May 25th, 2019

Кузьняцоў Ігар, склад., Расстраляныя ў Мінску | Камунікат.org

Расстраляныя ў Мінску
Індэкс грамадзянаў, расстраляных у Мінску ў 1920–1950-я гг. у 2-х ч. Ч. 1
Кузьняцоў Ігар, склад.

Індэкс ёсць пайменным спісам ураджэнцаў Беларусі, якія былі рэпрэсаваныя ў 1920–1950-я гг. у Мінску. Прыведзеныя дадзеныя дапамогуць сваякам і блізкім рэпрэсаваных даведацца пра іх трагічны лёс і працягнуць свае пошукі ў адпаведных архівах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Для масавага чытача. Болей...

Кузьняцоў Ігар, склад., Расстраляныя ў Мінску | Камунікат.org

Расстраляныя ў Мінску
Індэкс грамадзянаў, расстраляных у Мінску ў 1920–1950-я гг. у 2-х ч. Ч. 2
Кузьняцоў Ігар, склад.

Індэкс ёсць пайменным спісам ураджэнцаў Беларусі, якія былі рэпрэсаваныя ў 1920–1950-я гг. у Мінску. Прыведзеныя дадзеныя дапамогуць сваякам і блізкім рэпрэсаваных даведацца пра іх трагічны лёс і працягнуць свае пошукі ў адпаведных архівах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Для масавага чытача. Болей...

Кантэнт для YouTube: Воркшоп Паўла Квасьнеўскага | Камунікат.org

Майстэрня сацыяльнага кіно абвяшчае набор на новы інтэнсіў у межах адукацыйнага праекта для крэатараў #ART_INCLUSION. Гэтым разам – для тых, каму цікава развіваць свой YouTube-канал.  7-9 чэрвеня адбудзецца воркшоп па стварэнні і прасоўванні відэакантэнту ад польскага прадзюсара тэлевізійных і інтэрнэт-відэапраектаў Паўла Квасьнеўскага. Трохдзённы інтэнсіў будзе прысвечаны магчымасцям і спосабам выкарыстання Youtube для распаўсюду сваіх ідэй – ідэй, важных не толькі для вас асабіста, але і для групы, ад імя або для якой вам ёсць што сказаць.Разам з экспертам вы вывучыце асновы працы на YouTube: стварэнне і афармленне канала, праца з кантэнтам і спасылкамі, аптымізацыя відэа. Даведаецеся, як пазбегнуць тыповых памылак пачаткоўца. У выніку вы створыце актуальны, запатрабаван... Болей...

Летнія Школы па правах чалавека для моладзі -2019: запрашаем да ўдзелу! | Камунікат.org

Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2019 год.У межах адукацыйнай праграмы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама метадамі і сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.Выкладчыкамі школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.  Мэтавая група: да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі з Беларусі, зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека.Узрост: ад 18 да 27 гадоў.Група будзе сфармавана з 20-22 удзельнікаў на конкурснай аснове.Месца правядзення:Беларускі Дом правоў чалавека Літва (... Болей...

Кніжны кірмаш у Варшаве | Камунікат.org

„Адтуль немагчыма выйсці без кнігі”, – кажуць наведнікі Варшаўскага кніжнага кірмашу.Мерапрыемства праходзіць на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве і працягнецца да нядзелі.
Кнігі польскіх і замежных выдавецтваў можна купіць танней, а таксама прыняць удзел у майстар-класах і сустрэцца з аўтарамі. Андрэй Каліноўскі з фонду „Суседзі” (Беласток):
– У наступным годзе зможам паказваць беларускія кнігі з прыгожай шыльдай. Думаю, што гэта цікавая літаратура. Пачынаем казаць пра што гэта кніга, людзі цікавяцца і набываюць.Аўтограф-сесія са Святланaй Алексіевіч адбудзецца на кніжным кірмашы ў Варшаве ў нядзелю а 12-й гадзіне на стэндзе выдавецтва „Czarne”. Cустрэча з пісьменніцай пройдзе а 18:00 гадзіне ў „Тэатры паўшэхным” (Teatr Powszechn... Болей...

Усё мае свой пачатак і сваё завяршэнне | Камунікат.org

Фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча” не стаў выключэннем. Сёлета пройдзе апошні фестываль, арганізаваны Беларускім аб’яднаннем студэнтаў.
У той жа час “Басовішча” адсвяткуе і значны юбілей – сваё 30-годдзе.На размову з госцем запрашае Яна Запольская. А наш сённяшні госць – сябра ўправы Беларускага аб’яднання студэнтаў Лідзія Пякарская.
РР: Сустракаемся з Вамі з нагоды дзвюх падзей: сумнай і пазітыўнай. Радасная навіна даўно з намі – гэта тое, што сёлета адзначаем 30-ты, юбілейны, фестываль «Басовішча» 19-20 ліпеня. Але літаральна некалькі дзён таму БАС афіцыйна абвесціў пра тое, што гэта апошняе «Басовішча», якое БАС арганізуе. Як падыходзіць да такіх навінаў: нам чакаць з радасцю фестываль ці сумавац... Болей...

Беларускія цікавосткі ў “Беларускім алфавіце” Томы Пракоф’евай | Камунікат.org

У віцебскім краязнаўчым музеі адкрылася выстава графічных прац Томы Пракоф’евай.Яна стварыла своеасаблівую беларускую энцыклапедыю, уключыўшы ў яе выявы помнікаў архітэктуры, славутых людзей, нацыянальных страваў, вытворчых брэндаў – усяго таго, што, на думку маладой мастачкі, можа быць цікавым і для замежных турыстаў, і для саміх беларусаў.
Так, літару “Ў” суправаджае выява помніка гэтай літары ў Полацку, а літару “П” – ажно 8 выяваў: папараць-кветкі, пралесак, ансамбля “Песняры” і гэтак далей. Праца над праектам заняла некалькі месяцаў, кажа Тома Пракоф’ева:
– Я малявала, не адрываючыся, недзе два за паловай – тры месяцы. А да таго яшчэ пару месяцаў я збірала матэрыялы, размяркоўвала, што я буду туды ўключаць. Вядо... Болей...

У Варшаве пройдзе Фестываль беларускага тэатру | Камунікат.org

„Новы беларускі тэатр. Няма дыму, толькі свечкі на торце”.„Першы ў Польшчы Фестываль беларускага тэатру адкрыецца ў Варшаве ў нядзелю 26 траўня”, – кажа прадзюсар фестывалю Кшыштаф Ляшчынскі:
– Тэатральная супраца паміж Польшчай і Беларуссю існуе, але гэта аднаразовыя мерапрыемствы, тэатры прыязджаюць да тэатраў. Фестываль беларускага тэатра адбываецца ўпершыню.„Незалежныя тэатры працуюць у Беларусі шмат гадоў, зараз іх вельмі шмат”, – кажа прадзюсарка незалежных беларускіх тэатраў Марына Дашук:
– Раней мы мелі магчымасць працаваць толькі на дзяржаўных пляцоўках. Не было такіх незалежных прастораў, напрыклад, некалькі гадоў таму „Гарызонт”, які стаіць у цэнтры Менску, аддалі людзям. Там і тэатр і танец. Зараз з&rsquo... Болей...