?

Log in

No account? Create an account

June 3rd, 2019

Выбраныя творы
Зуёнак Васіль

У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка (н. 1935), паэма «Маўчанне травы» (адна з пяці паэм кнігі «Пяцірэчча»), а таксама празаічныя элегіі, эсэ, эцюды і літаратурна-крытычныя артыкулы. Пяцьдзесят пяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей...


Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці.

Нарадзіўся Зуёнак у в. Мачулішча Крупскага (былога Халопеніцкага) раёна ў сялянскай сям'і. Невясёлае жыццё было ў дзяцей вайны: горкае, трагічнае, галоднае і халоднае. Пасля вызвалення Беларусі ў вёсцы адкрылася пачатковая школа, і Васіля з першага класа адразу перавялі ў другі. Ён з пяці гадоў навучыўся чытаць і нават "друкаваў" пісьмы брату, які ваяваў на фінскім ф... Болей...
Без беларускага акцэнту прайшлі сёлета Дні Міхалова. Жыхары горада, роўна як і госці, што прыехалі выступіць на сцэне Міхалова і павіншаваць сваіх суседзяў са святам, не выконвалі беларускіх песень і танцаў.
Чаму так сталася, тлумачыць намеснік бургамістра Конрад Сікора:
– Мы не маем арганізацый, дзейнасць якіх звязана выключна з беларускай культурай у Міхалове. Але як гмінны асяродак культуры маем шмат элементаў, якія звязаны з гэта культурай. Паступова будзем гэта развіваць, бо на тое ёсць ідэі. Разам з тым нельга забываць, што вялікім святам беларускай культуры ў Міхалове ёсць «Прымацкая бяседа», якая праходзіць у жніўні. Таму гэтыя акцэнты крыху так падзелены, і тыя гурты, якія маглі б выступіць сёння, не выступаюць, бо будуць зоркамі на той імпрэзе.
10 гадоў таму... Болей...
У Палаты прадстаўнікоў яшчэ ёсць шанец перагледзець артыкул 328 Крымінальнага кодэксу, наперадзе яшчэ тры дні, калі могуць адбыцца слуханні.
Пра гэта са спасылкай на словы намесніка старшыні парламенцкай камісіі па нацыянальнай бяспецы Васіля Чэкана распавяла ўдзельніца руху “Маці 328” Ларыса Жыгар. Яна адзначыла, што верыць у станоўчы вердыкт, які зменіць заканадаўства ў гэтай галіне.
– Калі не верыць, то для чаго нешта арганізоўваць? Таму трэба верыць. Гавораць, думкі матэрыяльныя. І калі ты верыш і жывеш пазітывам, то ўсё абавязкова збудзецца. Застаецца тры дні – 13, 19 і 26 чэрвеня, у гэтыя дні можа ў другім чытанні быць прыняты законапраект разам з антыдопінгавым законапраектам.Рух “Маці 328” патрабуе ад уладаў краіны перагледзець артыкул. З-за са... Болей...
У Гародні міжнародны дзень настольных гульняў адзначылі вялікай гульнятэкай, дзе можна было даведацца пра ўсе віды гульняў і адарвацца ад камп’ютараў і тэлефонаў.Распавядае арганізатар фэста Антон Янкоўскі:
– Мы ладзім вялікую гульнятэку, дзе можна пагуляць у вялікую колькасць настольных гульняў, дзе мы таксама раскажам правілы. У гэты дзень мы таксама ладзім некалькі турніраў, інтэрактывы, спрабуем да гэтага дня прывезці самыя гарачыя навінкі, якія толькі выйшлі, каб людзі маглі пазнаёміцца. Мы прапануем больш за 400 розных настольных гульняў. Пачынаючы ад гульняў для дзяцей 3-4 гадоў, то бок для маленькіх дзяцей, для дзяцей 5-8 гадоў. Сямейныя гульні, дзе можна пагуляць за адным сталом. Больш складаныя гульні, дзе трэба з гадзіну гуляць.Па словах гарадзенцаў, што прыйшлі на ... Болей...
Памятная шыльда музыку Чэславу Выдрыцкаму, вядомаму пад артыстычным псеўданімам Чэслаў Неман, будзе ўсталявана ў Гародні.
Шыльду ўсталююць на ўваходзе былой музычна-педагагічнай вучэльні, што на рогу вуліцаў Кірава і Леніна. Шыльда ўжо гатовая. Кажа аўтар, скульптар Уладзімір Панцялееў:
– Партрэт вылепіў. Пасля фота адсылаў у пасольства, а яно ўжо адсылала яго жонцы ў Варшаву. Быў мандраж, увесь дзень мы чакалі вынікаў, што яна скажа. Калі б яна сказала, што не падобны, то ўсё сарвалася б і трэба было працягваць працаваць далей. Але жонка дала згоду, сказала, што ёй падабаецца.Сама шыльда выканана з італьянскага мармуру. Надпісы па-беларуску і па-польску.На адкрыццё шыльды, якое запланавана на 6-га чэрвеня ўвечары, маюць прыехаць маршалак польскага Сената Станіслаў Карчэўскі і ста... Болей...
У Курапатах — мемарыяле ахвярам сталінскіх рэпрэсій невядомыя зноўку ўчынілі пагром.Гэта адбылося ўвечары 1 чэрвеня. Па словах сустаршыні Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, з нагоды першай гадавіны пачатку варты каля рэстарана „Поедем поедим”, там з 18 да 19 гадзінаў адбыўся пашыраны сход удзельнікаў абароны.Калі ён скончыўся, некалькі дзясяткаў чалавек рушылі ў Курапаты, на так званую „Галгофу”, дзе ўсталяваны дзяржаўны мемарыяльны знак, а таксама мемарыяльныя камяні і крыжы ад грамадскасці.
Людзі ўбачылі, што раней пастаўлены каля гэтых знакаў знічкі, свечкі, кветкі раскіданы, растаптаны, разбіты:
– Калі людзі ішлі на Курапацкую варту а 18-й гадзіне, то ўсё было ў парадку. Пакуль ішла варта, пакуль людзі збіраліся там, хтосьці разгра... Болей...
Рух Салідарнасці “Разам” прыняў зварот да Яго Святасці Папы Рымскага Францыска, Свяцейшага Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея, Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага Кірыла і першаіерархаў, епіскапаў і біскупаў хрысціянскіх Цэркваў.У звароце сойм руху просіць дапамогі ва ўратаванні Нацыянальнага Крыжовага Некропалю ў Курапатах. Паважаныя сябры сойму ў асобе Сяргея Законнікава, Аляксея Марачкіна, Уладзіміра Халіпа, Валеры Мазынскага і іншых спадзяюцца, што зварот дойдзе да адрасатаў і атрымае належны водгук, кажа сустаршыня Руху Алена Талстая:
– На гэтым сойме мы прынялі дакументы з заклікам спыніць руйнаванне крыжоў, якое адбываецца ў Курапатах. Мала за тое, што больш за 200 крыжоў ужо знішчаны, ёсць небяспека знішчэння ўсіх крыжоў.Паводле Алены Талстой, таксама былі пр... Болей...
19-20 ліпеня 2019 у Гарадку на Беласточыне адбудзецца ХХХ юбілейны фэст „Басовішча”.Для гарадзенскага мастака Алеся Сурава, які наведваў адныя з першых фэстаў, яны былі як магчымасць вырвацца з “савецкага лагеру”:
– Гэта было адчуванне поўнай свабоды. Самае страшнае і абразлівае, што эмблемай фестывалю Лёнік Тарасевіч намаляваў свінню з крыламі. А мы ж такія сур’ёзныя, музыка маладой Беларусі – гэта ўжо мусіць быць нешта такое моцнае. А чаму свіння? Перарабілі песню Гнацюка расейска-ўкраінскага спевака: „Прыляцела крыламі звіня з крыламі свіння”. Не пціца шчасця заўтрашняга дня, а з крыламі свіння. Для мяне гэта было пытанне, абражацца ці не. Мы ўбачылі, што за мяжой людзі з усяго могуць сцябацца.Ён адзначае, што на першых фэстах гарад... Болей...
«Беларусьфільм» апублікаваў на сваім YouTube-канале 3-хвілінны трэйлер фільму «Купала».Рэжысёр стужкі Уладзімір Янкоўскі. Прэм’ера фільму запланаваная на 17-га снежня. Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Latest Month

October 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow