?

Log in

No account? Create an account

June 7th, 2019

Пасля прэзідэнцкіх выбараў Украіна разглядае новыя шляхі пабудовы адносін з Беларуссю, і фактар Расеі заўсёды будзе мець уплыў на іх.Якой хочуць бачыць нашу краіну ў будучыні, распавядае Яўген Магда, дырэктар украінскага „Інстытута сусветнай палітыкі”:
– Беларусь зараз у катэгорыі сацыяльнага часу прыбывае ў той сітуацыі, у якой Украіна прыбывала ў 2010-13 гг., калі прэзідэнтам быў Віктар Януковіч. Ёсць расейскі ціск і ёсць фармат Саюзнай дзяржавы, які ў прынцыпе Расея была б не супраць рэалізаваць і напоўніць для сябе канкрэтным зместам. Украіна са свайго боку зацікаўлена ў незалежнай, суверэннай Беларусі, якая вядзе сваю ўласную палітыку.Галоўныя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва паміж краінамі былі разгледжаны падчас дыскусіі “Беларусь і Украіна: перспектывы р... Болей...
Размовамі пра кантрабанду і сольным выступам лідара гурта N.R.M. Піта Паўлава завершыўся чарговы сезон курсаў „МОВА НАНОВА” ў Берасці.„Тэма кантрабанды пасуе Берасцю як, бадай, ніякаму іншаму гораду сучаснай Беларусі”, – кажа музыка:
– Я даволі шмат гэтым займаюся. Таму даволі вялікая колькасць маіх баек прывязаная да кантрабандыстаў. Гэта самы неасветлены перыяд гісторыі нашага маладога грамадства. Але, паверце, гэта толькі маленькая частка таго, чым я займаюся наогул, бо галоўная справа – пісаць музыку.
Заключныя заняткі сезону пераўтварыліся ў невялікі сольны канцэрт. Наведвальнікаў, у параўнанні з мінулымі заняткамі, было больш, чым звычайна, – каля 50 чалавек. Большасць з якіх прыйшлі менавіта паслухаць Піта Паўлава.Беларускае Радыё Р... Болей...
У сталічным Музеі Петруся Броўкі адбылася тэатралізаваная дзея “Ларыса Геніюш – у пошуках сапраўднага Мужчыны”.Пра яе жыццё і творчасць распавядаў Васіль Дранько-Майсюк:
– З самага дзяцінства Ларыса Геніюш зразумела – ніколі не трэба верыць таму, што табе гавораць. Мама ёй казала: “Ты непрыгожая. Ты не выйдзеш замуж. Твае сёстры прыгожыя, а ты не. Таму нават не глядзі нікуды, займайся хатняй гаспадаркай і не размаўляй са мной па-беларуску. Такая была мама – нармальная харошая мама па тым часе. Казала, што думала. І тут, як раз маленькай дзяўчынцы патрэбна была гэта сіла, гэты імпэт, не ведаю адкуль ён тады ўзяўся не ведаю, адкуль ён тады ўзяўся, каб ад гэтага не ўпасці ў нейкую дэпрэсію, у смутнаглядства. Каб зразумець, што не трэба гэтаму верыць.... Болей...
Культурна-асветніцкая ўстанова “ГРУНТ БУДУЧЫНІ” разам з партнёрамі рыхтуюць праект пад назвай “ReBrest” да 1000-годдзя Берасця. Яны збіраюцца аднавіць страчаную архітэктурную спадчыну старога горада, на месцы якога зараз знаходзіцца мемарыяльны комплекс Берасцейская крэпасць-герой.
Інструментарый, з дапамогай якога неабыякавыя збіраюцца рэалізаваць праект, – гэта тэхналогіі дапоўненай рэчаіснасці. Такім чынам чалавек з дапамогай гаджэтаў і адмысловага прыкладання падчас шпацыру зможа пабачыць той ці іншы ўжо страчаны будынак старога горада на месцы, дзе раней ён знаходзіўся.Падрабязней кажа адзін з аўтараў ідэі і кіраўнік “ГРУНТА БУДУЧЫНІ” Віктар Клімус:
– Тэхналогіі дапоўненай рэчаіснасці дазваляюць не толькі ганяцца за рознымі пакемонамі... Болей...
У Гародні ўшанавалі памяць Чэслава Немана – вядомага польскага музыкі, які нарадзіўся на Гарадзеншчыне. Шыльда з барэльефам спевака ўсталявана на ўваходзе гуманітарнага ліцэя Купалаўскага ўніверсітэта.На адкрыццё прыехалі высокія госці: маршалак польскага Сенату Станіслаў Карчэўскі і старшыня Рады Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
Таксама дыпламаты і жонка Чэслава Выдрыцкага (Немана), Малгажата. Сваімі ўражаннямі яна падзялілася адразу пасля адкрыцця шыльды:
– Я вельмі ўзрушана. Ён нарадзіўся ў Польшчы ў Старых Васілішках, якія пасля лёсам гісторыі перасталі быць польскімі. Але Чэслаў сюды вярнуўся. Я ўзрушана тым, што беларуская моладзь вельмі шануе Чэслава і слухае яго.На адкрыцці шыльды выступілі старшыня Гарадзенскага выканаўчага камітэту Станісла... Болей...
“Сабакі Еўропы” – раман Альгерда Бахарэвіча, які выйшаў у папяровай версіі па-расейску.
Пра тое, чым кніга адрозніваецца ад беларускамоўнай версіі, распавядае сам аўтар, ён жа і перакладчык.
– А я ўзяўся гэты раман перакладаць. Гэта была ідэя вельмі рызыкоўная. Пачаў змяняць некаторыя фрагменты, перапісваць цэлыя абзацы, нешта рабіць больш празрыстым. Пабачыў шмат хібаў у беларускім выданні, якія выправіў у расейскім выданні. Расейскія «Сабакі Еўропы» атрымаліся лепшымі па літаратурным узроўні і майстэрстве, больш цікавыя, больш адшліфаваныя. Таксама люблю казаць, што кніга, над якой ты працаваў два гады, заўсёды будзе лепшая за кнігу, над якой ты працаваў адзін год.“Сабакі Еўропы” сталіся самай аб’ёмнай за апошнія гады беларускай кн... Болей...
1000-ы нумар газеты “Вольнае Глыбокае” пабачыў свет. Яна заснаваная 25-ць год таму і выходзіць адзін раз на тыдзень.
Рэдакцыя налічвае каля дзесяці супрацоўнікаў, большасць з якіх асвятляе жыццё мясцовай супольнасці, гісторыю Глыбоччыны ды іншых раёнаў Віцебшчыны.Дваццаць год яе нязменны рэдактар і выдавец – Уладзімір Скрабатун. Па яго словах, самы росквіт газеты быў у 2005 годзе, калі яе наклад дасягаў 5000 экзэмпляраў. Але былі і нялёгкія часы, калі газету хацелі закрыць па ініцыятыве мясцовай “Белпошты”. Але, на дзіва, глыбоцкія ўлады не пайшлі на гэта.Уладзімір Скрабатун распавядае пра місію газеты “Вольнае Глыбокае”:
– Многія казалі, што выданне газеты – гэта бізнес. Так, бізнес, але ў кожнай газеты ёсць яшчэ нейкая свая місія. ... Болей...
За мінулы год у Беларусі не адбылося істотнага паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека, але былі некаторыя пазітыўныя змены. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы спецдакладчыцы ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын, які яна прадставіць на летняй сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ) у Жэневе.Даклад, тэкст якога апублікаваны на сайце СПЧ, ахоплівае перыяд з 1 мая 2018-га па 31 сакавіка 2019 года, паведамляе TUT.BY.Марын падкрэслівае: урад Беларусі па-ранейшаму не прызнае мандат спецдакладчыцы ААН, што абмежавала яе магчымасці канструктыўнага ўзаемадзеяння з уладамі. Яна заклікае Менск перагледзець пазіцыю ў дачыненні да мандата спецдакладчыцы.    «На падставе сабранай інфармацыі спецыяльны дакладчык не можа засведчыць важных паляпшэнняў у сферы захава... Болей...

Latest Month

October 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow