May 29th, 2019

Кніга году – “Сарматыя” Марыі Мартысевіч | Камунікат.org

28 траўня на закрытай цырымоніі ў прысутнасці сябраў журы былі абвешчаныя вынікі прэміі, у якой пераможцу абіраюць самі пісьменнікі і перакладчыкі.Сярод найлепшых кніг 2018 году літаратары часцей за ўсё называлі “Сарматыю” Марыі Мартысевіч. Аўтарка паэмы атрымала 1000 еўра па курсе Нацбанка і арыгінальны артэфакт, які ўяўляе сабой зробленую з паліраванай бронзы вокладку кнігі з гравіроўкай па чэрненым срэбры.Сёлета ў журы ўвайшлі 103 беларускія пісьменнікі і перакладчыкі, на перамогу прэтэндавалі 72 выданні. Інфармацыю пра галасаванне па кожнай з кніг глядзіце на старонцы прэміі kniha.by. Дызайн артэфакта – Ігар Юхневіч і Ян Карпаў.Выраб – майстэрня Яна Карпава Болей...

Работа прыёмнай камісіі на заводзе АКБ працягнута да 16 чэрвеня | Камунікат.org

Работа прыёмнай камісіі на акумулятарным заводзе “АйПаўэр”, супраць будаўніцтва і запуску якога ўжо другі год выступаюць мясцовыя жыхары, працягнута да 16 чэрвеня.
Пра гэта паведамляюць актывісты, якія з 9:00 ранку дзяжурылі ля КПП заводу, чакаючы вынікаў:
– Ініцыятыўная група ўсё больш і больш знаходзіць фактаў. Усё больш піша лістоў пра патэнцыйную пагрозу не толькі берасцейцам, але і ўсёй рэспубліцы. Таксама паведамляюць усім дзяржавам, куды ідзе на экспарт прадукцыя з Берасцейскай вобласці.Канчаткова завод АКБ “АйПаўэр” так і не прыняты дзяржаўнымі кантралюючымі органамі. Людзі спадзяюцца на тое, што яго альбо так і не запусцяць на поўніцу, перапрафілююць, альбо перанясуць у іншае месца. Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Фота: „Брэст супраць свінцу&... Болей...

Запуск акумулятарнага завода ў Берасці адкладзены | Камунікат.org

Запуск акумулятарнага завода ў Берасці адкладзены на два тыдні. Ён так і не пачаў сваю працу.Пра гэта паведаміў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Эксперт у галіне права адзначыў, што дзейнасць вытворчасці не адпавядае экалагічным нормам:
– Ужо напэўна ўсе ведаюць, што там надта шмат – каля чатырох дзясяткаў параметраў, якія трэба кантраляваць, на якія трэба ставіць фільтры, а гэтых фільтраў проста няма. Там толькі штук пяць труб, якія бачныя звонку і ўсё. То бок ёсць шмат пытанняў, канешне людзям звонку дакладна ўсё невядома. Тое, што кідаецца ў вочы, што ад пачатку ідзе суцэльная хлусня.Паводле Уладзіміра Вялічкіна, зараз неабходна шукаць новыя формы для выказвання свайго пратэста і не зважаць на ціск з боку праваахоўных органаў. Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Болей...

Сустрэча з лаўрэатамі і шортлістэрамі прэміі Гедройца ў Варшаве | Камунікат.org

Прэмія дала ім магчымасць дайсці да шырэйшага кола чытачоў. Лаўрэаты і шортлістэры літаратурнай прэміі Гедройца правялі шэраг сустрэч у Варшаве.
Прыехалі знаёміцца з польскім выдавецкім рынкам, наладзіць кантакты з выдаўцамі і сустрэцца з чытачамі.Гаворыць Алена Казлова:
– Натуральна, літаратурная прэмія важная для пісьменніка, таму што гэта дапамагае данесці тое, што кніга з’явілася, да чытача. У Беларусі не так проста знайсці гэтую сувязь, таму што яны разарваныя. На тэлебачанне пісьменнікаў не запрашаюць і рэкламы не так шмат, і таму літаратурная прэмія спрыяе вядомасці аўтара.Прыезд беларускіх пісьменнікаў у Польшчу быў зарганізаваны Беларускім ПЭН-цэнтрам пры падтрымцы Польскага інстытуту імя Адама Міцкевіча.
Адна з аўтарскіх сустрэч адбылася ў „Беларускім доме ў... Болей...

Яраш Малішэўскі прэзентаваў дзіцячы атлас Беларусі на „Мове-нанова” | Камунікат.org

Менскія курсы “Мова-нанова” скончылі сезон сустрэчай з рэканструктарам старадаўняй музыкі, гісторыкам Ярашам Малішэўскім – прайшла прэзентацыя яго кнігі “Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы”.– Музыка і літаратура, так ці інакш, будуць спалучацца. “Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы”. У гэтай кнізе прэзенатаваны 101 помнік беларускага дойліцтва. Ну адпаведна, каб не толькі дзеткі, але і дарослыя маглі зарыентавацца ў некаторых помніках. Матэрыял разбіты па абласцях. Таму можна лёгка адразу ўявіць, дзе што, апынуўшыся на нейкай дарозе паміж, скажам, Менскам, ці Гародняй, ці Віцебскам і Магілёвам.Яраш Малішэўскі аўтар не толькі “Дзіцячага атласа Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы”. Да гэтага ў выдавецтве &l... Болей...

Анатоль Гладышчук прэзентаваў трэцюю частку манаграфіі “Замак Берасцейскі” | Камунікат.org

У Берасцейскай абласной бібліятэцы імя Максіма Горкага адбылася прэзентацыя апошняй часткі навукова-папулярнай кнігі “Замак Берасцейскі”.
Аўтар кнігі – вучоны, пісьменнік, гісторык, краязнавец, аўтар навуковых манаграфій і прафесар Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Анатоль Гладышчук.– Трэцяя частка – “Рэспубліка”. Гэта трагічныя часы нашага горада, калі ён быў знішчаны. Для шырокага кола чытачоў – і для навукоўца, і дзіцё зможа там нешта для сябе знайсці і прачытаць. Не проста праца аднаго дня, аднаго тыдня, гэта праца васьмі гадоў.“…Res Publica” адлюстроўвае адзін з самых трагічных перыядаў у гісторыі горада Берасця і замка, які быў знішчаны ў 17 стагоддзі – спустошаны войскамі маскоўскага ваяводы Ха... Болей...

Таццяна Мархель: На „Басовішчы” я спявала два разы | Камунікат.org

Басовішча – 2019. Народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель у інтэрв’ю Радыё Рацыя згадала, што напачатку 1990-ых гадоў наведвала фестываль пад Беластокам.Паводле словаў актрысы і спявачкі, на «Басовішча» яе прывёз рок-гурт «Уліс» пасля супольнае гукасесіі ў Ольштыне.
– Ездзіла з Віцебска на “Басовішча”. Памятаю, ехалі на машынах. Яны недзе ў кустах пакідалі бензін, да граніцы яшчэ, на нашай тэрыторыі, каб заправіцца. На “Басовішчы” я разы два спявала. У мяне была яшчэ афіша, я дачцэ аддала старэйшай. І ездзілі туды перад гэтым многа ў “Ніву”, да рэдактара “Нівы”. З “Вольнай сцэнай” мы прыязджалі да яго дадому. Мы там у яго і сядзелі, і ў яго сям’і былі.Таццяна Мархель кажа, што ра... Болей...