May 28th, 2019

Юхо Язэп, Емяльянчік Уладзімір, "Нарадзіўся я ліцьвінам..." | Камунікат.org

"Нарадзіўся я ліцьвінам..."
Тадэвуш Касцюшка
Юхо Язэп, Емяльянчік Уладзімір

У папулярнай форме апавядаецца пра слаўны і драматычны лёс Андрэя Тадэвуша Касцюшкі (1745—1817), нацыянальнага героя Беларусі, Зпучаных Штатаў Амерыкі і Польшчы, ганаровага грамадзяніна Францыі.Для шырокага кола чытачоў. Болей...

Каханоўскі Генадзь, Каханоўскі Аляксандр, Руплівец нашай старасветчыны | Камунікат.org

Руплівец нашай старасветчыны
Яўстах Тышкевіч
Каханоўскі Генадзь, Каханоўскі Аляксандр

Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці этнографа, фалькларыста, краязнаўца і археолага Я.П.Тышкевіча (1814-1873), ураджэнца Лагойска. Ім створаны Віленскі музей старажытнасцей – багаты збор матэрыяльнай культуры беларусаў. Драматычны лёс і гэтага музея, які быў ліквідаваны пасля паўстання 1863 г., і яго заснавальніка, стаціўшага магчымасць займацца любімай справай. Для шырокага кола чытачоў. Болей...

Саверчанка Іван Васільевіч, Канцлер Вялікага Княства | Камунікат.org

Канцлер Вялікага Княства
Леў Сапега
Саверчанка Іван Васільевіч

У займальнай форме апавядаецца аб драматычным лёсе выдатнага палітычнага дзеяча сярэднявечнай Беларусі Л. Сапегі (1557—1633), стваральніка Статута 1588 года, асвятляецца яго барацьба за дзяржаўную самастойнасць Айчыны. Для шырокага кола чытачоў. Болей...

Арлоў Уладзімер, Прысуд выканаў невыдомы | Камунікат.org

Прысуд выканаў невыдомы
Ігнат Грынявіцкі
Арлоў Уладзімер

Ігнат Грынявіцкі- беларус-нарадаволец, што забіў Аляксандра ІІ, доўгі час у гістарыяграфіі прадстаўляўся як сацыялістычны рэвалюцыянер, што замагаўся супраць капіталістычнай несправядлівасьці. Знакаміты беларускі пісьменьнік Уладзімер Арлоў адкрывае нам імя слыннага беларуса, што сваім учынкай павярнуў хаду гісторыі. Ігнат Грынявіцкі стаіць у адным шэрагу з Тадэвушам Касьцюшкам, Кастусём Каліноўскім, Людвігам Зьвяждоўскі. Малады нарадаволец паказаў, што беларускі народ не прымірыўся з акупацыяй роднай зямлі і працягнуў традыцыю збройнага змаганьня з расейскім імпэрыялізмам. Дзякуючы яму у Пецярбурзе працягнутая традыцыя друкаваньня нелегальных газэтаў на беларускай мове, ягонымі намаганьнямі пабачыла сьвет газэта “Гоман”. Не шкадуючы свайго жыцьця ён зьдзейсьніў царазабойства ў спадзяваньні на лепшае жыцьцё для свайго народа. Болей...

Янушкевіч Язэп, Неадменны сакратар Адраджэння | Камунікат.org

Неадменны сакратар Адраджэння
Вацлаў Ластоўскі
Янушкевіч Язэп

Пасля больш чым паўстагоддзя шальмавання ці проста замоўчвання вяртаецца да нас імя Вацлава Ластоўскага (1883—-1938). Жыццёвы шлях сакратара "Нашае Нівь”, прэм'ер-міністра БНР, акадэміка і неадменнага сакратара Беларускай Акадэміі навук адлюстроўвае паваротныя моманты ў лёсе Беларусі першай трэці XX стагоддзя, і постаць яго займае тут адно з цэнтральных месцаў. Сгесіо свайго — служэнне роднаму краю палітычнай, культурнай і іншай чыннасцю — ён не змяніў да апошніх дзён.Для шырокага кола чытачоў. Болей...

Грыцкевіч Валянцін, Адысея наваградскай лекаркі | Камунікат.org

Адысея наваградскай лекаркі
Саламея Русецкая
Грыцкевіч Валянцін

У займальнай форме апавядаецца пра беларускую лекарку XVIII ст. Саламею Русецкую, якая працавала ў Турцыі, Аўстрыі, Расіі, Малдавіі і іншых краінах.Незвычайны лёс гэтай жанчыны, смелай і знаходлівай, нагадвае прыгодніцкі раман. Яна пакінула цікавыя ўспаміны пра жыццё і звычаі розных народаў, пра ўзровень медыцыны таго часу.Для шырокага кола чытачоў. Болей...

Сагановіч Генадзь, Айчыну сваю баронячы | Камунікат.org

Айчыну сваю баронячы
Канстанцін Астрожскі
Сагановіч Генадзь

У папулярнай форме апавядаецца пра К.Астрожскага (1460-1530), найвышэйшага гетмана Вялікага Княства Літоўскага, кога за шматлікія перамогі (больш чым у 60 бітвах) празвалі Ганібалам. Падрабязна разглядаюцца асобныя бітвы з удзелам К.Астрожскага. Значная ўвага адведзена адлюстраванню палітычнай гісторыі Беларусі таго часу, арганізацыі абароны ад знешніх ворагаў. Для шырокага кола чытачоў. Болей...

Раман Сяргея Пясецкага «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» | Камунікат.org

Выданьне па-беларуску гратэскнага твора Пясецкага, напісанага ў выглядзе дзёньніка чырвонага афіцэра Зубава падчас акупацыі саветамі Вільні ад 17 верасьня 1939.

 


Больш пра Сяргея Пясецкага:
https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Сяргей_Пясэцкі
 

Пераклад зроблены з выданьня:Sergiusz Piasecki. Zapiski oficera Armii Czerwonej (od 17 września 1939 r.)2000, Warszawa, Wydawnictwo LTW.ISBN 83-910483-2-2(c) S.Piasecki TrustАдказная за праэкт - Кася КамоцкаяПераклад - Алесь АстраўцоўШто зрабіць, каб падтрымаць праэкт? Болей...

Самойла Уладзімір, Выбранае | Камунікат.org

Выбранае
Самойла Уладзімір

Кніга “Выбранае” Уладзіміра Самойлы — другая ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” — гэта складзены ўпершыню зборнік працаў апекуна Янкі Купалы, выдатнага літаратурнага крытыка і філосафа. У выданне ўвайшлі рэцэнзіі на зборнікі Я. Купалы, К. Сваяка, Н. Арсенневай, перыёдыкі і асобныя творы аўтараў 1920—1930-х гг. Таксама ў кнізе можна знайсці філасофскія эсэ, у тым ліку найбольш важнае “Гэтым пераможаш!”, некаторыя лісты Уладзіміра Самойлы, публікацыі, прысвечаныя яго біяграфіі і творчасці, ды інтэрв’ю з сынам дзеяча. Выданне рэпрэзентуе малавядомую сёння, але багатую і разнастайную творчую спадчыну выдатнага беларускага інтэлектуала. Болей...

“Індэкс беларускай будучыні” прадставілі ў Гародні | Камунікат.org

У гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця адбылася дыскусія, прысвечаная перспектывам жыцця ў Беларусі. Рыгор Астапеня, заснавальнік і старшыня Цэнтра новых ідэй, прадставіў на дыскусіі “Індэкс беларускай будучыні”.На думку Рыгора Астапені, Беларусь чакае стагнацыя і так званая”стабільнасць”:
– Беларуская эканоміка будзе знаходзіцца ў стане стагнацыі. Мы пабачым, што нашая навука і адукацыя будуць знаходзіцца ў крызісе, то-бок, гэта будзе паглыбленне гэтага крызісу. У беларускай палітыцы, канешне, нічога не зменіцца. Як гэта звычайна ў Беларусі адбываецца не першы год. Але істотнае, што беларускае грамадства будзе рабіцца лепшым. Калі мы паглядзім на такія паказчыкі, як гендэрная роўнасць, стан ідэнтычнасці, як узровень узаемадапамогі, мы бачым тут, што эксперты... Болей...

Dzieciuki далучыліся да кампаніі «Каліноўскі – наш герой» | Камунікат.org

Гарадзенскі гурт Dzieciuki далучыўся да кампаніі «Каліноўскі – наш герой» .
Гэтая кампанія накіраваная на тое, каб дапамагчы ўладам зрабіць правільны выбар, бо як пісаў сам Каліноўскі: «Не народ для ўрада, а ўрад для народа!».
Гурт прадставіў слухачам новую песню “Час касінераў”.Пра песню распавядае лідар гурта Алесь Дзянісаў:
– Для нас гэта гонар. Будуць яшчэ падобныя акцыі, таму што Каліноўскі – гэта сапраўды наш герой. Мы абавязкова ўсім складам паедзем 2 лістапада ў Вільню, таму што для нас гэта проста фантастычная падзея, і для Беларусі, і для беларусаў. А што тычыцца песні, то песня была напісана, прыблізна, у тыя часы, калі і пісаліся ўсе іншыя песні, якія ўвайшлі ў альбом “Кароткая гісторыя Беларусі”, мой сольнік... Болей...

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон - укладанне, Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны | Камунікат.or

Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны
Да 90-годдзя Янкі Запрудніка
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон - укладанне

Кніга “Кантакты: сіла прыцягнення Бацькаўшчыны” — 30-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” — прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, што захоўваюцца ў БІНіМе (ЗША) і БДАМЛМ (Беларусь), а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку сваякоў, ад афіцыйных лістоў кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь да рукапіснага аркуша з маленькай вёсачкі на ўсходзе краіны. Сабраныя разам матэрыялы адлюстроўваюць, чым жыла Беларусь, як змянялася яна ў часе і змянялася стаўленне да эміграцыі. Болей...