May 7th, 2019

Сваякі рэпрэсаваных наведалі месца масавых расстрэлаў пад Воршай | Камунікат.org

Тут, ва ўрочышчы Кабыляцкая гара, яны запалілі свечкі ў памяць пра сваіх родных, усклалі кветкі да помнікаў і крыжоў, пастаўленых каля сімвалічнага камня-помніка.
Але нашчадкі рэпрэсаваных дбаюць не толькі пра захаванне памяці. Яны займаюцца і даследчыцкай працай: шукаюць звесткі пра “расстрэльныя справы сваіх родных.
Вадзім Філіповіч распавёў пра свой першы досвед:
– Даведаўся, што людзі пішуць запыты, напісаў у КДБ, сказалі прыйсці, узяць з сабой ручку і паперу. Супрацоўнік знаёміў са справай: чытаў яе, я запісваў. У рукі справу мне не далі. З яе я даведаўся, што разам з маім прадзедам у адзін дзень быў арыштаваны і расстраляны ягоны родны брат. Я спытаўся ў супрацоўніка: “Дзе?” Ён сказаў: “Не ведаю. Недзе ў Воршы. І не спрабуйце даведацца. Ніхто ніколі ... Болей...

Дваццаць гадоў таму бясследна знік Юрый Захаранка | Камунікат.org

Споўнілася 20 гадоў з моманту знікнення былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі. Палітык знік пры нявысветленых абставінах 7 траўня 1999 года, і яго месцазнаходжанне да гэтага часу не ўстаноўленае.У студзені 2019 года стала вядома, што 26 снежня 2018 года папярэдняе следства па факце знікнення Захаранкі была прыпыненае. Праваабаронца Алег Волчак у сакавіку гэтага года накіраваў скаргу генеральнаму пракурору Беларусі Аляксандру Канюку ў сувязі з прыпыненнем следства. Як паведаміў Волчак БелаПАН, скарга пакінутая без разгляду.
”Скаргу пакуль пакінулі без разгляду, таму што павінны звяртацца сваякі, — растлумачыў Волчак. — Але малаверагодна, што будуць праводзіцца следчыя дзеянні, нават калі яны звернуцца. Яго прыпыненне было ўзгодненае на высокім узроўні&rd... Болей...

Новае жыццё берасцейскага гарадскога саду | Камунікат.org

У Берасці аднаўляюць гарадскі сад на месцы, дзе ад 1835 года і да сканчэння Другой сусветнай вайны пад рознымі назвамі месціўся парк.
У савецкія часы тэрыторыю агарадзілі і цывільных за агароджу не пускалі:
– Тут нічога не было, толькі зялёны плот і трава. Гэта зараз ён такі, а раней дрэвы, трава – і нічога больш. Закінутае ўсё было. Цяпер мне падабаецца тут, з дзецьмі можна пасядзець і пагуляць. Добра, прыгожа.
– Раней тут быў гарадскі сад, а яшчэ раней, хіба, капішча паганскае. Я думаю, тут шмат што было, бо ўсё ж гэта бераг Мухаўца, тут было шмат старых збудаванняў.
Беларускі этнограф ХІХ стагоддзя Павел Шпілеўскі ў адной са сваіх кніг паведаміў пра археалагічныя цікавосткі ў выглядзе курганоў, якія ён выявіў на тэрыторыі парку падчас сваіх падарожжаў.
Даследчык ... Болей...

Бердвотчары запрашаюць паназіраць за птушкамі | Камунікат.org

Прадстаўнікі гарадзенскага аддзялення таварыства «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашаюць на бясплатныя экскурсіі-назіранні за птушкамі. Пра вандроўкі распавядае арнітолаг, рэдактар сайта “Птушкі штодня” Зміцер Вінчэўскі:
– Так, мы звычайна запрашаем далучацца да нас. У нас абмежаваная колькасць месцаў, але можна імі карыстацца. У нас ёсць оптыка, вызначальнікі, дасведчаныя назіральнікі, якія дапамогуць у назіраннях, растлумачаць, што мы бачым, чаму бачым, чаму ў такой колькасці. Звычайна штонядзелю мы выязджаем з раніцы да вечара, таму можна далучацца, папярэдне патэлефанаваўшы і пацвердзіўшы сваё жаданне ўдзельнічаць у экскурсіі.Менавіта падчас такіх экскурсій-вандровак, якія падыходзяць людзям рознага ўзросту – ад малых дзетак да людзей сталага ўзросту... Болей...

«Рамантычнае падарожжа па краіне музыкі Станіслава Манюшкі» | Камунікат.org

Год Станіслава Манюшкі быў адзначаны ў Беластоку ўрачыстым канцэртам ансамбля польскага войска. Салісты, хор і аркестр прадставілі святочную праграму «Рамантычнае падарожжа па краіне музыкі Станіслава Манюшкі».
Кажуць салісты ансамбля Анджэй Вісьнеўскі і Аляксандра Акраса-Вахоўска:
– Люблю оперу. Люблю Манюшку. Опера з’яўляецца складанай для выканання. Манюшка інструментальна праводзіў галасы. Ён тэхнічна складаны. – Вельмі рада, што такім рэпертуарам мы можам адсвяткаваць дзень нараджэння Стніслава Манюшкі. І разам з тым сябе праверыць у вельмі складаным рэпертуары.Станіслаў Манюшка нарадзіўся 5 траўня 1819 года ў маёнтку Убель на Меншчыне. У Беларусі таксама сёлета праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя славутаму кампазітару. Ганна Комінч, Беларускае Радыё ... Болей...

Віталь Казак: Прыйдзе час, калі выйдуць тысячы людзей | Камунікат.org

Больш за сотню чалавек працягвае выходзіць у Берасці на пратэстныя акцыі супраць акумулятарнага завода.Яны збіраюцца кожную нядзелю на плошчы Леніна. Берасцейцы прынялі рашэнне, што пакуль не будуць рабіць шэсце, — адзначыў грамадскі актывіст Віталь Казак:
– Хутка прыйдзе час, калі выйдуць тысячы людзей, каб заявіць свой пратэст. Бо мы ўсе разумеем, да чаго гэта можа прывесці. Якая жудасная смерць можа чакаць кожнага ад гэтага завода. Прыкладам гэтага можа быць Чарнобыль. Паглядзіце, як часта ў нас абдзяляюць увагай ліквідатараў аварыі на ЧАЭС. Тое ж самае і з заводам. Хто паклапоціцца пра нашае здароўе? Ці хопіць грошай, каб нас лячыць?Цягам апошняй акцыі яе ўдзельнікаў папярэдзілі пра недапушчальнасці парушэння парадка арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў. Некато... Болей...

Як рэжысёр Міровіч падмануў сталінскую цэнзуру і выжыў | Камунікат.org

Аўтар першай п’есы пра Кастуся Каліноўскага – Еўсцігней Міровіч (сапраўднае прозвішча Дунаеў). Знакаміты тэатральны рэжысёр першай паловы XX стагоддзя спярша дамогся вялікага поспеху ў Пецярбургу, а затым стаў адным з галоўных тэатральных рэжысёраў і драматургаў Беларусі.
Пецярбуржац высока ацэньваў творчасць беларускіх калегаў, сябраваў з імі ды, дзякуючы прыроднай кемлівасці ды гнуткасці, неаднойчы ім дапамагаў.Гомель, сярэдзіна 1930-ых гадоў. Тэатральны кароль беларускіх вёсак і мястэчак, Уладзіслаў Галубок, прабуе скончыць жыццё самагубствам. Толькі што «зарэзалі» ягоную п’есу да дня народзінаў ГПУ, усёмагутнай сталінскай спецслужбы. Для рэжысёра гэта азначала не толькі канец кар’еры, але і жыцця.Галубок у адчаю прыкладае рэвальвер да скроні, але з... Болей...

Панизник Сергей, Освейская трагедия 1943 | Камунікат.org

Освейская трагедия 1943
Документальная повесть
Панизник Сергей

«Всю правду о войне знает только народ». Эти слова К. Симонова послужили автору своеобразным заданием к многолетнему поиску горьких крупиц Памяти. Путь Сострадания, Милосердия, Доброты идет в книге через адские круги Саласпилса, Майданека — к радостным встречам с матерями Латвии, спасшими сотни освейских детей, от речки Свольны — к блокам Равенсбрюка, от проспекта Строителей в Витебске — к небоскребам Нью-Йорка, где очутилась спасенная, переименованная и возвращенная матери через 47 лет Аллочка — миссис Вильям-Галина Лоулор. Болей...