May 14th, 2019

Да 17 верасня ў Беластоку будуць абмяркоўвацца праекты Грамадзянскага бюджэту | Камунікат.org

154 праекты былі прадстаўлены ў гарадскі савет ў рамках Budżetu Obywatelskiego (Грамадзянскага бюджэту) на 2020 год.На рэалізацыю ўсіх праектаў спатрэбілася б выдаткаваць больш за 50 мільёнаў злотых. Аднак для гэтай мэты выдзелена 12 млн. Да 17 верасня праекты будуць ацэньвацца фармальна і па сутнасці.
Кажа намеснік мэра горада Беластока Przemyslaw Tuchliński:
– 104 праекты – гэта праекты мікрараённыя. І 50 праектаў – гэта агульнагарадскія. Гэтыя праекты датычаць тых сфер жыцця, якія найбольш цікавяць жыхароў Беластока, звязаныя з інфрастуктурай, дарогамі, паркінгамі, завязаныя з пляцоўкамі для адпачынку, а таксама звязаныя з азеляненнем горада.Праекты можна было прадстаўляць з 10 красавіка па 10 траўня. Пасля 17 верасня 2019 года, калі будзе вядома, якія з іх закваліфі... Болей...

Яўген Вапа: Абавязак кожнага беларуса – бараніць родную мову | Камунікат.org

„Беларускае Радыё Рацыя” далучаецца да кампаніі ў падтрымку беларускай мовы, прымеркаванай да перапісу насельніцтва.
Кожны дзень у эфіры нашага радыё будуць гучаць адмысловыя промаджынглы з выказваннямі грамадзян Беларусі пра родную мову.Галоўны рэдактар „Беларускага Радыё Рацыя” Яўген Вапа з’яўляецца аўтарам гэтай ідэі:
– Калі мы маем дачыненне да сітуацыі поўнай няроўнасці, у якой знаходзіцца беларуская мова de jure ў Беларускай дзяржаве, а status quo беларускай мовы ёсць, на жаль, маргінальным, натуральным абавязкам кожнага беларуса ёсць сваю родную мову бараніць. Мова – падмурак нацыі, дзяржавы, незалежнасці. Пачуццё прыналежнасці да свайго народу можа нам даваць права дамагацца, каб нашай роднай мовай запісалі беларускую, нягледзячы, на якой... Болей...

Абвяшчаецца набор заявак на прэмію імя Наталлі Арсенневай | Камунікат.org

Распачаўся прыём заявак на прэмію імя Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове.Крытэры для падачы кніг: 1) паэзія;
2) кніга, выдадзеная ў 2018 (кніга, якая была выдадзеная ў 2017, але па нейкіх прычынах не была пададзеная на мінулагоднюю прэмію, можа быць намінаваная ў гэтым годзе);
3) мова кнігі – беларуская.Каб падаць заяўку, запоўніце форму, там далучыце электронную pdf-версію выдання. Калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, два папяровыя асобнікі трэба перадаць у Саюз беларускіх пісьменнікаў (Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31-906). Заяўкі прымаюцца да 14 чэрвеня.Падаць заяўку і намінаваць кнігу на прэмію могуць аўтары, выдаўцы, творчыя аб’яднанні, аргкамітэт Прэміі і сябры журы. Пераможцу вызначаць вядомыя паэты і літаратуразнаўцы, склад журы будз... Болей...

Дні публічнага тэатру ў Беластоку | Камунікат.org

Беластоцкі тэатр лялек, драматычны тэатр імя А.Венгеркі, а таксама Опера і Філармонія Падляшская ў гэтам годзе далучыліся да „5-х дзён публічнага тэатру” ў Беластоку, якія пройдуць 18 і 19 траўня.Пра ініцыятыву распавядае Юлія Стэпанюк з Беластоцкага тэатру лялек:
- У Інстытуце тэатральным у Варшаве падумалі, што ёсць вельмі шмат прычын, па якіх людзі не прыходзяць у тэатр. І калі кошт білету будзе даступны – у гэтым годзе 350 грошаў – гэта повад, з якім складана спрачацца. У рамках гэтай акцыі мы запрашаем на два спектаклі. Дзякуючы дафінансаванню Інтытута тэатральнага і Міністэрства культуры мы можам паглядзець спектаклі па ўсёй Польшчы, а не толькі ў Беластоку.Старт продажу білетаў адбудзецца 18 траўня у Оперы і Філармоніі Падляшскай а 9-ай, у драматычным тэатры... Болей...

Кірыл Стаселька прадставіць у Гародні новы раман | Камунікат.org

Беларускі пісьменнік Кірыл Стаселька прадставіць у гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця 18 траўня свой новы раман „Дзевяць жыццяў Віта Морэ”.Пра адметнасць кнігі распавядае адна з арганізатарак сустрэчы Вікторыя Петрусевіч:
– Гарадзенцам будзе цікавы раман Кірыла Стаселькі „Дзевяць жыццяў Віта Морэ”, таму што гэта захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, дзе гарманічна сумяшчаюцца розныя літаратурныя жанры і філасофскія плыні ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэрах гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін, пачынаючы ад Беларусі і заканчваючы Егіптам. Таксама будуць згаданыя вялікія творы Дантэ, Кафка, розныя ідэі і канцэпцыі – ніцшыянства і прагматызм. „Дзевяць жыццяў Віта Морэ” – гэта не столькі літаратурны тэкст, ра... Болей...

У Менску адкрылася выстава „Здароў, Паўлюк” | Камунікат.org

115-годдзе з дня нараджэння паэта-маладнякоўца Паўлюка Труса...
У Музеі гісторыі беларускай літаратуры адзначылі выставай і лекцыяй „Здароў, Паўлюк”, якую прачытала літаратуразнаўца Ганна Севярынец:
– Ён ішоў у лякарню. Трыццаць дзевяць тэмпература, калі ён паступіў. Не стаў ён казаць, што ён паэт, там, называцца. Каб ён сказаў, што ён Паўлюк Трус, яго б там ратавалі ўсёй сталіцай, а ён проста сказаў, што ён студэнт, яго паклалі ў калідоры, і там у калідоры ён ад тыфу 30-га жніўня памёр. Ці гэта ёг, ніхто не мог паверыць, што дваццаць пяць год. Гэта, канечне, быў проста страшны ўдар, бо гэта была першая смерць у маладой беларускай літаратуры.Выстава, прысвечаная Паўлюку Трусу, складаецца з прыжыццёвых выданняў і публікацый паэта, фотаздымкаў, дакументаў з фондаў Музея г... Болей...

Карэспандэнту „Радыё Рацыя” з Гародні зноў адмовілі ў акрэдытацыі | Камунікат.org

Карэспандэнту нашага радыё з Гародні Віктару Парфёненку Міністэрства замежных спраў Беларусі зноў адмовіла ў акрэдытацыі.Віктар ўжо 10 гадоў супрацоўнічае з нашым радыё і кожны год складае заявы, каб працаваць згодна з патрабаваннямі цяперашніх уладаў, якія часта караюць журналістаў за так званую працу без акрэдытацыі.
Гэтым разам у міністэрстве паведамілі, што матывіроўку адмовы перашлюць ў рэдакцыю:
– Мне з неахвотаю, але паведамілі, што адмоўны адказ будзе. Але мне гэты адказ не перашлюць. А чамусьці адправяць у электронным варыянце на адрас рэдакцыі. Любая ўстанова пры стасунках са сваімі грамадзянамі абавязана ў 20-дзённы тэрмін адказаць. Прайшло ўжо два месяцы. Яны мне адмовілі ў гэтым праве цяпер ужо нават так.Віктар Парфёненка будзе звяртацца ў Канстытуцыйны суд:
– Ю... Болей...

Андрэй Бастунец: Пытанне акрэдытацыі можа быць вырашана толькі палітычным шляхам | Камунікат.org

Пытанне адмовы ў акрэдытацыі журналістам Радыё Рацыя, як і тэлеканала Белсат, якія вяшчаюць з Польшчы, магчыма вырашыць толькі палітычным шляхам, – лічыць юрыст Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Андрэй Бастунец.Журналісту з Гародні Віктару Парфёненку ўжо больш за 10 разоў Міністэрства замежных спраў Беларусі адмовіла ў акрэдытацыі ў якасці карэспандэнта Беларускага Радыё Рацыя.
Гаворыць Андрэй Бастунец:
– Журналісты, якія супрацоўнічаюць з польскімі медыямі – Белсат і Радыё Рацыя, сёння фактычна не маюць магчымасці атрымаць акрэдытацыю. Шмат хто з іх пераследуецца ў адміністрацыйным парадку. Гэта вызначаная палітыка на сёння беларускіх уладаў. Гэтае пытанне, на мой погляд, можа быць вырашана на палітычным узроўні перамоваў паміж польскімі ўладамі і беларускімі, паміж Еўр... Болей...