May 8th, 2019

За званне "Кнігі году" змагаюцца 72 выданні | Камунікат.org

На сайце прэміі “Кніга году” апублікаваны спіс з 72 выданняў, якія сябры журы згадалі ў ліку найлепшых за 2018 год. Сёлета ў склад вялікага журы ўвайшлі 103 літаратаркі і літаратары.Вынікі прэміі, а таксама інфармацыя пра галасаванне кожнага сябра журы, будуць апублікаваныя 28 траўня на сайце kniha.by. Пераможца атрымае 1000 еўра па курсе Нацбанка. Прэмія прысуджаецца адной найлепшай кнізе, выдадзенай у папярэднім годзе ў жанрах мастацкая проза, паэзія, эсэістыка, нон-фікшн. У склад журы мог увайсці любы беларускі пісьменнік і перакладчык. Прэмія “Кніга году” была заснавана Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2015 годзе.
Папярэднія пераможцы: за 2017 год — “Сабакі Эўропы” Альгерда Бахарэвіча, за 2016-ы — "Маё невымаўля" Насты Кудасавай, за 2015-ы &mdas... Болей...

Пінск страціў чарговы аб’ект старажытнай забудовы | Камунікат.org

Будынак канца ХІХ стагоддзя знаходзіўся ў гістарычным цэнтры Пінска.
Напачатку года ў ім пачаліся рамонтныя працы, у выніку якіх абрынуліся муры, цяпер яго зусім ліквідавалі. Мясцовыя ўлады паведамляюць, што аб’ект будзе адноўлены, і, магчыма, нават з выкарыстаннем старажытнай цэглы.
Па словах краязнаўцы Эдварда Злобіна, у сучасным Пінску такое не ўпершыню:
– Гэта ж вядомая гісторыя, калі, мякка кажучы, прадстаўнікі органаў гарадской улады настойвалі на зносе двух дамоў: адзін быў на Завальнай, другі – на Першамайскай. Настойліва прасілі знесці, хоць сэнсу ніякага не было, і нібыта яны абавязкова іх адновяць. Так, дом, які быў на Першамайскай, перанеслі на супрацьлеглы бок. Так, ён стаіць, але гэта навабуд, ніякай каштоўнасці ён не ўяўляе.Краязнаўца дадае, што амаль к... Болей...

У Пінску пройдзе фестываль „Скрыжаванне” | Камунікат.org

9-га траўня – 6-га кастрычніка ў Пінску адбудзецца фестываль вулічнага мастацтва „Скрыжаванне”. Сезон прымеркаваны да акцыі „Пінск-культурная сталіца Беларусі 2019”.На думку краязнаўцы Эдварда Злобіна, акрамя фестываляў, выстаў і конкурсаў – павінна быць зробленая праца, вынік якой застанецца на працяглы тэрмін:
– Такога кшталту мерапрыемствы павінны пакінуць нейкі адбытак у гісторыі горада, каб гэта захавалася ў памяці – стварыць дакументальны фільм пра горад. Гэта выданне паліграфічнай прадукцыі: капэрты, паштоўкі, стварэнне нейкага зборніка ўспамінаў пра Пінск.Са свайго боку ўлады Пінска абяцаюць, што будзе зроблена серыя сувенірных вырабаў ды падрыхтаванае гісторыка-папулярнае выданне пра Пінск. Чакаецца, што гэта будзе зроблена да Дня г... Болей...