May 21st, 2019

Чытанка, (1-шая частка) | Камунікат.org

Чытанка
Для другое клясы беларускіх дапаўняльных школаў

Выданьне гэтае прызначанае для вучняў беларускіх дапаўняльных (суботніх) школаў у англамоўных краёх вольнага свету, а таксама для беларускіх дзяцей, якія ня маюць магчымасьці наведваць суботнія школы. Болей...

Беларускія канты ХVII стагоддзя прагучалі ў Варшаве | Камунікат.org

Беларускія канты 17-га стагоддзя, духоўныя гімны і музыка Міколы Куліковіча.Хор салістаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі заспяваў ва ўкраінскай грэка-каталіцкай царкве ў Варшаве.
Калектыў з назвай “Cantus Alba Rutheniae” выканаў спевы розных хрысціянскіх канфесіяў, гаворыць мэнэджар хору Таццяна Ячная:
– Гэта адмысловая праграма, якую мы падрыхтавалі, яна называецца „Адкрыйма Беларусь”. У гэтую праграму ўключаны такія розныя творы – ад 17-га стагоддзя да сучаснасці. Я б сказала, што па гэтай праграме можна праглядаць гісторыю нашай краіны.Украінская парафія пры кляштары базыльянаў у Варшаве з захапленнем успрыняла выступ беларускага хору.Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Пра беларускую Амерыку гаварылі на „Мове нанова” ў Берасці | Камунікат.org

Праект «Tradycyja» ў межах гурта «Vuraj» быў прадстаўлены ў Берасці.
Тут на курсах «Мова нанова» адбылася сустрэча пад назвай “Беларуская Амерыка”. Мерапрыемства прайшло ў грамадска-культурніцкім цэнтры “Грунтоўня” з удзелам Сержука Доўгушава:
– Па-першае, прыехаў паразмаўляць з людзьмі, параспавядаць пра свае гастролі і ўвогуле, што я пабачыў, што я адчуваў і знайшоў. І, канешне, суправаджаў гэта песнямі, спевамі, нейкімі новымі адкрыццямі. Спявалі ўпершыню на ідышы песню, якую знайшлі ў Пінску. Гэта, можна сказаць, наша габрэйская песня.Літаральна праз тыдзень, 27 траўня, пройдуць чарговыя заняткі «Мова нанова». Яны будуць прысвечаныя абмеркаванню праблемы смяротнага пакарання ў краіне. Беларускае Радыё Рацы... Болей...

Amnesty International запусціла інтэрактыўны навучальны праект па свабодзе мірных сходаў | Камунікат

Amnesty International сумесна з Цэнтрам дыстанцыйнага навучання HUMANA 15 траўня запусціла інтэрактыўны анлайн-праект пра права на свабоду мірных сходаў."Праваабарончы воркаут" дазваляе прайсці трэнінг па правах чалавека на аснове рэальных судовых спраў.Мэта праекта - пазнаёміць карыстальнікаў з асаблівасцямі рэалізацыі права на мірныя сходы і з механізмамі яго абароны. З кожным канкрэтным справай можна азнаёміцца прыблізна за 15-20 хвілін, анлайн-модуль будзе даступны як на рускай, так і на англійскай мовах.«Гэта новы для расейскамоўнай прасторы фармат платформы з мікра-навучалымі модулямі. Наша мэтавая аўдыторыя - гэта рускамоўныя старшакласнікі, студэнты і маладыя прафесіяналы. Многія з іх ніколі ў жыцці не будуць чытаць доўгія рашэнні судоў, напісаныя на сумнай юрыдычнай мове. Та... Болей...

Барыс Хамайда: Не выкідайце беларускія кніжкі! | Камунікат.org

У віцебскага распаўсюдніка незалежных СМІ Барыса Хамайды пашырыўся асартымент выданняў, якія ён прапануе: гэта кнігі беларускіх аўтараў, прычым некаторыя з іх – рарытэтныя.Спадар Хамайда тлумачыць гісторыю іх з’яўлення:
– Адна беларуска з’язджае за мяжу, а ў яе тут багатая бібліятэка беларускамоўных выданняў. Яна мне і прапанавала: можа, камусьці спатрэбяцца, сярод свядомых, зацікаўленых беларусаў. І я лічу, што яна добрую справу зрабіла – іншым разам бачу, што кніжкі выкідваюць на сметнік. А яны ж зараз дорага каштуюць у крамах. Тыя, што мне перадалі, яны ў добрым стане. Гаспадыня мне прапанавала, і я вырашыў гэтым заняцца.Кнігі, якія гатоў перадаць ахвотным Барыс Хамайда, – гэта і выданні беларускіх аўтараў 1960-70 гадоў, у тым ліку творы Васіля Быкав... Болей...