?

Log in

No account? Create an account

June 5th, 2019

30-годдзе першых часткова свабодных выбараў у Польшчы.4 чэрвеня 1989 году ў Польскай Народнай Рэспубліцы прайшлі выбары, якія сталі “пачаткам канца” камуністычнай улады.
Паводле дамоўленасцяў Круглага стала выбары ў Сенат праходзілі свабодна, і апазіцыя ўзяла там 99 мандатаў, а выбары ў Сейм праходзілі ў суадносінах 65 працэнтаў мандатаў для камуністаў і 35 працэнтаў для апазіцыі.
Прадстаўнікі прафсаюзу “Салідарнасць” на чале з Лехам Валенсам узялі большасць вылучаных месцаў. Дырэктарка спадарожнікавага тэлеканала „Белсат” Агнешка Рамашэўская-Гузы ў 80-ыя гады была ўдзельніцай незалежнага студэнцкага руху ў Варшаве, а дзень выбараў сустрэла ў ЗША: – Галасавала ў Нью-Ёрку, бо з’ехала яшчэ ў 1987 годзе. Тады здавалася, што Савецкі Саюз ніколі... Болей...
У Польшчы праходзяць ўрачыстасці, прымеркаваныя да 30-х угодкаў першых паўсвабодных выбараў. Святакаванні праходзяць у Варшаве і Гданьску.
На ўрачыстасці ў Гданьску быў запрошаны старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», былы палітвязень Алесь Бяляцкі.РР: Ці памятаеце Вы падзеі 4 чэрвеня 1989 года, і як яны падаваліся ў савецкіх СМІ?
Алесь Бяляцкі: Дакладна я гэтую дату не памятаю, але памятаю, як мы прыемна былі здзіўленыя вынікамі гэтых выбараў. Інфармацыю мы бралі з “Радыё Свабода”. Бо савецкім газетам, якія выходзілі, верыць было немагчыма. Вынік быў нечакана прыемны і ён успрымаўся як чарговы цвік у труну, у якой мы разам хавалі камунізм. Трэба сказаць, што ў той час адбываліся вельмі драматычныя і імклівыя падзеі ў самой Беларусі і вакол нас – у краін... Болей...
З 5 па 7 чэрвеня з візітам у Польшчу будзе знаходзіцца дэлегацыя Міністэрства адукацыі Беларусі. Яе ўзначаліць намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, візіт адбываецца на запрашэнне намесніка дзяржсакратара ў Міністэрстве адукацыі Польшчы Мацея Копэця.
У Варшаве адбудзецца пасяджэнне супольнай кансультацыйнай камісіі.
– З мэтай удзелу ў пасяджэнні супольнай кансультацыйнай камісіі па пытаннях адукацыі польскай нацыянальнай меншасці ў Рэспубліцы Беларусь і беларускай нацыянальнай меншасці ў Рэспубліцы Польшча. Стварэнне і функцыянаванне камісіі рэгулюецца дамоўленасцямі паміж уладамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча пра супрацу ў сферы адукацыі ад 20 ліпеня 2016 года.У пятніцу беларуская дэлегацыя н... Болей...
Аргкамітэт Прэміі Гедройца, у які сёлета ўваходзяць старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай, старшыня Саюза беларускіх пісьменікаў Барыс Пятровіч і паэт Андрэй Хадановіч, абвесціў склад журы новага сезону.Такім чынам, сябрамі журы Прэміі Гедройца новага сезону сталі: Пятро Васючэнка, пісьменнік, літаратуразнаўцаМаксім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэістМарыя Мартысевіч, паэтка, перакладчыца, арганізатарка культурніцкіх праектаўАнжэла Мельнікава, літаратуразнаўцаЖана Капуста, літаратурны крытык, літаратуразнаўцаАлесь Пашкевіч, празаік, літаратуразнаўца, першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменікаўГанна Севярынец, празаік, архівіст, літаратуразнаўца, настаўніца“Падбіраючы журы, мы зыходзілі з таго, каб кандыдаты (нават калі яны самі літаратары), мелі досвед крытычнай, л... Болей...
Вернісаж па выніках мастацкага плэнэру „Гродна – дарог скрыжаванне” прайшоў у культурным цэнтры „Фестывальны”.11 мастакоў з Менску і Гародні выконвалі цягам сямі дзён жывапісныя працы на тэму Прынёмання. Кажа Кацярына Сумарава, мастачка з Менску.
– Да гэтага пленэра я зрабіла працу з відам на Гародню. Панарама з архітэктурай зацікавіла і ўразіла. Тэма пленэра – Гародня, і яе трэба было адлюстраваць. У пленэры ўдзельнічаю ўпершыню і вельмі ўдзячна Ірыне Сільвановіч. Дарэчы, вернісаж прайшоў на дзень народзінаў культурнага цэнтра. Бо культурнаму цэнтру „Фестывальны” споўніўся год. Дзясяткі выставаў, і праведзеных вернісажаў мастакоў з Беларусі, Польшчы, далёкіх замежных краінаў паспелі паказаць супрацоўнікі цэнтра жыхарам абласнога цэнтр... Болей...
Беларускі рэжысёр атрымаў прыз за фільм «Сума» ў нацыянальным конкурсе, паколькі прадзюсарам з’яўляецца польская студыя «Эверэст».
Як адзначае рэжысёр, гэты фільм зроблены з польскім фінансаваннем, але з беларускім творчым унёскам. Андрэй Куціла на Кракаўскі кінафестываль першы раз трапіў больш за дзесяць гадоў таму, але зараз стаў у шэраг з лепшымі дакументалістамі.
– На гэты конкурс, калі я пачынаў здымаць фільмы, першы раз трапіў 11 гадоў таму ў Кракаў з нашай кароткаметражнай дэбютнай стужкай. У польскім конкурсе тады ўжо былі даволі масцітыя рэжысёры. І я нават не мог сабе ўявіць, што калі-небудзь узнагароду атрымаю, а тут яшчэ трапіў на польскі конкурс.«Сума» ў рэжысуры Андрэя Куцілы – гэта паэтычная стужка пра сустрэчу пажылога... Болей...
Ініцыятыўная група жыхароў, якія змагаюцца супраць забудовы квартала ў межах вуліц Коласа – Калініна – Чорнага – Сурганава, падалі ў суд на мясцовую адміністрацыю.
Яны патрабуюць скасаваць вынік грамадскіх слуханняў, якія прайшлі ў закрытым рэжыме і іх меркаванне не было ўлічана. Актывісты плануюць бліжэйшым часам запусціць петыцыю з патрабаваннем адстаўкі кіраўнікоў раёна ды пачаць збор подпісаў за мясцовы рэферэндум.«Шмат людзей у нашым раёне гатовыя змагацца за свой дабрабыт», – кажа жыхарка квартала Ганна Кавалёва:
– Шмат актывістаў з суседніх кварталаў далучаюцца да нас, дзеляцца з ахвотай досьведам, дакументамі. Архітэктары гавораць пра тое, што такога кропкавага будаўніцтва, калі на пустое месца проста кідаецца дом, не павінна быць.Па слов... Болей...
5 чэрвеня – Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя. Гэта свята было ўстаноўлена ААН для таго, каб прыцягнуць увагу людзей да праблем навакольнага асяроддзя.
Экалагічных праблем у Беларусі болей чым дастаткова, асабліва ў Берасцейскай вобласці. У якой з павелічэннем колькасці шкодных прадпрыемстваў адзначаецца рост анкалагічных захворванняў.Асабліва ў Бярозаўскім раёне, дзе амаль у межах гарадоў дзейнічае „Франдэса” па вырабу пестыцыдаў і „БітСплаў” па перапрацоўцы свінцовых батарэй.
Прычым улады засакрэцілі ўсё, народ трымаюць у няведанні, кажа блогер з Бярозы Аляксандр Кабанаў:
– Насельніцтва таго ж Бярозаўскага раёна не апавяшчаецца пра экалагічную сітуацыю, якая агулам на сённяшні момант. Хаця людзі маюць права ведаць гэту інфармацыю – ... Болей...
У Менску адбылася сустрэча замежных валанцёраў, якія працуюць у нашай краіне, з беларускімі, якія працуюць за мяжой.Распавядае ўдзельнік дыскусіі з беларускага боку Антоній Шкраба:
– Я працаваў над праектамі ў розных краінах. Зараз хацеў бы нешта рабіць для Польшчы, бо мае прадзед і прабабуля жылі ў Польшчы. Я праглядаю праекты, дзе мог бы чымсьці дапамагчы. Гэта праекты звязаныя з кіно, бо я аператар, шукаю праекты, звязаныя з тым, што можна рэалізаваць у такім відэа-перформансе – праектах, якія могуць быць звязаныя з фота.Сустрэча адбылася ў межах праекта „Жывая бібліятэка” – яго ўдзельнікі падчас дыскусіі абменьваюцца сваімі ўражаннямі і жыццёвым досведам паміж сабой і слухачамі.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...
Асоба і час
беларускі біяграфічны альманах

11 красавіка 1983 года ад дома №7 па вуліцы Савецкай у Зэльве ад’ехаў рафік, пад завязку наладаваны пакаўнымі мяхамі. Валюхаючыся на брукаванцы яшчэ польскіх часоў, няспешна прамінуў старыя могілкі, аўтастанцыю і схаваўся, як за брустверам, за высокай насыпной дамбай, што мелася неўзабаве запыніць хуткаплынную Зальвянку. Сталічныя нумары на мікрааўтобусе падказвалі, што ў далёкую дарогу ён выправіўся няйначай па пільнай патрэбе, па нейкі важны груз, які і мусіў даставіць у Менск.Пра важнасць груза ведалі не толькі пасажыры мікрааўтобуса – на слонімскай шашы сталічных гасцей спынілі міліцыянты. Прымусілі з’ехаць з дарогі ў лес, доўга распытвалі, правяралі дакументы. Паспрабавалі ўчыніць ператрус, але мяхі нечакана аказаліся апячатанымі. Старэйшы па званні міліцыянт нервова круціў у руках прад’яўленае яму чырвонае пасведчанне з надпісам “Саюз пісьменнікаў СССР”, звязваўся з начальствам па рацыі. Нарэшце атрымаў каманду адпусціць затрыманых. Болей...

Latest Month

October 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow