May 11th, 2019

Імпрэза Міхала Андрасюка і Надзеі Артымовіч — 15 мая | Камунікат.org

15 мая ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча — творчая сустрэча з пісьменнікамі беларускага Падляшша.У выдавецкай серыі праграмнай рады тыднёвіка беларусаў Польшчы "Ніва" з'яівілася важкае папаўненне: дзвюхмоўнае выданне вершаў Надзеі Артымовіч "Краявід з невідочнай памылкай" (у арыгінале і ў перакладзе на польскую мову Марціна Рэмбача) і новая кніга прозы Міхала Андрасюка "Поўня". 15 мая ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча гэтыя дастаткова рэдкія ў нашых кнігарнях выданні будуць прадстаўленыя на імпрэзе з удзелам аўтараў і рэдактараў.Перад слухачамі выступяць празаік, старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч, празаік Міхал Андрасюк, выдавец, галоўны рэдактар тыднёвіка "Ніва" Яўген Вапа.Урэшце дачакаліся. Пасля доўгага зацішша перад Чытачамі неверагодна таямн... Болей...

Слаўная кампанія: рэANIMAцыя, ІІ тур | Камунікат.org

Часопіс “Маладосць” рэкамендуе ўдзельнічаць! Нагадваем, што рэдакцыя часопіса «Маладосць» сумесна з кафедрай тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага інстытута адукацыі аб’яўляе ІІ тур конкурса біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», прысвечаных беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя.
З умовамі ва ўсіх падрабязнасцях знаёміць Палажэнне аб Конкурсе, размешчанае на сайтах арганізатараў. У прыкладзеным файле прадстаўлены вынікі І тура — для заахвочвання тых, хто вагаецца ў прыняцці рашэння.
Часопіс "Маладосць" Болей...

«УЗВЫСІЦЦА НАД РЭЧАІСНЫМ» | Камунікат.org

99 нумар часопіса «Дзеяслоў» адкрываецца нізкай вершаў пісьменніка філасафічнага складу Ігара Бабкова.
Дарэчы, на пачатку 90-х ён і пачынаў з паэзіі, яго помны дэбютны зборнік «Solus Rex» звярнуў на сябе ўвагу вузкай (элітарнай) публікі, што вылучалася з тады яшчэ шырокага кола прыхільнікаў краснага пісьменства. Не магу ўстрымацца, каб не працытаваць тут пакінуты на маім асобніку аўтограф аўтара (мне здаецца, тадышні Бабкоў ужо прадбачыў сябе сённяшняга, а мо і заўтрашняга):
«Лявону Галубовічу, прыхільніку, чытачу й інтэрпрэтатару Франьцішка Эн (N.), Борхэса, Чжуан-Цзы, восені, вольных мікрафонаў, шпацыраў, бара Дома літаратараў, беларускай філязофіі, новаэўрапейскага суб’екта, птушкі Дадо – з прыемнасьцю – Аўтар».Во як!У гэтай паэтыч... Болей...

Рух „За Свабоду” супраць ушчыльнення ў цэнтры Менска | Камунікат.org

Прадстаўнікі Руху „За Свабоду” і грамадскія актывісты падалі тры заявы ў Генеральную пракуратуру Беларусі наконт ушчыльнення ў Менску.
Па словах старшыні Руху Юрася Губарэвіча, падставай для гэтага сталі вынікі грамадскага абмеркавання па праблемах ушчыльнення забудовы ў кварталах Першамайскага райну паміж вуліцамі Коласа, Чарнышэўскага і Чорнага. Яно цягнулася амаль месяц і выклікала вялікую цікавасць сярод жыхароў раёну.
– Было сабрана больш за 1200 подпісаў супраць планаў узвядзення новабудоўлі, паркінгаў, жылога дома, цэнтру вольнага часу з незразумелым фарматам і прызначэннем. Людзі былі абураныя. Бо гэтыя планы будаўніцтва маюць на ўвазе знішчэнне зялёных насаджэнняў, якіх і так не хапае па нормах, павелічэнне патока аўтамабіляў. І не толькі зыходзячы з бытавых м... Болей...

Прэм’ера на сцэне беластоцкага тэатра Венгеркі: „Хобіт” | Камунікат.org

Працы над спектаклем было вельмі шмат. На сцэну стараліся перанесці адметную атмасферу твораў Джона Толкіена.
На сцэне драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі сёння, 11 траўня, прэм’ера «Хобіт» паводле Толкіена.У Польшчы – толькі беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі мае ліцэнзію на сцэнічнае ўвасабленне гэтага твора, – кажа рэжысёр спектакля Гжэгош Сускі:
– Атрыманне права на гэты спектакль доўжылася досыць доўга. Мы адзіны тэатр у Еўропе, які мае права паставіць на сцэне “Хобіта”. Вядома, што ў Польшчы гэты твор прысутнічае ў падручніках. Але мы пастараліся, каб гэта было не як матэрыял з падручніка. З тае прычыны, што на спектакль будуць прыходзіць дзеці, мы вырашылі вучыць іх тэатру. І стараліся гэта зрабіць у добрай с... Болей...

У Менску прэзентавалі мапу Вайсковых могілак | Камунікат.org

130+ пахаванняў выбітных беларусаў, якія варта наведаць у Менску.
Радыё Свабода падрыхтавала мапы Вайсковых, Кальварыйскіх і Усходніх могілак з пазначэннем месцаў пахавання беларусаў, якія прысвяцілі жыццё беларускай справе, культуры і беларускай мове.​
Праект называецца “Беларускі нацыянальны некропаль” і мае на мэце пашырэнне ведаў пра памерлых беларускіх дзеячоў ды ўшанаванне іх памяці. У межах прэзентацыі праекту 10 траўня прайшла адкрытая бясплатная экскурсія па Вайсковых могілках.Распавядае адзін з аўтараў праекту – экскурсавод Павел Каралёў:
– Пра гісторыю тых людзей, якія тут спачываюць. Гэта не толькі пісьменнікі, паэты – Купала, Колас, Труc, Міхась Клімковіч, але яшчэ і архітэктары, і партыйныя дзеячы, як Чарвякоў, як Ігнатоўскі, гэта многія прост... Болей...