May 22nd, 2019

Мова пісьменнікаў 1920-х гадоў | Камунікат.org

Пра мову пісьменнікаў 1920-х гадоў і пра тое, чым яна адрозніваецца ад мовы сучасных беларускіх літаратараў, распавяла слухачам сталічных курсаў “Мова нанова” даследчыца айчыннай літаратуры Ганна Севярынец.
– Наогул, міжваенная літаратура, мова 20-х гадоў – гэта такі вялікі абшар, што яго немагчыма пабачыць адразу цалкам, а толькі з нейкіх бакоў. Таму я буду распавядаць пра тое, чым я займаюся. Найперш, канешне, пра Усходнюю, бо я ў Заходняй Беларусі не спецыяліст. І ў Заходняй Беларусі будзе сітуацыя моўная іншая, бо там будзе ўплыў польскай мовы.У 20-ыя гады маладымі пісьменнікамі былі завершаны працэсы нармавання беларускай літаратурнай мовы, якія, на жаль, былі парушаны ў 30-ыя палітычным умяшаннем у бок русіфікацыі.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, М... Болей...

„Мова Нанова Гародня” завяршыла чарговы сезон | Камунікат.org

Завяршыліся заняткі чарговага навучальнага года курсаў „Мова Нанова Гародня”. Слухачы ізноў сустрэнуцца ўвосень. Вядоўцы курсаў правялі кантрольны тэст на валоданне беларускай мовай.Сярод выпускнікоў найдасведчаныя былі ўзнагароджаны. Гэты сезон стала, штотыдня наведвалі курсы каля паўсотні чалавек. Дзякуючы гарадзенскім вядоўцам Эміліі і Вераніцы Комар запрацавалі моўныя курсы ў Лідзе. Плануеца і далей пашырэнне курсаў па Гарадзеншчыне.
Кажа Вераніка Комар:
– Такія ўжо адносіны, як сямейныя: ты ведаеш іх, яны ведаюць цябе. Ты сябруеш, недзе дапамагаеш, недзе просіш падтрымкі сам. Табе пішуць УКантакце па моўных пытаннях. І гэта вельмі падабаецца, мне прыемна, што на мяне могуць спадзявацца.З вялікім захапленнем слухачы прывіталі музыку з Менска Алеся Чумакова, які выка... Болей...

“Басовішча” – фэст, на які ездзілі гараденцы розных поглядаў | Камунікат.org

Трыццатае юбілейнае “Басовішча” 19-20 ліпеня 2019 году збярэ сотні беларусаў з розных кропак Беларусі, Польшчы ды іншых краін.Гарадзенскі журналіст Аляксей Шота лічыць гэты фэст унікальнай традыцыяй і месцам сустрэчы сяброў.
– Я ездзіў на „Басовішча” з 2007-га да 2013-га года. Кожны год. Потым ужо сям’я, дзеці, праца больш адказная. Ужо проста не было магчымасці вырвацца. А яшчэ да 2012 года я жыў у Польшчы, то-бок, з 2007 па 20012 жыў паміж Беларуссю і Польшчай, часта быў у ваколіцах мяжы… На фестывалі можна было сустрэць знаёмых з самых розных мясцінаў – Менск, Гародня, уся Польшча, з нейкіх неверагодных далёкіх краінаў. Некаторыя людзі толькі там сустракаліся.На думку намесніка старшыні партыі БНФ Вадзіма Саранчукова, фэст „Басовіш... Болей...

Брацтва праваслаўнай моладзі запрашае ў паломніцтва на Грабарку | Камунікат.org

Брацтва праваслаўнай моладзі Польшчы запрашае на юбілейнае пасхальнае паломніцтва на Святую гару Грабарку.Сёлета моладзь з цэлай Польшчы сустрэнецца на так званым „маёвым” паломніцтве ў 40-ы раз.
На працягу трох дзён маладыя людзі будуць супольна маліцца і працаваць на карысць мясцовага жаночага манастыра. Але гэта не адзіныя рэчы, якімі будуць займацца маладыя паломнікі, кажа старшыня Брацтва Міхал Кузмюк:
– З’явілася некалькі пунктаў у праграме, якіх яшчэ не было – гэта вулічныя гульня і кіно. Таксама будзе пасаджаны вішнёвы сад, каб захаваць памяць пра 40-ы юбілей. Як наказвае традыцыя і наша праваслаўная царква, будзем удзельнічаць ва ўсіх набажэнствах.У сёлетняй малітоўнай сустрэчы паўдзельнічаюць маладыя людзі з Бельска Падляшскага, Беластока, Гайнаўкі... Болей...

У Музеі Сібіры з’явіцца скульптура „Людзі з лёду” | Камунікат.org

Працягваецца будоўля Музея памяці Сібіры ў Беластоку. Адным з пунктаў сталай экспазіцыі музея будзе скульптура „Людзі з лёду”.
Мастацкую інсталяцыю выканае Мартына Пёнк з Познані. Такое рашэнне прыняла камісія, якая ацэньвала конкурсныя працы.У конкурсе ўдзельнічалі пяць працаў. Пераможца атрымае фінансаваю ўзнагароду ў памеры 11-ці тысяч злотых і запрашэнне на рэалізацыю праекта.Як кажа віцэ-прэзідэнт Беластока Рафал Рудніцкі, скульптура „Людзі з лёду” будзе адыгрываць важную ролю ў прасторы новага музея:
– Яна павінна быць элементам разгрузкі для тых, хто трапіць у Музей памяці Сібіры. Для нас было важна, каб яна не была персаніфікаванай, каб кожны мог паглядзець і паразважаць.На сталай выставе Музея памяці Сібіры ў Беластоку таксама з’явіцца экспазі... Болей...

Андрэй Дынько: Рыхтуем нумар „Нашай Гісторыі”, прысвечаны 1000-годдзю Берасця | Камунікат.org

Рыхтуецца асобны нумар часопісу „Наша Гісторыя”, прысвечаны 1000-годдзю Берасця.
Пра гэта паведаміў шэф-рэдактар парталу „Наша Ніва” Андрэй Дынько падчас наведвання горада:
– Да 1000-годдзя Берасця мы робім спецыяльны нумар пра Берасце. Будзем вельмі рады, калі атрымаецца аб’яднаць чым больш аўтараў і чым больш людзей нам напіша нешта. Там будзе пра тое Берасце, якое мы страцілі. Там будзе пра тое Берасце, якое магло б быць, якога цяпер няма. Мы хочам, каб трошкі гэтыя фантомы таго Берасця праз гэтае новае Берасце прараслі.Беларускамоўны часопіс „Наша Гісторыя” выходзіць у друкаванай і электроннай версіях пачынаючы з 2018 году. Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Болей...

“Прыпынак гісторыі Гродна” пра Корпус аховы памежжа | Камунікат.org

Першая сустрэча гісторыкаў пад назваю “Прыпынак гісторыі Гродна” ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця была прысвечана дзейнасці у міжваенны час у Заходняй Беларусі польскай вайсковай фармацыі Корпус аховы памежжа.Кажа гісторык Ігар Мельнікаў:
– Корпус аховы памежжа выконваў вялікую ролю, не толькі вайскова-палітычную, але і культурна-гаспадарчую. Бо памежнікі сачылі, каб была добрая інфраструктура – гэта будаўніцтва дарог, мастоў. Але таксама і адукацыя – стварэнне школ. Зразумела, польскіх школ, але ўсё роўна. Стварэнне клубаў, культурных цэнтраў, дзе можна было атрымаць адукацыю, пачытаць газеты. Безумоўна, важны момант – гэта медыцынскае абслугоўванне.На думку кіраўніка Цэнтра гарадскога жыцця Паўла Мажэйкі, такія сустрэчы накіраваны на абмеркаванн... Болей...

74-я гадавіна трагедыі вёскі Патока | Камунікат.org

74 гадавіну знішчэння вёскі Патока, што ў Міхалоўскай гміне, адзначаць сёння адмысловай малітвай.
У 17 гадзінаў у новай капліцы жыхары Патокі і іх нашчадкі збяруцца ўжо чацвёрты раз разам з айцом Аляксандрам Аляксеюком, каб памаліцца за бязвінныя ахвяры дзеянняў польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем маёра Зыгмунта Шэндзеляжа (псеўданім Лупашка).
Ведаю гісторыю Патокі і буду на гэтых урачыстасцях, кажа намеснік бургамістра Міхалова Конрад Сікора:
– Упэўнены, што кожнае злачынства патрабуе асуджэння, незалежна ад таго, хто яго здзейсніў. І тут няма апраўдання, калі размова ідзе пра такога роду дзеянні. Гэтае здарэнне з’яўляецца значнай часткай ідэнтычнасці гміны Міхалова, Патокі. У сувязі з гэтым мы нічога не хаваем, гаворым наўпрост: так было. Як гміна адносімся да... Болей...

У Беластоку прадставяць беларускага Трыстана | Камунікат.org

Беларускамоўнай версіі легенды пра Трыстана і яе перакладу на польскую мову будзе прысвечана сустрэча ў «Ксёнжніцы Падляскай».
Яе госцем будзе прафесар Лілія Цітко. Кажа супрацоўнік «Ксёнжніцы Падляскай» Юстына Саўчук:
– Гэта мовазнаўца з Універсітэта ў Беластоку, якая ўзяла прыклад з беларускай версіі легенды пра Трыстана. Гэта найкаштоўнейшы фрагмент рукапісу, які знаходзіцца ў бібліятэцы Рачыньскіх у Познані. І, насамрэч, гэта настолькі важны тэкст, што ў 2014 годзе ён быў унесены ў Польскі нацыянальны спіс праграмы ЮНЭСКА «Памяць свету».Сустрэча з прафесарам Ліліяй Цітко ў «Ксёнжніцы Падляскай» пачнецца 22 мая а 17.00. Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток Болей...

Беларуская мова як сакрэтны код | Камунікат.org

Пэтсан і Фіндус, Мама Му, Малы і Мядзведзік: гэтыя героі шведскіх кніжак палюбіліся беларускім дзеткам ды іхным бацькам дзякуючы перакладам Надзеі Кандрусевіч.
Для перакладчыцы падтрымліваць беларускую мову ды праз кнігі заахвочваць дзяцей чытаць і размаўляць на ёй – рэч прынцыповая. А ці ўдалося ёй перадаць любоў да беларускае мовы сваім дзецям?«Калісьці я для сябе вырашала: прынцып, паводле якога я буду жыць і працаваць, – рабіць усё магчымае, каб ствараць вакол сябе беларускамоўны свет, але разам з тым ставіцца з павагаю да людзей, якія выбіраюць іншую мову ці іншы шлях», – кажа перакладчыца.Дзеці Надзеі – Ян (10 гадоў) і Марына (8 гадоў) – раслі ў двухмоўным беларуска-расейскім асяроддзі. Калі сыну было 5-6 гадоў, ён пратэставаў і не хацеў ра... Болей...

Алесь Бяляцкі звярнуўся ў Генеральную пракуратуру з нагоды масавага затрымання ромаў | Камунікат.org

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі накіраваў у Генеральную пракуратуру заяву з просьбай правесці праверку законнасці затрыманняў грамадзянаў цыганскай нацянальнасці 16 траўня ў Магілёве.Са шматлікіх паведамленняў у шэрагу СМІ стала вядома, што 16 траўня 2019 года ў Магілёве ў выніку рэйда праваахоўных органаў, які праводзіўся ў межах расследвання крымінальнай справы па факце меркаванага забойства супрацоўніка ДАІ Я. Патаповіча, адбываліся масавыя затрыманні грамадзянаў цыганскай нацыянальнасці.Агулам у ходзе гэтага рэйду прадстаўнікамі органаў МУС у месцах кампактнага пражывання прадстаўнікоў дадзенай нацыянальнасці было затрымана каля 100 чалавек: жанчын, непаўнагадовых дзяцей і мужчын. Частку з іх  пазней вызвалілі, а мужчыны, у колькасці каля 50-ці ча... Болей...

На Валожыншчыне нямецкія і беларускія студэнты добраўпарадкавалі могілкі часоў Першай сусветнай | Ка

«Прымірэнне над магіламі – праца ў імя міру» – менавіта пад такім дэвізам на Валожыншчыне, у вёсцы Дзясятнікі, добраўпарадкавалі могілкі Першай сусветнай вайны.
Ужо 11 гадоў удзельнікі праекта рэстаўрыруюць могілкі ў Беларусі, Польшчы, Латвіі, Румыніі, Расіі. Яны даглядаюць месцы ваенных пахаванняў.– Наша самая галоўная мэта – каб маладыя людзі любой нацыянальнасці маглі знаходзіць агульную мову, сябраваць. Гаворка ідзе, у першую чаргу, пра сяброўства і мір паміж нашымі нацыянальнасцямі, – адзначыў выкладчык і каардынатар праекта Хольгер Хагэман.Чатыры навучэнцы інтэрнацыянальнага вучылішча Беруфлехе Шуле з горада Расток ў Германіі і сем студэнтаў з Брэста працавалі два тыдні.– Я думаю, калі людзі будуць больш згуртаванымі, будзе менш канфлі... Болей...

У Вілейцы пасадзілі 1200 дрэў. У 1937 годзе | Камунікат.org

У газеце «Kurjer Wileński» Nr. 141 за 1937 год наш чытач з Парф’янава Кастусь Шыталь знайшоў звесткі пра тое, як 82 гады таму ў Вілейцы садзілі дрэвы. «Пасадка дрэў. На працягу вясны гэтага года гарадская ўправа пасадзіла ўздоўж вуліц у Вілейцы 1.200 дрэў, пераважна ліп і канадскіх таполяў.Звыш таго пасаджана каля 200 дэкаратыўных дрэў: туяў, лістоўніц, елак і г. д.Трэба падкрэсліць, што ў справе азелянення Вялейка знаходзіцца на першым месцы сярод гарадоў Віленшчыны».
"Рэгіянальная газета" Болей...