?

Log in

No account? Create an account

June 1st, 2019

Новыя кніжкі з серыі беларускай мемуарыстыкі прэзентавалі ў Гародні літаратары Ганна Севярынец і Аляксандар Фядута.Найперш яны пазнаёмілі чытачоў з мемуарамі Пятра Глебкі, Уладзіміра Дубоўкі, Паўліны Мядзёлкі ды іншых. Архіўныя матэрыялы Глебкі, з якімі працавала Севярынец, ніколі не закрываліся ад людзей і былі дасягальныя, але ж не публікаваліся.
– Не было, напэўна, цікавасці нейкай даследчыцкай. Ну што Глебка? Хто там чакаў ад яго асабістай шчырасці. А яны, насамрэч, людзі, якія перажылі гэты час – яны ж разумелі, у які час жывуць – яны ж хацелі расказваць пра яго праўду. Яны былі пісьменнікамі і яны гэта рабілі. Проста ўсё гэта было прыхавана. Не адчынены зараз толькі архівы КДБ. У архівах КДБ такіх мемуараў не будзе. Там будуць паказанні, даносы – іншыя жанры.... Болей...
Да 80-годдзя мастака Уладзіміра Новака ў сталічнай галерэі Беларускага саюза мастакоў “Беларт” адкрылі ягоную персанальную выставу.Гаворыць сам юбіляр:
– Я вам скажу, з гэтага дня я ўсе свае пэндзлі выкінуў і фарбы такія памятыя выкінуў. А справа ў тым, што я ўжо заўтра іду купляць новыя пэндзлікі, новыя фарбы. І новыя думкі ў мяне пайшлі, а якія думкі, я яшчэ сам не ведаю.Уладзімір Новак, бадай што, адзіны беларускі мастак, які працягвае працаваць у жывапісе ў спартовай тэме. Не кожны здольны даць рады шматфігурным дынамічным кампазіцыям.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...
Пракуратура прызнала скаргу гарадзенца Сяргея Верамеенкі слушнай і вярнула рашэнне па яго сапсаваным планшэце ў міліцыю.
Справа ў тым, што зламаны гаджэт быў рэчавым доказам таго, што рамеснік Сяргей Барэйша выхапіў планшэт з рук Верамеенкі, калі той здымаў яго, і сапсаваў прыладу.У міліцыі відэафайл „не здолелі” адкрыць , і ён як рэчавы доказ не быў далучаны да вынікаў праверкі, бо чамусьці „сапсаваўся”.
У дзеяннях Барэйшы міліцыя не выявіла парушэння закону. Цяпер пракуратура падтрымала Сяргея Верамеенку.
– Самае галоўнае, я хачу атрымаць маральную кампенсацыю з таго чалавека, які малюе Пуціна ды Сталіна. Я хачу, каб ён гэтага больш не рабіў. Па-другое, хачу, канешне ж, дамагчыся, каб ён кампенсаваў мне матэрыяльныя страты. Тым больш, што ў мяне ёсць дока... Болей...
У першы дзень лета ў многіх краінах адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей.
Гэты дзень нагадвае дарослым пра неабходнасць выканання правоў дзяцей на жыццё, свабоду думкі, сумлення і рэлігіі, адукацыю, адпачынак і вольны час, абарону ад фізічнага і псіхалагічнага гвалту, эксплуатацыі дзіцячай працы.
Гэта абавязковыя ўмовы для фарміравання гуманнага і справядлівага грамадства.
Як мяркуе намеснік старшыні Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў, у Беларусі ніхто не абаронены: ні дарослыя, ні дзеці:
– У нас і заробкаў няма, і магчымасцяў няма. Калі так вядуць сябе ўлады, то хіба абаронена дзіця? Няма разумення, што правы дзіцяці – гэта ад нараджэння. І вы, чыноўнікі, мусіце іх абараняць у першую чаргу.Упершыню... Болей...

Latest Month

July 2019
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow