May 20th, 2019

Стваральнік інтэрнэт-бібліятэкі Каmunikat.org сустрэўся з віцяблянамі | Камунікат.org

Стваральнік і адміністратар беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк наведаў Віцебск разам з вядомым бардам Віктарам Шалкевічам.
Сустрэча ў арт-пабе “Торвальд” распачалася з прэзентацыі інтэрнэт-бібліятэкі, якая працуе на карысць папулярызацыі беларускага друкаванага слова ўжо амаль 20 гадоў, а скончылася невялікім канцэртам.Яраслаў Іванюк распавёў, што за час свайго існавання інтэрнэт-рэсурс Каmunikat.org назапасіў амаль 40 тысяч беларускіх публікацый:
– Публікацыі, якія нам удалося сабраць, – гэта кнігі, часопісы, газеты, таксама аўдыё- і відэафайлы, радыёперадачы, тэлеперадачы. Гэта і сучасныя кнігі ды часопісы, а таксама архіўныя часопісы ды газеты, якія нам даводзіцца алічбоўваць. Гэта творы як сучасных аўтараў, так і тых, што ўжо адышлі ў ... Болей...

Доля Зоя, Час пасля Саюза | Камунікат.org

Час пасля Саюза
Аповесць, фельетон, апавяданні
Доля Зоя

Кніга прозы «Час пасля Саюза», куды ўвайшлі аповесць «Гамарджоба, Грузія!», фельетон, а таксама апавяданні, адрасавана чытачу няўрымсліваму, чытачу-шукальніку. Разам з галоўнымі персанажамі аповесці вы адкрыеце для сябе лад жыцця і характары жыхароў сучаснай Грузіі; з фельетона «Крапіўніцкі ў судзе» даведаецеся, як беларус ўцёк ад кантрактнай сістэмы на прадпрыемстве; у апавяданнях уздымаюцца праблемы беларускай мовы і паводзін маладога пакалення. Героі Зоі Долі знаходзяцца ў заўсёдным руху, вонкавым і ўнутраным: адны імкнуцца да рэчаў простых, ардынарных, прагматычных, другія - да пачуццяў невымоўных і мараў недасягальных. Яны змушаны дыскутаваць з навакольным светам, рашаць задачы, якія няспынна падкідвае ім жыццё. Знойдзеныя (не без дапамогі пачуцця гумару) адказы ператвараюцца для персанажаў кнігі ў нагоду для новых шуканняў... Болей...

У Гародні выйшла кніга пра мясцовую шляхту | Камунікат.org

Кніга Сяргея Токця „Мясцовая шляхта і дзяржаўная адміністрацыя Расейскай імперыі ў Гарадзенскай губерні: лаяльнасць і супраціў ” выйшла ў выдавецтве „ЮрсаПрынт”.Мясцовая служылая шляхта была асноўнай рухаючай сілай рэформаў, прычым рэформаў радыкальных у 19-м стагоддзі, сцвярджае доктар гістарычных навук Сяргей Токць:
– Вельмі часта гэтыя людзі, якія атрымлівалі добрую адукацыю, мелі шляхецкае паходжанне, але часта яны не маглі рэалізаваць сябе ў такім дастаткова кансерватыўным грамадстве, якім было грамадства Беларусі ў сярэдзіне 19-га стагоддзя. Таму яны былі самымі гарачымі прыхільнікамі радыкальных зменаў. Яны выступалі за вызваленне сялян, былі большымі прыхільнікамі вызвалення сялян, чым можа самі сяляне.Сярод пытанняў, якімі займаецца Сяргей Токць: Чам... Болей...

„Ноч музеяў” у Гомелі | Камунікат.org

Абрад „Ваджэнне стралы”, рамеснікі, выступ рок-гурта Бан-Жвірба і ансамбля яўрэйскай музыкі, майстар-класы па вырабе традыцыйных лялек.Гэта няпоўны спіс таго, што адбывалася ў філіяле Веткаўскага музею падчас „Ночы музеяў”.
Распавядае загадчыца філіяла Вольга Вінаградава:
– Сабралі нашых сяброў – з кім мы супрацоўнічаем. У нас шчыльнае супрацоўніцтва з Васільковым Барысам Міхайлавічам, ён займаецца разбярствам. Рымашэўская Таццяна Паўлаўна салому прадстаўляе, той від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які цяпер у нас вымірае. У дадатак у нас музыкі.Міжнародная акцыя „Ноч музеяў” адзначаецца ў Беларусі з 2008 года. Падчас гэтай акцыі музейныя экспазіцыі можна аглядаць ноччу.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Расейскія сайты цкуюць журналіста Руслана Кулевіча | Камунікат.org

Гарадзенскі журналіст Руслан Кулевіч, што піша для Hrodna.life, апынуўся пад нападкамі расейскіх прапагандыскіх сайтаў.
Журналіст пісаў артыкулы пра дэмантаж помніка Чапаеву, і гэта стала каталізатарам таго, што пра яго з’явіліся некалькі артыкулаў на сайтах “Русская весна” ды “Антимайдан”.Кажа Руслан Кулевіч:
– Расейскія сайты пішуць, што я нацыяналіст, уваходжу ў “Малады Фронт”, БНФ. Наогул, я ніколі не быў іх чальцом. Я лічу, што гэта правакацыя. Яны адмыслова так робяць, каб паказаць мяне нейкім ворагам горада. Але і ў гарвыканкаме, і ў аблвыканкаме ведаюць, што Кулевіч нармальны журналіст, ён піша для горада і ён патрыёт горада. І я таксама кажу, што я – патрыёт горада. У іх ёсць свае гарады, свае помнікі, свая гісторыя. Няхай я... Болей...

“Ноч музеяў” у Паўночных Афінах | Камунікат.org

У Залессі на Смаргоншчыне ўжо традыцыйна прайшла “Ноч музеяў”. Імпрэза распачалася ва ўтульным унутраным дворыку музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага.Адной з фішак “Ночы музеяў” стаў канцэрт ансамбля “Бліскавіца” Залескай музычнай школы.
Пазней удала ўзяты першы акорд мерапрыемства працягнулі лекцыя-паказ “Ажыўшыя вобразы” (гістарычныя касцюмы XVI–XIX ст. прэзентавалі выкладчыкі і студэнты БДПУ імя Максіма Танка), тэатралізаваная прэзентацыя мемуараў Агінскага, канцэрт “Музыка скрозь час” і танцавальны флэш-моб “Ад паланеза да Contemporary”.
“Ноч музеяў-2019” у Залессі была дапоўнена шыкоўным травеньскім надвор’ем, адсутнасцю камароў і смачнымі круасанамі, якіх, здаецца, хапіла ўсім жадаючы... Болей...

Някляеў Уладзімір, Знакі прыпынку | Камунікат.org

Знакі прыпынку
Някляеў Уладзімір

Цыкл “Знакі прыпынку” быў распачаты Уладзімірам Някляевым яшчэ ў 2004 годзе і доўгі час друкаваўся на старонках “Нашай Нівы”, а праз пяць год быў часткова сабраны пад вокладкай “Выбраных твораў” Някляева. Мне было вельмі шкада тых “Знакаў”, бо, раскіданыя па часе, яны губляліся ў гэтым самым часе. Таму я і прапанаваў Някляеву сабраць літаральна ўсе “знакі” і выдаць іх пад адной вокладкай. Праўда, Уладзімір Пракопавіч спачатку паставіўся да гэтай ідэі даволі скептычна, але калі ўбачыў, што кніга сапраўды атрымліваецца, дык “адчыніў” архіў свайго хатняга кампутара, у якім было шмат “знакаў”, якія дасюль ніколі яшчэ не друкаваліся. Так і склалася гэтая кніга. Болей...