?

Log in

No account? Create an account

June 6th, 2019

Гарадзенскі гісторык Мечыслаў Супрон стварыў праект новага брэнду Гародні.Лагатып ужо адпраўлены на конкурс па якім павінна адбыцца галасаванне:
– Я выклаў праект брэнда Гародні ў якім адлюстраваныя элементы. Асноўным элементам з’яўляецца стылізаваная ў поліганальным стылі выява аленя св. Губерта. Яна размаляваная ў ярка светла-сіні з зялёным адценнем да цёмна-сіняга. Унізе я размясціў надпіс „Hrodna”.Па яго словах, колеры лагатыпа былі абраны не выпадкова:
– Бірузовым колерам пафарбаваны дах фарнага касцёла. Таксама ён прысутнічае ў элементах аздаблення Барысаглебскай царквы, якія ў маёлікавай плітцы найбольш прыгожы элемент аздаблення сцен, чатырохпялёсткавыя кветкі менавіта такога колеру.Чакаецца, што Гарадзенскі гарвыканкам будзе разглядаць і ацэньваць п... Болей...
95-ыя ўгодкі з Дня нараджэння Васіля Быкава плануюць адзначыць у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна 22 чэрвеня.Штогод імпрэзу ў гонар беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча Васіля Быкава традыцыйна ладзіў Рух “За свабоду” і Віцебскае аддзяленне “Таварыства беларускай мовы”. Але, як кажуць арганізатары, сёлета адбудзецца перафарматаванне гэтага свята і, магчыма, уручэння прэміі імя Васіля Быкава “За свабоду думкі” на імпрэзе не будзе.
Усе чакаюць рашэння Аляксандра Мілінкевіча, які яшчэ так яго нікому і не агучыў. Паводле кіраўніка Руху “За свабоду” Юрася Губарэвіча, яны забяспечвалі толькі тэхнічныя моманты правядзення прэміі.
– Без рашэння Аляксандра Мілінкевіча, якім чынам яна будзе праводзіцца ў гэтым годзе – мяняецца яе фармат... Болей...
Сталі вядомыя імёны сябраў журы, якія будуць абіраць лаўрэата сёлетняй прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую беларускамоўную паэтычную кнігу.Склад журы:
Дзмітры Строцаў - паэт, стваральнік альманаху “Минская школа”, арганізатар літаратурных мерапрыемстваў;
Лера Сом - паэтка, бард, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры;
Анжэла Мельнікава - літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, выкладчыца;
Міхаіл Бараноўскі - паэт, загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча;
Марыяна Кіяноўская - паэтка, перакладчыца, крытык, літаратуразнаўца.Прыём заявак доўжыцца да 14 чэрвеня. Каб падаць заяўку, запоўніце форму. Калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, два папяровыя асобнікі трэба перадаць у Саюз беларускіх пісьменнікаў (Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31-906). Прэмія за ... Болей...

Latest Month

November 2019
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow