May 17th, 2019

Дзяніс Івашын напісаў зварот да СМІ і карыстальнікаў сацсетак | Камунікат.org

Зварот да СМІ і карыстальнікаў сацыяльных сетак напісаў гарадзенскі журналіст Дзяніс Івашын.
Нагодай паслужыла масаваная і скаардынаваная серыя матэрыялаў сайтаў, якія падтрымліваюцца расейскімі сілавымі ведамствамі з мэтаю запалохаць і выставіць у негатыўным святле валанцёрскую працу журналіста як дырэктара беларускай службы „ІнформНапалм”.Інфармацыйны ціск з боку ворагаў беларускай нацыянальнай незалежнасці ён успрымае вельмі сур’ёзна.
– Гэтая масаваная інфармацыйная кампанія супраць маёй асобы ўжо распачатая не нейкімі маргінальнымі рэсурсамі, а цэнтральнымі прапагандысцкімі каналамі Расейскай Федэрацыі, а таксама шэрагам іншых заангажаваных у гэтай дзейнасці тэлеграм-каналаў з дэструктыўнай інфармацыяй у дачыненні да мяне. Гэта сведчыць пра тое, што гэта ўжо ... Болей...

Як краязнаўца Аркадзь Падліпскі складае біяграфіі віцебскіх дамоў | Камунікат.org

Імя Аркадзя Падліпскага добра знаёмае віцяблянам. Ён шмат гадоў адпрацаваў журналістам у розных выданнях, але найбольшую вядомасць яму прынесла краязнаўчая праца: Аркадзь Падліпскі – аўтар шэрагу даследаванняў па гісторыі роднага горада.
Некаторыя ягоныя працы выдадзены асобнымі зборнікамі, у тым ліку ў серыі «Біяграфія віцебскага дома». Апошнія выданні з гэтай серыі, прысвечаныя гістарычным будынкам Віцебска, краязнаўца прэзентаваў у віцебскай абласной бібліятэцы.Пакуль гэткіх зборнікаў роўна 10, кажа Аркадзь Падліпскі:
– За 50 гадоў сваёй творчай дзейнасці я перажыў часы, калі пра гісторыю гарадоў амаль не пісалі. Вельмі цяжка было выдаць свае працы. Чамусьці не любілі тагачасныя кіраўнікі дарэвалюцыйную гісторыю! А ў мяне была ідэя зрабіць серыю кніг пра віцеб... Болей...

Сустрэча з Алесем Пушкіным у Глыбокім | Камунікат.org

Сустрэча з мастаком Алесем Пушкіным адбылася ў Глыбокім. Яна праходзіла ў межах курсаў “Мова нанова”.
Мастак не толькі распавёў прысутным пра сябе, сваю сям’ю і творчасць, але і пазнаёміў з новымі беларускімі словамі сферы мастацтва і архітэктуры. У Глыбокім яго чакалі з двума братамі, але, як аказалася, і да гэтага ён падышоў творча, сказаўшы, што прыедзе з братамі.
У выніку ў горадзе ён з’явіўся з дзвюма сваімі карцінамі з выявамі братоў Івана і Антона Луцкевічаў.
– Гэта айцы, заснавальнікі БНР, нашай культуры, «Нашай нівы» і «Нашай долі». Гэта тыя культуралагічныя людзі, якія для мяне з’яўляюцца вялікім прыкладам. І калі я прыехаў у Глыбокае з іхнімі партрэтамі – гэта значыць я ясна артыкуляваў свой шлях у жыцці і грам... Болей...