?

Log in

No account? Create an account

June 10th, 2019

Па меркаванні старшыні Руху „За свабоду” Юрася Губарэвіча, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, які сышоў у адстаўку па асабістым жаданні, быў адным з найбольш адыёзных міністраў.
З аднога боку, ён працягваў жорсткую лінію, закладзеную Аляксандрам Лукашэнкам на падаўленне іншадумства і апазіцыі. А з іншага, ён дазваляў сабе шмат вольнасцей. Ён паступова рабіўся медыйнай персонай, публічна з’яўляўся ў форме НКУС (НКВД сталінскіх часоў), прыцягваў увагу і беларускага грамадства і незалежных СМІ да сваёй асобы.
– Гэта ўсё тое, што звычайна не падабаецца Лукашэнку ў асобах з ягонага атачэння. Бо Лукашэнка не хоча мець канкурэнтаў і, нягледзячы на тое, што Шуневіч не змог бы прэтэндаваць пры ўсім жаданні на вышэйшую пасаду ў Беларусі, бо народжаны па-за межамі нашай ... Болей...
Вызваліць журналіста расейскага выдання “Медуза” Івана Галунова. Супрацоўнікі тэлеканалу „Белсат” выйшлі на пікет салідарнасці да амбасады Расеі ў Варшаве.Удзельнікі акцыі перакананыя, справа аб збыцці наркотыкаў, заведзеная на Івана Галунова – палітычная замова. Гаворыць журналіст “Белсату” Якуб Бернат:
– Ён пісаў пра карупцыю ў Маскве, а ў Маскве вялізныя грошы. Хтосьці мог падкінуць яму наркотыкі.У падтрыманне Івана Галунова выказаліся дзясяткі дзеячаў Расеі. Што адметна, не толькі тыя, хто мае выразную антыкрамлёўскую пазіцыю, але таксама і асобы, звязаныя з федэральнымі каналамі, як напрыклад, Ціна Кандэлакі ці Уладзімір Познэр.
У Беларусі такога назіраць не выпадае, гаворыць рэдактарка сайту belsat.eu Вольга Ярохіна:
– Мы ведае... Болей...
У свабоднай эканамічнай зоне „Брэст” каля прахадной завода АКБ „АйПаўэр” актывісты працягваюць несці „свінцовую варту”.Нядзельная сустрэча з кіраўніком Берасця Аляксандрам Рагачуком не паўплывала на іхнія планы, бо завод хоць і ў тэставым рэжыме, але працуе:
– Пасля сустрэчы будзе ціха. Але вось цікава, чым нам пагражае аўторак. Гэта ж 11-е чысло, мы ўсе яго чакаем. Будзе падпісаны гэты акт, не будзе? І наогул, на колькі можна адкладаць пуска-наладку? А ў гэты час ідуць выкіды. Быў выпадак, калі затрымалі фуру нібыта з прадукцыяй.Некаторыя з актывістаў спадзяюцца на прыезд следчай групы, пра візіт якой яны прасілі Аляксандра Рагачука на сустрэчы з ім:
– Каб у гэты самы час, калі Рагачук дакладзе Лісу, а ён ужо гэта зрабіў, каб завод быў апя... Болей...
У свабоднай эканамічнай зоне „Брэст” каля прахадной завода АКБ „АйПаўэр” актывісты працягваюць несці „свінцовую варту”.Нядзельная сустрэча з кіраўніком Берасця Аляксандрам Рагачуком не паўплывала на іхнія планы, бо завод хоць і ў тэставым рэжыме, але працуе:
– Пасля сустрэчы будзе ціха. Але вось цікава, чым нам пагражае аўторак. Гэта ж 11-е чысло, мы ўсе яго чакаем. Будзе падпісаны гэты акт, не будзе? І наогул, на колькі можна адкладаць пуска-наладку? А ў гэты час ідуць выкіды. Быў выпадак, калі затрымалі фуру нібыта з прадукцыяй.Некаторыя з актывістаў спадзяюцца на прыезд следчай групы, пра візіт якой яны прасілі Аляксандра Рагачука на сустрэчы з ім:
– Каб у гэты самы час, калі Рагачук дакладзе Лісу, а ён ужо гэта зрабіў, каб завод быў апя... Болей...
Неўзабаве свет пабачыць трэці том выдання “Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі”. Пра гэта паведамляе адна з укладальніц Тамара Аўсяннікава.
Кніга змяшчае творы паэткі, якія не ўваходзілі ў яе прыжыццёвыя зборнікі. Шмат пачаткоўскіх вершаў.
Дырэктар Народнага музея Янішчыц у вёсцы Парэчча Антаніна Сідарук, якая дапамагала са зборам матэрыялаў, кажа, што сапраўдным цудам была знаходка школьных сшыткаў з вершамі:
– Знайшлі шэсць вучнёўскіх сшыткаў Жэні Янішчыц, у якіх запісаны яе вучнёўскія вершы. І вучнёўскі сшытак, дзе яна піша, калі пачала пісаць, як яна ўжо пачала пісаць. Ён цікавейшы, і я яго заўсёды паказваю дзецям. З вучнёўскіх сшыткаў лісты з вершамі, 56 лістоў. Гэта ж вельмі-вельмі цікава.Акрамя мала вядомых твораў, трэці том “Яўгенія Янішчыц: тво... Болей...
Праблема навідавоку: паміж скульптурнай выявай і пастаментам утварылася вялікая дзірка.Прычым ужо не ўпершыню: помнік прастаяў з такім самым дэфектам тры гады, перш чым у 2011-м годзе адтуліну заладавалі бляхай. Але часовы рамонт сітуацыю не выправіў. Дзірка з левага боку адразу кідаецца ў вочы, але работнікі камунальных службаў, мусіць, да помніка не падыходзяць. Бо смецце вакол таксама не прыбранае.На думку каардынатаркі аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяны Севярынец, ігнараванне відавочных праблем з помнікам адлюстроўвае пазіцыю гарадскіх уладаў.
– Мы заўсёды збіраемся там на дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча, па нейкіх важных датах. За намі сочаць, “гэбэшнікі” нас здымаюць. Справа ў тым, што гэта помнік сапраўднаму беларусу, першаадкрывальніку... Болей...
Суд па ўмоўна-датэрміновым вызваленні Аюба Ціціева павінен адбыцца 10 чэрвеня ў 16:30.Як паведамляе ПЦ "Мемарыял" у сваім тэлеграм-канале, падтрымаць Аюба Ціціева прыехалі родныя і калегі. Таксама прысутнічаюць СМІ. Падтрымаць Аюба прыехаў і Жалаудзі Герыеў - карэспандэнт Каўказскага вузла, які быў таксама асуджаны па "наркатычным" артыкуле і выйшаў на свабоду 30 красавіка.Суддзя Ась-Салял Кульчыеў задаволіў хадайніцтва Оюба аб УДВ, рашэнне ўступіць у сілу праз 10 дзён.Разгляд хадайніцтва кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюба Ціціева аб умоўна-датэрміновым вызваленні павінен быў адбыцца яшчэ 31 траўня ў Аргунскай калоніі, дзе ўтрымліваецца праваабаронца. Але на пачатку пасяджэння пракурор паведаміў, што «занадта позна атрымаў характа... Болей...
Мастак Алесь Пушкін 6 чэрвеня правёў перфоманс у абарону беларускай мовы на прыступках крамы “Еўраопт” ў горадзе Крупкі.Раней у Алеся Пушкіна здарыўся інцыдэнт з супрацоўнікам “Еўраопта”. Ён, па словах мастака, абразіў беларускую мову.Суд над Алесем Пушкіным празначаны на 10 чэрвеня ў 14.30 па адрасе: г. Крупкі, вул. Зайцава, д.15. Яго вінавацяць па частцы 1 артыкула 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), а таксама па артыкуле 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы).У выніку паседжання суд палічыў віну Алеся Пушкіна ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння даказанай і аштрафаў мастака на восемь базавых велічынь - пяць базавых за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства і тры базавых ... Болей...

Latest Month

October 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow