May 15th, 2019

Абвешчаны прыём заявак на Конкурс "Экслібрыс" імя Анатоля Сыса | Камунікат.org

У год, калі Анатолю Сысу споўнілася б 60 гадоў, ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс для маладых літаратараў “Экслібрыс”.
Сёлета конкурс будзе прысвечаны паэтычным творам. Да ўдзелу запрашаюцца паэты ва ўзросце да 35 гадоў. Увага: да разгляду прымаюцца толькі тэксты, не апублікаваныя ў друку.У журы сёлетняга конкурсу ўвайшлі: Валянціна Аксак, Леанід Галубовіч, Леанід Дранько-Майсюк, Таццяна Нядбай, Уладзімір Сцяпан.Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc(.docx) да 1 кастрычніка 2019 года на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”. У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.Падвядзенне вынікаў і цырымонія ўзнагароджан... Болей...

У Слуцку з 16 траўня пачнуцца Віткаўскія чытанні | Камунікат.org

Штогадовыя травеньскія Віткаўскія чытанні, прымеркаваныя да дня нараджэння знакамітага земляка – пісьменніка, драматурга і педагога Васіля Віткі, у дванаццаты раз пройдуць у Слуцку.Арганізатарамі чытанняў, якія сёлета атрымалі назву „Па закліку сапраўднай любові”, традыцыйна выступілі Саюз пісьменнікаў Беларусі, рэдакцыя часопіса „Вясёлка”, Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Менска і ўстановы адукацыі Слуцкага раёна.
16 траўня ў раённай цэнтральнай бібліятэцы ў межах праекту „Чытаем разам з пісьменнікамі” адбудзецца прэзентацыя кнігі Уладзіміра Ліпскага „Мая Беларусь”, а ўдзельнікі рэспубліканскай акцыі „Культурны маршрут „Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі дзецям” сустрэнуцца з юнымі чытачамі.
Урачыстасці ... Болей...

Алена Анісім: Я не збіраюся „складаць лапкі” | Камунікат.org

Таварыства Беларускай Мовы склала законапраект аб падтрымцы беларускай мовы ды накіравала яго ў адпаведныя структуры, у тым ліку ў Адміністрацыю прэзідэнта.Некаторыя адказы ўжо прыйшлі, але яны – адмоўныя. Кажа госця эфіру старшыня Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.
РР: Вы атрымалі два адказы з Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў і з Міністэрства юстыцыі. Яны трошкі адрозніваюцца, але сэнс адзін.
Алена Анісім: Мы можам сказаць, што ні адно, ні другое ведамства не лічыць неабходным прымаць гэты законапраект. Прытым з неабходнасцю развіцця беларускай мовы яны пагаджаюцца. Але падтрымліваць не жадаюць, спасылаючыся на тое, што ў нас ёсць заканадаўства, і нібыта ў нас усе пытанні ўрэгуляваныя.
РР: Калі ... Болей...

У Берасці працягваецца “Свінцовая варта” | Камунікат.org

Актывісты, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода, адсочваюць працу прадпрыемства, а таксама прававыя падставы гаспадарчых дзеянняў.Днямі была спыненая фура з верагодна незаконна вырабленай прадукцыяй, — распавёў грамадскі дзеяч Алесь Абляк:
– Гэта кантроль усяго, што адбываецца на прадпрыемстве. Шуміць, працуе, ходзіць дым, што завозяць, што прывозяць. Вось як раз актывістамі мінулай ноччу была, з дапамогай ДАІ, спынена фура, як кажа адміністрацыя завода, што гэта былі паўфабрыкаты, а актывісты мяркуюць, што паўнавартасныя акумулятары, якія ідуць на Пінск, дзе потым на іх зробяць налепачкі-цэтлікі, і накіруюць на продаж.— Будзем далей кантраляваць, мяркуем, што бліжэйшы час будзе выраблена падобная партыя акумулятараў, — дадаў Алесь Абляк. Беларускае Радыё ... Болей...

У Наваполацку судзяць віцебскіх незалежных журналістаў | Камунікат.org

Алену Шабуню і Вячаслава Лазарава вінавацяць паводле артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).Падставай для судовага разбіральніцтва стаў відэасюжэт пра пажар на наваполацкім прадпрыемстве “Палімір” і пра яго наступствы для работнікаў. Сюжэт пра гэтае здарэнне, якое доўга замоўчвалася адміністрацыяй прадпрыемства, увайшоў у праграму “Кожны з нас”, паказаную на тэлеканале “Белсат”.
Для Алены Шабуні і яе калегі Вячаслава Лазарава гэта ўжо другі суд за супрацоўніцтва з “Белсатам”.
Нягледзячы на тое, што збор і распаўсюд інфармацыі гарантаваны беларускай Канстытуцыяй, адзначае журналістка:
– Гэтае права мы маем па Канстытуцыі. Таму, калі судзяць журналіста за тое, што ён журналіст, і падымае нейкія пытанні, то гэта ... Болей...