May 16th, 2019

HrodnaMediaRoom пазнаёміў гарадзенцаў з паркам высокіх тэхналогій | Камунікат.org

HrodnaMediaRoom у Цэнтры гарадскога жыцця зладзіў сустрэчу з прадстаўніком парка высокіх тэхналогій Юрыем Вайтукевіч.
Прадстаўнік ІТ-індустрыі распавёў, чым адметны гарадзенскі парк высокіх тэхналогій.
– Ёсць некалькі чалавек, якія арганізуюць мерапрыемствы, кансультуюць тых, хто мае намер запусціць свой ІТ-бізнес. У некаторых пытаннях кансультацыю даюць кампаніі-рэзідэнты. Плюс ёсць пляцоўка, на якой збіраюцца ўсе, хто цікавіцца тэматыкай ІТ. Гэта тое, што ўяўляе сабой зрэз актыўнасці парка высокіх тэхналогій.На думку арганізатаркі сустрэчы, кіраўнічкі HrodnaMediaRoom Вольгі Корсун, сучасныя тэхналогіі патрэбныя ў сучасным свеце ўсім і кожнаму:
– Сёння новыя тэхналогіі адыгрываюць важную ролю ў жыцці грамадства і краіны. І ёсць такое меркаванне, што Беларусь паступова пераў... Болей...

Круглы стол, прысвечаны Курапатам і ўшанаванню памяці рэпрэсаваных | Камунікат.org

У Менску прайшоў круглы стол па праблемах пошукаў і ўшанавання памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій 30 -40 гадоў XX стагоддзя.
Па словах мадэратара гэтага мерапрыемства, гісторыка Ігара Кузняцова, падзеі вакол Курапатаў, – мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў, актуалізавалі пытанні, якія абмяркоўваліся на круглым стале. Перш за ўсё, гэта выяўленне месцаў пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій, колькасць ахвяраў.
Афіцыйна агучваюцца лічбы прыкладна 30 тысячаў расстраляных у Беларусі і ад 7 да 7 з паловай у Курапатах. Аднак, як адзначыў Ігар Кузняцоў, гэтыя лічбы не супадаюць нават з ранейшымі афіцыйным дадзенымі той жа Генеральнай пракуратуры Беларусі.
– Лічбы скарэктаваны ўжо пасля 1994 года ў бок памяньшэння. Рэальныя лічбы мы не ведаем. Таму першае пытанне дыскусіі &ndash... Болей...

Найстарэйшаму пісьменніку Гарадзеншчыны Міхасю Амялішку — 90! | Камунікат.org

Аднаму з найстарэйшых літаратараў Гарадзеншчыны Міхасю Амялішку – 90 гадоў!!!
Гарадзенскі фізік, у мінулым выкладчык аграрнага ўніверсітэта, аўтар пяці біяграфічных кніг. Сябра Таварыства Беларускай Мовы, Саюзу беларускіх пісьменнікаў.Міхась Амялішка адзін са стваральнікаў слыннага калісьці хору беларускай царкоўнай музыкі „Бацькаўшчына”, цягам доўгіх гадоў быў яго старастам. Вернік Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы.
Жыве ў Гародні. Спадар Міхась згадвае, што за сваё жыццё найбольш памятным і яскравым застаецца радасць аднаўлення незалежнасці Беларусі ў 1991-м годзе.
– Прыняццё Акта Незалежнасці. І лічу, што гэта для мяне самае значнае, тое, што я перайшоў на беларускую мову. А да гэтага мяне студэнты, калі я працаваў у аграрным універсітэце, лічылі, што я руск... Болей...

На Піншчыне актывісты ўзялі патранаж над пахаваннямі знаных землякоў | Камунікат.org

На Піншчыне грамадскія актывісты ўзялі патранаж над некалькімі пахаваннямі знаных палітычных дзеячаў, прадстаўнікоў культуры і адукацыі.
Сэнс у тым, каб сачыць за захаванасцю магіл, праводзіць упарадкаванне ды ў дні нараджэння і смерці ўшаноўваць памяць. Ініцыятыва належыць грамадскаму аб’яднанню “Садружнасць Палесся”. Сакратар арганізацыі Ігар Салавей кажа, што гэтыя імёны вядомыя не толькі на Піншчыне:
– Гэта мастачка, удзельніца паўстання 1863 года Хелена Скірмунт, пісьменніца Канстанцыя Скірмунт, мастак Яўген Шатохін, педагог Мікалай Абадоўскі, маці епіскапа Палесскай епархіі Анастасія Іназемцава, навукоўца Любоў Тарасюк ды выбітны палітык і прамысловец Раман Скірмунт.Што тычыцца пахавання Рамана Скірмунта, які стаяў ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці, актыві... Болей...

Другое жыццё капліцы ў вёсцы Бабін Лес | Камунікат.org

„Драўляныя старыя бажніцы не так проста аднаўляць”, – кажа сталяр з Будагова, што на Смалявіччыне, Андрэй Прыстром. Гэта ўжо для яго не першы такі аб’ект.
Сёлета ён удзельнічае ў рэканструкцыі капліцы на могілках вёскі Бабін Лес. Андрэй распавёў нашаму радыё, што было знойдзена падчас працаў на капліцы.
– Знайшлі закладныя манеты пад налічнікамі наміналам у адну капейку. Таксама старасвятарскі ўбор, ён вельмі істотна адрозніваецца ад сучаснага. І старыя падсвечнікі. І на гэты момант гэта ўсё. Але нас яшчэ чакае дэмантаж падлогі, магчыма яшчэ знойдзецца штосьці цікавае.
Першапачаткова планавалася толькі аднавіць дах капліцы. Але неўзабаве высветлілася, што храм патрабуе больш сур’ёзнай рэканструкцыі. Капліца на могілках вёскі Бабін Лес была пабудавана... Болей...

60 гарадзенцаў на выставе “Код гораду” | Камунікат.org

60 гарадзенцаў прыняло ўдзел у выставе “Код Гораду”, што адкрылася ў гарадзенскай выставачнай зале.На выставе 58 партрэтаў гарадзенцаў. Мэтай праекту было прыцягнуць увагу да гісторыі Гародні з дапамогай кніг, пра яе напісаных, і з дапамогай саміх гарадзенцаў, якія гэтую ўнікальную гісторыю, культуру захоўваюць і папулярызуюць.
Адным са стваральнікаў выставы з’яўляецца фатограф Сяргей Курыла:
– Працаваць з такімі творчымі людзьмі, якіх вельмі шмат у горадзе. Таму дакрананне да кожнага з гэтых людзей для мяне было проста падарункам. Але не магу сказаць, што ўсё атрымалася. Скажу так, што кожны партрэт – гэта прыступка, не заўсёды дакладная.На думку журналіста Руслана Кулевіча, удзельнічаць у гэтым праекце для яго – вялікі гонар:
– Перш за ўсё, гэ... Болей...

Літаратары з Падляшша прэзентавалі кнігі ў Менску | Камунікат.org

Дзве кнігі літаратараў з Падляшша прэзентавалі ў менскім Музеі Максіма Багдановіча. Кнігу прозы Міхала Андрасюка – „Поўня” і паэзіі „Краявід з невідочнай памылкай” Надзеі Артымовіч.Кажа старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:
– Найноўшая гісторыя беларускай літаратуры на Беласточчыне пачынаецца з 1958-га года, калі была створана „Белавежа”. Некалі Сакрат Яновіч сказаў, што беларусы адзіная нацыя на тэрыторыі Польшчы, якая змагла стварыць сваю літаратуру. Ні ўкраінцы, ні немцы, ні літоўцы, ні расейцы – гэта памежныя народы, не змаглі стварыць сваю літаратуру. Сакрат Яновіч сказаў, што Польшчу можна лічыць краінай дзвюх літаратур – беларускай і польскай.Нажаль, паэтка Надзея Артымовіч не здолела прыехаць на менскую п... Болей...

Мова нацыянальнай меншасці – абавязковы экзамен | Камунікат.org

У польскіх ліцэях праходзяць выпускныя экзамены, так званыя “матуры”. У тых школах, дзе вывучаецца мова нацменшасці, ёсць і чацьвёрты, дадатковы экзамен, па роднай мове.
Так, у ІІ агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы дзеці абавязкова, акрамя польскай мовы, замежнай мовы і матэматыкі, здаюць экзамен па беларускай мове.Настаўнік мовы Ян Карчэўскі распавядае, чаго чакае ад сваіх навучэнцаў:
– Перш за ўсё, каб размаўлялі, каб карысталіся беларускай мовай. У розных сітуацыях патрапілі гаварыць на розныя тэмы. І таксама добра і прыемна, калі яны ідэнтыфікуюцца з беларускасцю. Усё іншае таксама важна – і песні, і культура, і паглыбленне ў беларускую літаратуру. Пісьмовая частка экзамену па беларускай мове пройдзе 23 траўня. Цяпер жа вучні пак... Болей...

На фестывалі „Гайнаўка-2019” пачалася конкурсная праграма | Камунікат.org

Конкурсныя праслухоўванні 38-га Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2019” пачынаюцца ў Беластоку ў Падляшскай оперы і філармоніі па вуліцы Падлесьнай.Свае конкурсныя праграмы выканаюць дзіцячыя, юнацкія і некаторыя прыхадскія хоры, кажа дырэктар фестывалю Мікалай Бушко:
– У першым дні конкурса прыме ўдзел 8 хораў. Гэта дзіцячыя калектывы, некалькі прыхадскіх дзіцячых калектываў – гэта Грузія, гэта Зеленаград у Расеі, гэта «Радуга» з Баранавіч, якая ў гэтым годзе святкуе сваё 30-годдзе. Таксама канцэрты хор «Радуга» з Масквы, сафійскі хлапцоўскі хор з Балгарыі, маладзёжны хор з Рыгі, украінскі царкоўны хор. Як заўсёды будзем жадаць усім хорам, каб ім добра спявалася.Пачатак конкурсных праслухоўванняў а 17.00 гадзіне. Праслухоўва... Болей...

Пра свабоду слова казаць у сённяшняй Беларусі не выпадае | Камунікат.org

У Берасцейскім абласным судзе завершыўся разгляд дзвюх скаргаў мясцовага журналіста Яўгена Скрабца, якога раней прызналі вінаватым у парушэнні часткі 2 артыкула 22.9 КаАП РБ – „праца без акрэдытацыі”.
Абодва эпізоды тычыліся інфармацыі, якая з’явілася на сайце Беларускага Радыё Рацыя. Папярэднія пастановы судоў Ленінскага і Берасцейскага раёнаў пакінулі ў сіле, а скаргі не задаволілі.
Такім чынам, цягам месяца ад моманту судовага рашэння Яўгену Скрабцу патрэбна сплаціць 60 базавых велічыняў штрафу, а гэта 1530 беларускіх рублёў:
– Надалей буду спрабаваць абскарджваць гэтую справу, у тым ліку і праз Камітэт ААН па правах чалавека. Як я і заявіў на судзе, лічу яе палітычна матываванай, звязанай з асвятленнем пратэстаў у Беларусі, у маі выпадку – на ўзр... Болей...

Двум віцебскім журналістам прысудзілі 1275 рублёў штрафаў | Камунікат.org

Судовы працэс над Аленай Шабуняй і Вячаславам Лазаравым праходзіў у Наваполацкім гарадскім судзе.
Суддзя Зінаіда Балаболава прызнала абодвух журналістаў вінаватымі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ на падставе артыкула 22.9 КаАП. Падставай для судовага разбіральніцтва стаў відэасюжэт, паказаны ў перадачы “Кожны з нас” на тэлеканале “Белсат”.
Там распавядалася пра аварыю на наваполацкім прадпрыемстве “Палімір” і ўчынак работніка Андрэя Швілпо, які выратаваў сваіх калег, але потым быў асуджаны за нанясенне шкоды вытворчасці. Ён прысутнічаў на судзе ў якасці сведкі, і лічыць, што журналістаў пакаралі незаслужана:
– Яны прыехалі і проста спыталіся ў мяне, якая была сітуацыя падчас аварыі. І чаму я не згодны з прысудам. І ўсё! А іх він... Болей...