May 13th, 2019

Талака на старых каталіцкіх могілках Гародні | Камунікат.org

Правесці талаку на старых каталіцкіх могілках па падрэзцы хмызняку і ачыстцы ад смецця прапанавалі вядоўцы курсаў “Мова Нанова Гародня” ў панядзелак 13-га траўня.Запрашаюцца на 19-ую гадзіну ўсе ахвотныя. Кажа адзін з актывістаў курсаў Сяржук Герман:
– Актывізавалася пытанне старых каталіцкіх і праваслаўных могілак. І “Мовай Нанова” было прынятае рашэнне зрабіць талаку 13 траўня. І а 19-й гадзіне замест заняткаў сабрацца і прыбраць старыя каталіцкія могілкі, таму што знаходзяцца яны не ў самым лепшым стане. Тым больш ёсць працяг праекту па адлічбоўцы гэтых могілак. І таму перад гэтым варта іх расчысціць, каб можна было спакойна фатаграфаваць іх і заносіць у базу.Старыя каталіцкія і праваслаўныя могілкі вядомыя пахаваннямі паўстанцаў 1863 году, дзеячоў БНР, пі... Болей...

Гародня ставіць рэкорды па турыстах | Камунікат.org

З пачатку году Гародню і Гарадзенскі раён наведалі звыш 36,5 тысяч бязвізавых турыстаў, і гэта ўдвая больш, чым за аналагічны леташні перыяд.Асабліва турыстычная плынь была заўважная ў доўгія травеньскія святы, калі рэгіён наведалі 3900 бязвізавых турыстаў, што стала рэкордным паказчыкам з пачатку ўвядзення бязвізавага рэжыму. У лідарах застаюцца грамадзяне Літвы і Польшчы, а таксама Латвіі і Нямеччыны.
Як кажа гарадзенскі экскурсавод Міхал Нарынкевіч, варта думаць пра тое, як заахвоціць турыстаў прыехаць у Гародню другі і трэці раз:
– То бок ужо амаль уся Літва і палова Польшчы прыехалі да нас у Гародню на экскурсіі. Яны ўжо былі на агляднай экскурсіі па горадзе, бачылі наваколлі Гародні. Каб прыехаць наступны раз, патрэбна нейкая падзея ці трэба пашыраць рэгіён. У першую чаргу фа... Болей...

Праваслаўе з розных краін свету на фотаздымках | Камунікат.org

У Беластоку адкрылася выстава з нагоды 15-годдзя існавання сайта Orthphoto. Святкаванні суправаджаў супольны пачастунак і торт.“Сайт будзе развівацца далей”, – адзначыў яго заснавальнік Аляксандр Васілюк:
– Галоўная мэта 15-годдзя – гэта нават не наша выстава, а абнаўленне сайта. Бо гэта мусіць быць не толькі інтэрнэт-старонка, але і выставы, варштаты, фотаздымкі, дасяжныя для іншых сервісаў, якія маюць праваслаўную тэматыку. Мусіць быць якаясьці мабільная аплікацыя. Хочам змяніць сайт так, як гэта будзе выглядаць ў будучым.Сёння сайт існуе ў адзінаццаці моўных версіях. Выставу, прысвечаную 15-годдзю існавання сайту Orthphoto, можна паглядзець у Беластоку на рынку Касцюшкі і каля сабора Святога Мікалая.Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Прайшла „Бельская мадэльная маёўка” | Камунікат.org

У Бельску Падляшскім у выходныя прайшоў конкурс і выстава кардонных мадэляў „Бельская мадэльная маёўка”.
Сёлета можна было пабачыць 517 мадэляў, якія прывезлі з усёй Польшчы, Беларусі, Украіны, Расеі, Латвіі ды Літвы.„На гэты раз вядучай тэмай быў верасень 1939 году”, – кажа старшыня бельскай мадэльнай групы „Кардонны тур” Хрыстафор Гліва, што з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства:
– Як раз 80-я гадавіна. Мадэлісты вырашылі прыгадаць пра тыя падзеі. Мадэлі танкаў зрабілі пачаткоўцы і старэйшыя ўдзельнікі, самалётаў трохі менш, што мяне трохі здзіўляе, бо іх прасцей рабіць.„Бельская мадэльная маёўка” – адзінае такое мерапрыемства ў гэтай частцы Польшчы.Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Як выглядалі сцягі княскага роду Радзівілаў? | Камунікат.org

У менскім Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ідзе падрыхтоўка да прэзентацыі кнігі даследчыка Андрэя Шула-Сянчэўскага.
Аўтар прааналізаваў архіўныя інвентарныя вопісы і рэдкія выявы радзівілаўскіх сцягоў, што захоўваюцца сёння ў Швецыі, Польшчы, Украіне, Літве і недаступныя для шырокай публікі.
– Гэта адна з першых кніжак па гісторыі беларускіх сцягоў, а менавіта па гісторыі сцягоў княскага роду Радзівілаў з 16 па 20 стагоддзе. Такая публікацыя па Радзівілах робіцца ўвогуле ўпершыню і ўвогуле па гісторыі сцягоў нейкага асобнага магнацкага ці шляхецкага роду таксама робіцца ўпершыню. Ні ў Польшчы, ні ў Літве, ні ў Расеі такіх публікацыяў не існуе.Прэзентацыя кнігі „Сцягі княскага роду Радзівілаў XVI-XX стагоддзяў” адбудзецца 16 траўня ў Музеі Багдановіча ў Менску. П... Болей...

Аляксандр Татаранка: БССР быў баракам у ГУЛАГу пад назвай СССР | Камунікат.org

Для беларусаў Дзень Перамогі павінен стаць Днём памяці і смутку. Пасля перамогі над “карычневай” чумой, беларусы на доўгія гады апынуліся пад акупацыяй “чырвоных”.
Да такой высновы прыйшоў былы падпалкоўнік міліцыі з Баранавіч, аўтар кніг “Недазволеная памяць” і “Горкія гады”, напісаных па архіўных дадзеных, Аляксандр Татаранка.
РР: У 1939 адбылося вызваленне ці акупацыя?
– Калі Саветы заходзілі сюды ў рваных парцянках, калі НКВД і чырвоныя камандзіры сталі граміць лаўкі ў Баранавічах, Слоніме, Наваградку, Бярозе, Берасці, калі іх жонкі і бабы пачалі апранаць і хадзіць у начнушках, то гэта дзікасць. Ліст афіцэра контрвыведніка, які дае ацэнку: „Мы патрапілі ў Заходнюю Беларусь да западэнцаў – гэта ворагі, праціўнікі. Яны... Болей...

У Гародні – турыстычны бум “бязвізавых” турыстаў | Камунікат.org

Гарадзенскія турыстычныя фірмы канстатуюць, што за майскія выходныя рэгіён наведала вялікая колькасць турыстаў, асноўную частку з іх складалі турысты, што прыехалі па “бязвізу”.
Пра турыстаў, што прыязджаюць у Гародню, распавядае дырэктар турагенства “Спадарожнік” Аляксандр Старыцын:
– Сапраўды было вельмі шмат турыстаў у нас у горадзе. Прыязджалі як па “бязвізу”, так і па візах. Прызджалі школьнікі, прыязджалі суседзі з Польшчы і Літвы, турысты з Расеі, Украіны. Турысты сапраўды цікавяцца нашым горадам, Аўгустоўскім каналам. Возім іх і па Гарадзенскім раёне. Калі па „бязвізу” прыязджаюць, то і ў Адэльск часам возім. І ў Каробчыцы. Прыязджае да нас шмат турыстаў, асабліва з Польшчы, якія маюць свае карані ў нас у Гародні.Святлана Які... Болей...