May 10th, 2019

Панізьнік Сяргей, А пісар земскі... | Камунікат.org

А пісар земскі...
Вершы
Панізьнік Сяргей

Сяргей Панізьнік добра вядомы чытачам сваёй заўсёднай пільнай увагай да гістарычных каранёў беларускага народа, ягонай багатай культуры, мовы. Той, хто забывае продкаў, няшчасны чалавек, бо ні зямля, ні вада, ні лес роднай зямлі не спатоляць трывогу ягонай душы, калі давядзецца аднойчы стаць на парозе жыцця і смерці. Трэба адзначыць сакавітую метафарычную мову чарговага зборніка паэта Болей...

Панізьнік Сяргей | Камунікат.org


Панізьнік Сяргей (10.05.1942, в. Бабышкі Мёрскага р-ну Віцебскай вобл.), беларускі паэт, перакладчык, удзельнік беларускага адраджэнскага руху.

Пачаў друкаваць вершы з 1959. У 1967 скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча Савецкай арміі і Ваенна-марскога флоту і пачаў працаваць ваенным журналістам. У верасьні 1969 без уласнай згоды быў пасланы ў савецкія акупацыйныя войскі ў Чэхаславакіі (перад выездам яму паведамілі, што накіроўваюць у ГДР). Знаходзіўся пераважна ў Мілавіцы пад Прагай, дзе працаваў у армейскай дывізіённай газэце. Завязаў знаёмствы і падтрымліваў сяброўскія адносіны з чэскімі пісьменьнікамі і навукоўцамі, якія цікавіліся Беларусьсю (найперш з Вацлавам Жыдліцкім), а таксама зь Міхасём Забэйдам-Суміцкім і некаторымі іншымі прадста... Болей...

На Лемяшоўскім мемарыяле беларусы маліліся за ахвяр сталінскіх рэпрэсій | Камунікат.org

Беларусы Санкт-Пецярбурга на Лемяшоўскім мемарыяле ўшанавалі памяць бязвінна расстраляных падчас сталінскіх рэпрэсій.Беларускі гісторык Анатоль Разумаў адкрыў звесткі пра сакрэтны могільнік НКВД у 35 кіламетрах ад культурнай сталіцы Расеі. Па розных падліках тут пахавалі каля 40 тысяч рэпрэсаваных розных нацыянальнасцяў: беларусаў, палякаў ды габрэяў.
Сярод выбітных беларусаў тут у прыватнасці знайшоў свой спачын беларускі кампазітар, ураджэнец Лепельшчыны, што на Віцебшчыне, Антон Грыневіч. За яго ды іншых землякоў больш за 20 гадоў да адмыслова ўсталяванага крыжа прыязджае памаліцца адзін з пачынальнікаў Беларускага грамадска-культурніцкага таварыства Мікалай Мікалаеў разам з паплечнікамі.
– „І вазьмі іх сабе, дзе будуць цешыцца святлом і ахалодай і супакоем вечным, дзе ням... Болей...

Гародня: дзіцячае свята ў цэнтры – як альтэрнатыва дзяржаўнаму | Камунікат.org

У цэнтры Гародні на Кірава, 3 адбылося дзіцячае свята, якое арганізавалі тры беларускія крамы, што месцяцца побач: “Кубік”, “Адметнасць” і “Цудоўня”.Пра асаблівасці святкавання кажа прадстаўнік “”Цудоўні” Андрэй Несцяровіч:
- Ролевая гульня на тэму Гаспадара Цмокаў. Нібыта ідзе набор у школу Гаспадароў Цмокаў. І дзеці спаборнічаюць за права навучацца ў гэтай школе. А па-сутнасці, гэта быў конкурс дзіцячага малюнку на асфальце. Дзеці малявалі крэйдай пад жывую музыкую са штатным міністрэлем з бадзяжных Катоў. Таксама былі Таццяна і Паша Салаўёвы ў фармаце вольнага мікрафона. Дзеці гулялі ў настольныя гульні ад “Кубіка”. Знаёміліся з тым чараўніцтвам, якое можна ствараць з драўляных цацак.На думку Сяргея Верамеенкі з крамы &l... Болей...

“Зялёны Гран-пры” запрашае паслухаць бардаў | Камунікат.org

Традыцыйны ў Гародні фэст бардаўскай песьні “Зялёны Гран-пры” пройде 17-19 траўня.
Фэст будзе адбывацца ўжо 38 раз, і пра яго сёлетнія адметнасці распавядае арганізатар Павел Салаўёў:
– Старэйшы беларускі фестываль аўтарскай, бардаўскай песні. У гэтым годзе нашыя хэдлайнеры – тэатр паэтычнай песні „Ля шансон” з горада Сумы (Україна). Таксама прыязджае да нас вельмі цікавы калектыў “Чарнавік”, ён з Калінінграду. Лідар гэтага калектыву Дзмітрый Чарноў быў ужо ўладальнікам гран-пры нашага фестывалю. Прыязджае цікавы аўтар Дзмітрый Бекназараў з Казані. Як заўсёды, уся Беларусь, шмат з Расеі, Сяргей Сувораў з Санкт-Пецярбурга, вялікая дэлегацыя з Вільні.Фэст адбудзецца традыцыйна на базе “Купалінка”, дзе на сцене выступяць аматары б... Болей...

Пішыце чарадзейныя казкі па-беларуску! Дзіцячы конкурс у Віцебску | Камунікат.org

Віцебская абласная філія Саюза беларускіх пісьменнікаў супольна з тэатрам “Лялька” і мясцовымі курсамі “Мова нанова” абвясцілі дзіцячы літаратурны конкурс “Казка – цудоўная краіна”.Да ўдзелу запрашаюцца жыхары Віцебскай вобласці ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў. Але ёсць самая галоўная ўмова для ўдзельнікаў, папярэджвае старшыня Віцебскай філіі СБП Настасся Лазебная:
- Абавязкова на беларускай мове! Гэта галоўная наша ўмова. Чаму на беларускай мове? Шчыра скажу: жывучы ў Віцебску, я абураюся, чаму тут не размаўляюць на мове. Што ж гэта такое? Нават калі дзеці будуць перакладаць свае казкі з расейскай на беларускую, яны ж нешта засвояць! У слоўнік зазірнуць! Нават калі бацькі будуць дапамагаць напісаць тую казку, таксама ўжо нешта будуць ведаць.Пераможц... Болей...

Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі “Гайнаўка” пройдзе ў Беластоку | Камунікат.org

Каля 30 хораў выступяць на 38 Міжнародным фестывалі царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2019». Фестываль пачнецца 15 траўня ў Беластоку.
У конкурсных праслухоўваннях і канцэртах возьмуць удзел калектывы з Польшчы, Беларусі, Расеі, Украіны, Грузіі, Эстоніі, Латвіі, Малдовы, Сербіі, Балгарыі, Славакіі, Ганы.Сённяшні госць Рацыі – дырэктар фестывалю Мікалай Бушко:
– Мы – людзі свецкія, арганізавалі Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі “Гайнаўка”, ён заўсёды так называўся. Я яго і прыдумаў для канкрэтнага месца – для Сабора Святой Троіцы ў Гайнаўцы, які тады будаваўся. Бо я працаваў побач дырэктарам Гайнаўскага дома культуры. Ідэяй нашай з самага пачатку было паказаць акрамя духоўнасці яшчэ і мастацкую частку царкоўнай музыкі.
Дарэчы, пачыналі мы ў 1... Болей...

Пра беларускі джаз, які нарадзіўся ў Беластоку | Камунікат.org

Як беларускі джаз нарадзіўся ў Беластоку? – менавіта пра гэта размаўлялі ў беластоцкім „Склепе з культурай”.
Госцем сустрэчы з цыкла „Пагаворым пра…” быў музыка, паэт і журналіст з Менску Віктар Сямашка, які распавёў пра пачатак, заняпад і сучасны стан беларускага джазу.Нават аматары гэтага жанру музыкі былі пад уражаннем ад пачутага ў час мерапрыемства:
– Тут трэба быў такі чалавек, які сам грае, сам спявае, які цікавіцца музыкай, які ведае розныя жанры музыкі. Трэба было знайсці такога чалавека, да таго ж яшчэ не з Беластоку, які дакапаўся да гісторыі, якую мы самі не ведалі. Віктар Сямашка: З пункту гледжання постмадэрнісцкага, шырокага, гэта тэма вартая асвятлення, таму што надзвычай захапляльная, і столькі гісторый, столькі імёнаў, столькі... Болей...

Таццяна Грыневіч-Матафонава заспявала ў Варшаве | Камунікат.org

Беларускія рамансы, спевы на словы класікаў, ды настальгічныя песні. Таццяна Грыневіч-Матафонава здзівіла беларусаў Варшавы незвычайным выкананнем спеваў.Некаторыя наведнікі канцэрту вельмі моцна расчуліліся, гаворыць Настасся Кажапенка з Беларускага дому ў Варшаве:
– Песні былі падабраныя нібыта спецыяльна для беларусаў, якія жывуць у Варшаве, рэдка бываюць на Радзіме, рэдка чуюць родную мову, рэдка бачаць родныя мясціны. У шматлікіх людзей можна было нават пабачыць слёзы на вачах.Таццяна Грыневіч-Матафонава кажа, што часта спявае менавіта для беларусаў замежжа:
– Раней я можа з нейкім большым болем выконвала гэтыя песні. Людзі плакалі і казалі, як так можна. Цяпер я ўжо дадаю нотку такой балючай любові да Радзімы, іншую моц укладаю, бо раней толькі слёзна ўсе песні выконвал... Болей...

Ва ўсім свеце цікавяцца лёсам габрэйскага пахавання ў цэнтры Берасця | Камунікат.org

Ва ўсім свеце актыўна цікавяцца габрэйскім пахаваннем па праспекце Машэрава ў Берасці, кажа грамадскі дзеяч Віталь Казак.Прыкладам таму стала публікацыя ў выданні New York Times. “За гады вайны колькасць насельніцтва ў Берасці скарацілася амаль у два разы, і гэта застаецца сённяшнімі ўладамі незаўважаным”, —распавядае актывіст:
– Канешне, абуральна, што наша ўлада, нашы грамадзяне яшчэ да канца не разумеюць тое, што не будзе шчасця ў таго народа, які будуе яго на касцях закатаваных суайчыннікаў. Таму, канешне, я рады, што прыслухаліся мясцовыя ўлады да маіх просьбаў і спынілі зараз гэтае будаўніцтва.Віталь Казак звяртае ўвагу, што абавязкова неабходна стварыць мемарыяльны комплекс, прысвечаны жыхарам горада, якія былі расстраляныя ў гэтым месцы Берасця, дзе цяпер м... Болей...

Альбом салідарнасці | Камунікат.org

Альбом салідарнасці

“Альбом салідарнасці” распавядае гісторыю зняволення і вызвалення палітычнага вязня ў адной аўтарытарнай краіне працягласцю ў 1052 дні. У цэнтры гэтай гісторыі — беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. У выніку сфабрыкаванай справы за праваабарончую дзейнасць ён быў асуджаны на чатыры з паловай гады зняволення, але выйшаў на свабоду раней за прысуджаны тэрмін. Гэта адбылося дзякуючы надзвычай шырокаму руху інтэрнацыянальнай салідарнасці ў падтрымку праваабаронцы. У альбоме сабраныя і апісаныя вельмі важныя і больш сціплыя, стратэгічныя і сімвалічныя, скаардынаваныя і спантанныя крокі мноства людзей і арганізацыяў з розных краінаў свету, якія паказалі глыбіню і моц чалавечай неабыякавасці. Насамрэч дзеянняў у падтрымку Алеся Бяляцкага было больш, але цяжка ахапіць неабдымнае. Гэтая кампанія міжнароднай салідарнасці з беларускім палітычным зняволеным, праваабаронцам застанецца ў гісторыі змагання за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі. Болей...