася, ну і ўлічым усе гэтыя памылкі ці нейкія асаблівасці, якія будуць з цяперашнімі абітурыентамі.Сёлета беларускія ВНУ плануюць прыняць каля 55 тысяч студэнтаў. Беларускае Радыё Рацыя Болей...

У Менску адкрылася выстава да 95-годдзя Васіля Быкава | Камунікат.org

„Пункціры жыцця”. У сталічным Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава, прысвечаная 95-годдзю Васіля Быкава.Распавядае сябра народнага пісьменніка, паэт Сяргей Законнікаў:
– У 78 годзе ён пераехаў у Менск з Гародні. А я ў 78 годзе пачаў працаваць у ЦК партыі. Многія рэчы тлумачаць гэты аўтограф у гэтай сціплай кніжачцы. Кніжка называецца на крыжах. На гэтай кніжцы Васіль Уладзіміравіч напісаў: „Сяргею Законнікаву з якім разам вясець на крыжах – такая доля. Васіль Быкаў”. Я думаю, што мець такі аўтограф хацелася б кожнаму, але такі аўтограф трэба заслужыць.Аснову часовай выставы, прысвечанай 95-ці годдзю Васіля Быкава і 75-ці годдзю з Дня перамогі над Германіяй, складаюць кнігі з аўтографамі-прысвячэннямі народнага пісьменніка.Максім Каўняр... Болей...

reBrest ажыўляе старое Берасце | Камунікат.org

Для поўнага функцыяналу прыкладання дапоўненай рэчаіснасці reBrest спатрэбіцца сабраць каля 8000 даляраў. Гэта вынікае з разлікаў аўтараў ідэі па аднаўленню старога Берасця.Кажа ініцыятар праекту Віктар Клімус: – Усе праблемы, усе патрэбы можна закрыць пры наяўнасці фінансавых сродкаў. Спецыялістаў можна наймаць. Калі ёсць зацікаўленыя рабіць гэта, развіваць тэму, з тых людзей, якія маюць пэўную прафесійную кампетэнцыю, якія гатовыя паўдзельнічаць у праекце, то зразумела сродкі можна ашчадзіць за кошт карыснага партнёрства. Тэхналагічна гэта дорага, мы плануем сабраць яшчэ да 16 тысяч беларускіх рублёў. Поўны функцыянал да васьмі аб«ектаў, разам з цяперашнім кляштарам бернардынак. Іншых яшчэ сем аб’ектаў, ёсць напрацоўкі можам зрабіць пры наяўнасці магчымасцяў. Праект ReB... Болей...

„АБ-БА” падвяло вынікі тэатральнай працы | Камунікат.org

Падведзеныя вынікі працы пазаўрочных заняткаў аб’яднання „АБ-БА” у карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову. Урачысты канцэрт для бацькоў дзяцей прайшоў у лялечным тэатры Беластока.У праграму канцэрту ўвайшлі новыя спектаклі ў выкананні ўдзельнікаў Тэатральнага гуртка „Гульня ў тэатр” – „У дзяржаве мурашынай”, „Чорт і баба” (інструктар Яанна Троц), „Бураціна” (інструктар Бернард Мацей Баня), а таксама танцавальныя і вакальныя нумары ў выкананні Беларускага дзіцячага ансамбля танца „Падляшскі вянок” (інструктар Аксана Прус) і гурту „Баламуткі” (інструктар Кірыл Лепай).„За год зроблена шмат, ёсць новыя ўзнагароды, але гэта не галоўнае”, – кажуць інструктары Аксана... Болей...

Абвешчана журы прэміі Карласа Шэрмана | Камунікат.org

Сталі вядомыя імёны сябраў журы, якія будуць абіраць лаўрэата сёлетняй прэміі імя Карласа Шэрмана за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Склад журы:Марына Казлоўская – перакладчыца, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук;Ганна Янкута – перакладчыца, пісьменніца, кандыдат філалагічных навук;Ціхан Чарнякевіч – літаратуразнаўца, крытык, магістр філалагічных навук;Вера Бурлак – паэтка, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук;Кацярына Маціеўская – перакладчыца, магістр філалагічных навук.Сёлета будуць вызначаны лаўрэаты ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай кнігі”. Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае грашовы прыз у 3000 беларускіх рублёў.
Удзельнічаць у конкурсе мо... Болей...

Конкурс для вучняў "Грамадска-палітычныя перамены ў Польшчы" | Камунікат.org

Прыпамінаем ды сардэчна запрашаем да ўдзелу ў арганізаваным фондам Kamunikat.org конкурсе "Грамадска-палітычныя перамены ў Польшчы ды падляшскім рэгіёне ў васмідзясятыя гады ва ўспамінах прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці".Накіраваны ён да вучняў апошніх класаў пачатковых школаў, гімназістаў ды вучняў сярэдніх школаў. На ўдзельнікаў конкурсу, якія дашлюць самыя цікавыя ўспаміны чакаюць атракцыйныя ўзнагароды. У далучаных файлах змешчаныя рэгуламін конкурсу ды неабходныя дакуманты, а таксама анкета, якая можа дпамагчы падчас збірання ўспамінаў.Конкурс "Грамадска-палітычныя перамены ў Польшчы ды падляшскім рэгіёне ў васмідзясятыя гады ва ўспамінах прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці" арганізуецца дзякуючы фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацы... Болей...