May 24th, 2019

Прэмія Шэрмана абвяшчае чацвёрты сезон | Камунікат.org

Распачаўся прыём заявак на прэмію імя Карласа Шэрмана. Прэмія ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову.Сёлета будуць вызначаны лаўрэаты ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай кнігі”. Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае грашовы прыз у 3000 беларускіх рублёў.
Удзельнічаць у конкурсе могуць пераклады мастацкіх кніг на беларускую мову, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянце ў 2018 годзе.
Падаць заяўку і намінаваць кнігу на прэмію могуць перакладчыкі, выдаўцы, творчыя аб’яднанні, аргкамітэт прэміі і сябры журы.
Пераможцу вызначаць прафесійныя перакладчыкі і літаратуразнаўцы, склад журы будзе вядомы неўзабаве.Каб падаць заяўку, трэба запоўніць форму, далучыць электронную pdf-версію... Болей...

Прэмія Гедройца распачынае новы сезон | Камунікат.org

Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Мінску абвяшчаюць восьмы сезон Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.Заяўка на Прэмію павінна ўтрымліваць наступныя звесткі і матэрыялы:
- інфармацыю пра намінатара, што вылучае кнігу на Прэмію: імя, прозвішча ці назва арганізацыі, кантактныя нумары тэлефонаў, e-mail;- кароткую творчую біяграфію аўтара (або кожнага з калектыву суаўтараў) і кантактныя нумары тэлефонаў, e-mail;- поўную назву, анатацыю, месца і год выдання і ISBN кнігі;- кнігу ў электроннай версіі і ад 2 да 7 папяровых асобнікаў кнігі (калі яна выходзіла на паперы);- выяву вокладкі кнігі ў электроннай версіі (фармат jpg, png);- калі кніга трапляе ў Кароткі спіс, то намінатар цягам 7 дзён пасля абвяшчэння... Болей...

Гарадзенскаму Новаму Свету пагражае знішчэнне | Камунікат.org

Гарадзенскі Новы Свет – раён драўлянай пабудовы недалёка ад цэнтра гораду пойдзе бліжэйшым часам пад знос. Гісторык Мечыслаў Супрон канстатуе, што ўжо цягам месяца знікнуць унікальныя драўляныя будынкі Гародні.
– Праблема з Новым Светам цяпер у тым, што пачаўся новы этап руйнавання яго забудовы. Прынамсі, як мінімум тры будынкі, вельмі яскравыя, пачатку 20-га стагоддзя, два з іх, і трэці будынак драўлянага канструктывізму 30-х гадоў – яны ідуць пад знос. Улады прынялі новую тактыку. Цяпер будынкі будуць зносіцца не за дзяржаўны кошт, а сродкамі інвестара.На думку гісторыка, кожнаму новаму кіраўніцтву горада і вобласці трэба тлумачыць, што азначае для горада Новы Свет.
– У Гародні, як і па ўсёй краіне, назіраем такую сітуацыю, што кожная новая адміністрацыя, як гар... Болей...

Алесю Смаленчуку – 60 | Камунікат.org

Вядомаму гарадзенскаму гісторыку, прафесару Алесю Смаленчуку споўнілася 60 гадоў!Сферай даследаванняў навукоўцы з’яўляецца краёвы рух Беларусі і палітычная гісторыя Беларусі 19-га – пачатку 20-га стагоддзяў, таксама вусная гісторыя. „Краёвая ідэя” дапамагае зразумець прычыны з’яўлення і перашкоды ў развіцці беларускага нацыяналізму, як альтэрнатывы „краёвасці”.
Кажа Алесь Смалянчук:
– Ішло актыўнае фармаванне некалькіх народаў, беларускага адраджэння, літоўскага адраджэння. Актыўная дзейнасць польскіх арганізацый ва ўмовах антыпольскай палітыкі расейскіх уладаў. І ў сітуацыі, калі гістарычную Літву гэтыя нацыянальныя рухі разрывалі на часткі, з’явілася група людзей – група ідэолагаў, якія спрабавалі захаваць цэльнасць гістарычна... Болей...

“Трагедыю ў Магілёве выкарысталі, каб узяць пад кантроль цыганскую абшчыну” | Камунікат.org

“Улады выкарысталі трагедыю ў Магілёве, каб узяць пад кантроль цыганскую абшчыну”, – так мяркуе гомельскі праваабаронца Алесь Яўсеянка.
Паводле прадстаўніка Беларускага Хельсінкскага Камітэту, раней прадстаўнікі народу рома былі пад пільным наглядам праваахоўнікаў.
– Гэтыя выпадкі пераследу былі і раней. Цыганоў затрымлівалі на вакзале. Яны жывуць у Прыбары і цягніком ездзяць. Літаральна месяц таму затрымлівалі. Не хочаш, каб затрымалі, ідзі з вакзала, – кажа ім транспартная міліцыя. Атмасфера наэлектрызаванасці ў дачыненні да іх існавала. А зараз проста спускавы кручок спрацаваў. І пайшло.Алесь Яўсеянка ў межах сваёй праваабарончай дзейнасці шматразова дапамагаў і кансультаваў гомельскіх цыганоў у розных справах і прадстаўляў іх інтарэсы ў судовых цяжбах. ... Болей...

Ганна Шапуцька: Мы, як курапацкія крыжы, баронім памяць закатаваных | Камунікат.org

Вось ужо амаль год, як грамадскія актывісты штодня выстаўляюць пікет каля забаўляльнай рэстарацыі “Поедем поедим” побач з месцам масавага пахавання ахвяраў камуністычных рэпрэсій пад Менскам.Кажа Ганна Шапуцька – каардынатарка Ініцыятывы “За ўратаванне мемарыяла Курапаты”:
– На мой погляд – гэта першы рубеж абароны мемарыялу Курапаты. Стоячы тут, мы такім чынам паказваем, што не дазваляем дзяржаве, не дазваляем гэтым бізнесоўцам здзекавацца з курапацкіх ахвяр. Мы, стоячы на курапацкай варце і пратэстуючы супраць працы гэтай рэстарацыі, растлумачваем людзям, што сюды нельга ездзіць. І, сапраўды, ужо нашмат меньш сюды ездзяць. Мы проста сваёй прысутнасцю, як тыя ж крыжы, як курапацкія крыжы там, так мы – тут, баронім памяць закатаваных.Курапац... Болей...

Выстава памяці Віктара Сташчанюка | Камунікат.org

Папленэрная выстава “Віктар Сташчанюк. Зачараваны старажытным Менскам”, у якой узялі ўдзел 23 мастакі, адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі.Распавядае куратар выставы, мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская:
– Ужо трэці раз мы робім выставу. Рабілі ў Наваградку, рабілі ў Заслаўі і вось цяпер тут. Рабілі ўсляпую, бо не ведалі, якія будуць творы, колькі іх будзе. Але калі справа божая, то ўсё складаецца так, як трэба. Ні адняць, ні дадаць. Твораў было роўна столькі, колькі іх павінна было быць. І яны так гарманічна ўпляліся ў гэты вянок памяці.Віктар Сташчанюк, памяць якога ўшанавалі пленэрамі і выставай, адзін з першых, хто вяртаў у сваіх графічных працах выгляд нашых старажытных гарадоў, грунтуючыся на найноўшых даследаваннях археолагаў, гісторыкаў.Максім Каўняровіч, Бе... Болей...

Этнаграфічны клуб «Кола» ладзіць экспедыцыю па Маладзечаншчыне. Запрашаюць далучацца | Камунікат.org

10-16 чэрвеня сябры этнаграфічнага клуба «Кола» зладзяць экспедыцыю па маладзечанскім раёне.– Доўга мы для гэтага спелі-саспявалі, а, нарэшце, вырашылі зладзіць экспедыцыю, экспедыцыйку, экспедыцаня – як пойдзе! – кажуць арганізатары.Для колаўцаў сёлетняя экспедыцыя – гэта судакрананне з жывой народнай культурай, цікавыя размовы з мудрымі старэйшымі людзьмі, краявіды радзімы і мясцовая гаворка.Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Волі Трубач і Ганны Шакель. Болей...