May 31st, 2019

20-я гадавіна трагедыі на Нямізе | Камунікат.org

Сёння 20-я гадавіна трагедыі на Нямізе. Размаўляем з Палінай Сцепаненкай (Качатковай) – адной з аўтарак кнігі “Трагедыя на Нямізе”.Паліна Сцепаненка: Дакладней будзе сказаць – адная з аўтарак. Бо над кнігай працавала некалькі чалавек – гэта я, Таццяна Равяка, Таццяна Снітко і пісьменнік Кастусь Тарасаў.
РР: Як паўстала ідэя стварэння кнігі?
Паліна Сцепаненка: Калі адбылася трагедыя, увесь Менск пагрузіўся ў жалобу. Гэтая трагедыя паўплывала на ўсіх. І было вельмі шмат розных чутак. Адная з іх, што колькасць ахвяраў заніжаная. Гэта было звязана з тым, што грамадства не верыла дзяржаве. Гэта была спадчына СССР, калі хавалі колькасць людзей, якія гінулі падчас трагедый.Тады ўтварылася грамадская камісія па даследаванні прычын трагедыі. І ПЦ „Вясна”... Болей...

HrodnaMediaRoom у Гародні | Камунікат.org

У Гародні адбылося вялікае мерапрыемства для журналістаў пад назвай медыяпаці, дзе журналісты і блогеры знаёміліся з медыяпісьменнасцю.Арганізатарам сустрэчы стала пляцоўка HrodnaMediaRoom. Пра мерапрыемства распавядае кіраўнічка HrodnaMediaRoom Вольга Корсун:
– Упершыню выпрабавалі такі новы фармат, як медыя-квіз, прысвечаны медыяпісьменнасці, увогуле свету беларускіх медыя. Ключавой фішкай была прэзентацыя паштовак па медыяпісьменнасці, якія намаляваў для HrodnaMediaRoom гарадзенскі мастак Алесь Сураў. Таксама падчас сустрэчы адбыўся музычны выступ Віктара Шалкевіча. Падаецца, што ўвогуле мерапрыемства адбылося ў вельмі цёплай сяброўскай атмасферы.Алесь Сураў распавёў пра паштоўкі прысвечаныя медыяпісьменнасці:
– Я зразумеў, што для тых, зто зараз сядзіць у сеціве – г... Болей...

Шкялёнак Мікола, Беларусь і суседзі | Камунікат.org

Беларусь і суседзі
Гістарычныя нарысы
Шкялёнак Мікола

Зборнік нарысаў і працаў па гісторыі Беларусі гісторыка і правазнаўцы Міколы Шкялёнка вяртае для шырокага чытача імя гісторыка, публіцыста, культурнага і палітычнага дзеяча першай паловы ХХ ст. Доўгія гады імя Міколы Шкялёнка было забароненае, а калі і згадвалася, дык з кляймом “здрадніка Радзімы і калябаранта”. Сам лёс Беларусі выразна падзяліў беларусаў. Многія з тых, хто спрабаваў усьвядоміць беларусам іх гістарычнае багацьце быў вымушаны пакінуць Беларусі альбо скончыў сваё жыцьцё ў ГУЛАГАХ ці “ад кулі” супрацоўніках НКУС. Праз паўстагодзьдзя беларусы былі вымушаныя пакрысе ізноў адкрываць для сябе сваю гісторыю. У пачатку 90-х на хвалі нацыянальнага адраджэньня з нябыту быў вернуты і Мікола Шкялёнак. Зборнік нарысаў будзе карысны усім, хто хоча пазнаць беларускую гісторыю і зразумець, які шлях прайшоў беларускі народ да незалежнасьці. Болей...

Святлана Алексіевіч: Мы мусім выгадоўваць свайго ўласнага Зяленскага | Камунікат.org

«Я бачу некалькі асобаў, але я не назаву іхных прозвішчаў, бо гэта небяспечна для іх», – так на пытанне пра беларускага Зяленскага адказала пісьменніца і нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. Ёй сёння спаўняецца 71 год. Як яна ацэньвае падзеі ў Беларусі і за мяжою? Ці глядзела серыял «Чарнобыль», сцэнар якога заснаваны на ейных кнігах?
Інтэрв’ю ўзяла Аліна Коўшык.
Лукашэнка 25 гадоў кіруе Беларуссю. Аналіз замежнай палітыкіНагода для святкавання ёсць, але святочных усмешак бракуе. Кіраўнікі краінаў, якія ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз, адзначылі ў Нур-Султане 5 гадоў Дамовы аб ЕАЭС. Для беларускага кіраўніка гэта не адзіная гадавіна сёлета. У снежні мінае 20 гадоў з часу падпісання Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, а ўжо ў ліпені &nda... Болей...