May 27th, 2019

Старажытныя мапы ў Цэнтры гарадскога жыцця | Камунікат.org

У Гародні ў межах выставы „Беларусь на старадаўніх геаграфічных мапах” адбылася гістарычная дыскусія „Па слядах міфаў і гісторый. Пра што сведчаць геаграфічныя мапы старадаўняй Беларусі-Літвы”.Доктарка сакральнай тэалогіі, рэлігіязнаўца і культуролаг Ірына Дубянецкая зазначыла, што першымі і самымі старажытнымі мапамі з’яўляюцца мапы зорнага неба.
– Тое, што да нас дайшло, уяўляеце сабе, ёсць з XV тысячагоддзя да нашай эры, XIII тысячагоддзя да нашай эры. Ёсць вельмі вядомая пячора ў Францыі ў Ласко, такая палеалітычная, і там якраз ёсць кропкавая мапа зорнага неба, на якой распазнаюцца вельмі добра Альтаір, Вега, Плеяды.На думку дырэктара выдавецтва “Эканомпрэс” Эдуарда Куфцерына, прадстаўленыя на выставе мапы – унікльныя для ўспрыняц... Болей...

Пад Воршай шукаюць магілы ахвяраў сталінізму | Камунікат.org

Нашчадкі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій вырашылі скласці план пахаванняў на Кабыляцкай гары.
Гэтае ўрочышча пад Воршай яшчэ за савецкім часам было афіцыйна прызнана тэрыторыяй масавых расстрэлаў. Але да сёння гэтае месца застаецца недаследаваным: няма дакладных звестак, дзе знаходзяцца пахаванні расстраляных.
Сітуацыю вырашылі выправіць удзельнікі ініцыятывы “Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы” і яе стваральнік Ігар Станкевіч. Ён арганізаваў невялікую экспедыцыю, каб пазначыць на плане мясцовасці так званыя “расстрэльныя ямы”.
– Калі мы раней сюды прыязджалі, то заўважылі, што ў лесе ёсць шмат ямінаў, западзінаў, якія, магчыма, з’яўляюцца брацкімі магіламі тых, каго тут забілі. Таму мы вырашылі прыехаць, прайсціся па лесе, зафіксаваць каардынаты ці хаця б к... Болей...

„Чорная дама” – фільм пра міжваенны Беласток | Камунікат.org

„Чорная дама” – першы мастацкі поўнаметражны фільм пра міжваеннае Падляшша.Сюжэт грунтуецца на рэальных падзеях і крымінальнай гісторыі таямнічай жанчыны. У траўні 2018 года адбылася прэм’ера першай 40-хвіліннай часткі фільма. Прэм’ера поўнаметражнай версіі запланавана на восень 2019 года.Уцякаючы ад цяжкага мінулага Іга (беластоцкая акторка Ізабэла Вільчэўска) вяртаецца ў родны Беласток. Але аказваецца, што ў правінцыйным горадзе, дзе пераплятаюцца гісторыі таямнічай падляшскай секты, суседзяў розных нацыянальнасцяў, габрэйскай мафіі ды шмат чаго іншага, нялёгка знайсці схованку. Аднак найбольшай небяспекай можа аказацца яе будучыня.Стваральнікі фільма са студыі „Mucha na dziko” (Хуберт Бухарэвіч, Лукаш Северыньскі, Давід Вапа) натхніліся асобай д... Болей...

У Варшаве „Манюшка на кожны месяц” | Камунікат.org

„Гэта стала нагодай для бліжэйшага знаёмства з біяграфіяй кампазітара, дзякуючы гэтаму я даведаўся пра яго сувязі з Беларуссю”, – кажа польскі мастак Анджэй Ветэшка.„Манюшка на кожны месяц” – гэта праект Вялікага тэатру ў Варшаве.„Польскія мастакі намалявалі партрэты Манюшкі ў сваёй характэрнай стылістыцы і кожны месяц у фае тэатра будзе вывешваецца новы партрэт”, – кажа Анджэй Ветешка:
– Мае веды на тэму кампазітара вельмі збліжаныя да агульных ведаў. Сорамна прызнаць, але ведаю толькі некалькі яго операў. Я пачаў вывучаць яго жыццёвы шлях. Калі мы можам ганарыцца беларускім кампазітарам і супольна адзначаць, то лічу, што гэта фантастычна.Апрача Анджэя Ветэшкі партрэты стваралі: Анджэй Понгоўскі, Караль Радзішэўскі, Ганна Бакула... Болей...

Фестываль беларускага тэатра ў Варшаве | Камунікат.org

Першы ў Польшчы фестываль беларускага тэатра пачаўся ў Варшаве. Цягам шасці дзён у Тэатральным інстытуце імя Збігнева Рашэўскага, які з’яўляецца арганізатарам фестывалю, будзе пастаўлена пяць спектакляў сучасных беларускіх тэатральных групаў.Мерапрыемства адкрыў спектакль у рэжысуры Святланы Бень і Дзмітрыя Багуслаўскага «З жыцця казурак». Кажа прадзюсарка спектаклю Марына Дашук:
– Спектакль на вершы расейскага паэта Мікалая Алейнікава, які быў расстраляны падчас сталінскіх рэпрэсій у 30-х гадах. Гэта тэксты, якія немагчыма перакласці на іншую мову, бо яны вельмі абсурдысцкія. І калі ёсць магчымасць граць на мове арыгінала, то гэта правільна.Кжыштаф Ляшчынскі – прадзюсар фестывалю «Дыму няма, затое ёсць свечкі на торце», адзначае, што спектаклі фе... Болей...

„Устань з канапы, каб зрабіць жыццё лепшым” | Камунікат.org

Cемінар у Бярозе па тэматыцы: устань з канапы, каб зрабіць навакольнае жыццё лепшым прыцягнуў увагу некалькі новых грамадзян з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.Арганізатары семінару – актывісты грамадскай арганізацыі “За свой горад” Ігар Маслоўскі, Валянцін Лазарэнкаў і Ганна Канюс.Яны падзяліліся набытым вопытам, алгарытмамі дзеянняў у дасягненні вынікаў па пэўных праграмах, кажа кіраўнік арганізацыі Ігар Маслоўскі:
– Мы, як арганізацыя за свой горад, за поўны час сваёй дзейнасці ўжо накапілі такі станоўчы пазітыўны досвед вырашэння розных праблем. У нас супрацьстаянне і супрацоўніцтва з уладамі па тых ці іншых пытаннях. Мы прыехалі сюды падзяліцца вось гэтым досведам.Удзельнікі семінару засталіся задаволенымі пачутым і ўбачаным:
– Горш і горш становіцца ў краіне... Болей...

У Гародні пачаўся летні сезон Танцаў Гарадзенскіх Дворыкаў | Камунікат.org

У дворыку каля былой гарадзенскай галерэі “Крыга” распачаўся летні сезон Танцаў Гарадзенскіх Дворыкаў.
Сустрэча, на якой задарма вучаць беларускім танцам, сабрала некалькі тузінаў гарадзенцаў і гарадзенак рознага ўзросту. Пра новую гарадзенскую традыцыю кажа адзін з удзельнікаў Антон Галынскі:
– Пачатак сезона для нас знакаміты тым, што наш гарманіст з’ехаў у Нямеччыну, прыехаў музыка з Менска – Аляксей Крукоўскі. Астатнія музыкі – нашыя, гарадзенскія, але ўсё ж менскі музыка для нас – гэта нейкая такая дзіковінка. Усе тыя ж самыя танцы, што танцуем звычайна: полька-бабка, падэспань, кракавяк. Гэта ўсё традыцыйныя беларускія танцы, якія танцавалі не толькі тут, на Гарадзеншчыне, але па ўсёй тэрыторыі Беларусі, трошкі ва Украіне і Польшчы.Далучыц... Болей...