May 6th, 2019

Чаму ў Віцебску мала шануюць памяць мясцовых літаратараў? | Камунікат.org

У абласным цэнтры ёсць некалькі вуліц, названых у гонар класікаў беларускай літаратуры – напрыклад, вуліцы імя Янкі Купалы, Петруся Броўкі, Уладзіміра Караткевіча.
Апошняму ў Віцебску нават пастаўлены помнік. Ёсць у горадзе і мемарыяльная дошка ў памяць пра Васіля Быкава, хаця грамадскасць гораду даўно настойвае на тым, каб у гонар гэтага пісьменніка назвалі вуліцу і абласную бібліятэку.На жаль, па-за ўвагай віцяблян застаюцца імёны мясцовых літаратараў, якія не ўвайшлі ў кагорту самых вядомых майстроў слова, хоць і зрабілі шмат для культурніцкага жыцця горада.
Як выправіць гэтую сітуацыю, каб вярнуць у сучаснасць імёны Яўгеніі Мальчэўскай, Анатоля Канапелькі ды іншых віцебскіх творцаў? Пра гэта разважае паэтка Людміла Сіманёнак:
– Самае галоўнае – гэта перадаць ведан... Болей...

Уладзмір Дзянісаў: Мы дакладна не ведаем, калі нарадзіўся Манюшка | Камунікат.org

Кампазітар Станіслаў Манюшка нарадзіўся 5 траўня 1819 года. Так сцвярджаюць энцыклапедычныя даведнікі.Але гэтая дата хібная, сцвярджае Уладзмір Дзянісаў – галоўны архівіст Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
– Ну, невялічкую лыжачку дзёгцю, калі можна, да нашага юбілею. На жаль, мы дакладна не ведаем, калі нарадзіўся Станіслаў Манюшка. Сапраўды, ён быў ахрышчаны ў Смілавіцкім рымска-каталіцкім касцёле 5 траўня 1819 года. Але ён мог нарадзіцца за месяц да гэтага, за тыдзень ці за дзень да гэтага. У метрычнай кнізе ёсць толькі зафіксаваны акт хрышчэння. А ў каталікоў было так, што маглі і праз месяц ахрысціць пасля нараджэння. Ну, юбілей ёсць юбілей.Сёлета спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння славутага кампазітара Станіслава Манюшкі. Святочныя мерапрыемствы праходзяць у... Болей...

Асоба Станіслава Манюшкі ў беларускай культуры | Камунікат.org

Спрадвеку шляхецкі род Манюшкаў славіўся сваімі заслугамі ў культурна-асветніцкім развіцці Беларусі.
Усе прадстаўнікі роду мелі добрую адукацыю і былі рознабакова адоранымі людзьмі. Так, дзядзька будучага кампазітара Дамінік Манюшка праславіўся мецэнацкай дзейнасцю, другі дзядзька Казімір быў знатным батанікам, многія продкі, родзічы і сваякі Станіслава былі сапраўднымі патрыётамі свайго краю, клапаціліся пра спадчыну, якую пакінуць сваім нашчадкам, займаліся фармаваннем сядзібных комплексаў, спрыялі развіццю паркабудаўніцтва. Бацька кампазітара, Чэслаў Манюшка, быў паэтам і мастаком-аматарам, дзякуючы малюнкам якога сёння можна ўявіць Менск сярэдзіны ХIХ стагоддзя.Маці, Лізавета (Альжбета) Маджарская, з’яўлялася праўнучкай стваральніка вытворчасці знакамітых слуцкіх паясоў і была м... Болей...

Шляхамі Казіміра Сваяка | Камунікат.org

Арт-Вандроўня ладзіць аўтарскую экскурсію на Астравеччыну з музыкамі і даследчыкам Максімам Іўкіным па знакавых пунктах звязаных з біяграфіяй ксяндза-паэта Казіміра Сваяка:
– 18-га траўня плануецца паездка на Астравеччыну пры падтрымцы „Арт-Сядзібы” і кампаніі „Будзьма беларусамі!”. Будзе вандроўка па родных мясцінах з канцэртам „Балцкага субстрату” прысвечаным творчасці Казіміра Сваяка.Сярод асноўных пунктаў вандроўкі – касцёлы ў Жодзішках, Засвіры, Камаях, дзе служыў Сваяк, а таксама музей братоў Стаповічаў у Баранях. Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

На Падляшшы пачаўся фестываль “Там па маёвуй росі” | Камунікат.org

У пятніцу 3 траўня пачаліся падляшска-палескія сустрэчы з традыцыяй “Там па маёвуй росі”. Мерапыемства наведае падляшскія вёскі, між іншым – Кожыно, Рагачы, Медвежыкі, Кошкі ды Дашы.Завяршэнне фестывалю ў аўторак 7-га траўня ў вёсцы Рыгораўцы. Жыхары вёскі разам з Музеем малой бацькаўшчыны ў Студзіводах падрыхтавалі розныя мерапрыемствы.
Гэта між іншым паказы дакументальнага кіно, выстава архіўных здымак з Рыгораўцаў. Расказвае арганізатар імпрэзы Яўген Семенюк:
– Зробім такую выставу на платах. Падрыхтаваў 30 гістарычных здымкаў людзей, якія тут жылі 70-80 гадоў таму. І гэтыя фотаздымкі будуць таксама даступныя, як будзе ісці карагод.Завяршэнне падляшска-палескіх сустрэч з традыцыяй “Там па маёвуй росі” адбудзецца 7-га траўня. Арганізатары запрашаюць ... Болей...

„Kurpie zielone” у Беластоку | Камунікат.org

У Падляшскай оперы адбыўся канцэрт ансамблю народнага танца і песні „Kurpie zielone”, які быў прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння Станіслава Манюшкі і 65-годдзю калектыву.У праграме апрача польскіх народных мелодыяў былі танцы з операў Манюшкі, знакамітая арыя Ёнтка з „Галькі”, вядомыя інструментальныя мелодыі і песні з „Хатняга спеўніка”, якія натуральна ўпісаліся ў рэпертуар ансамбля.Кажа мастацкі кіраўнік калектыву Марыюш Зверко:
– Песні з „Хатняга спеўніка” ў многіх выпадках кампанаваліся на падставе народных. Для нас важным было паказаць Манюшку не ў класічным выглядзе, як гэта робіць большасць, а адкрыць творы Манюшкі нанова, надаць ім трохі іншы характар – больш фалькларыстычны, народны, вярнуцца да вытокаў, як гэта маг... Болей...

Сасноўскі Зміцер, Orden Vita. Ордэн Віта | Камунікат.org

Orden Vita. Ордэн Віта
Сасноўскі Зміцер

Ідэя прыязнасці да сваёй зямлі і культуры невытлумачальныя абсалютна. Адкуль яны? Што жывіла пачуцці нашых крэўных ўсе мінулыя стагоддзі? А што будзе жывіць пасля нас? Для мяне загадка. Я адказу не знайшоў, бо гэты раман пісаў сябе сам, часам прыходзячы да думак, якія я не падзяляю... Вельмі крытычна стаўлюся да таго, што атрымалася. Таму не крытыкуйце, бо я з усім згодны загадзя і сам магу напісаць гару незадаволенасцяў. Але ж ён ёсць і хай жыве, можа людзям прыдасца. Хачу сцвердзіць - мы, шалёна адданыя свайму роднаму, насуперак усім далдонам безродным, мы з нейкага іншага свету, ці то іншага часу... (Зміцер Сасноўскі) Болей...

Ксёндз Вячаслаў Барок: Атрымліваецца, закон не для ўсіх? | Камунікат.org

Пробашча расонскага касцёла Святога Язафата Кунцэвіча аштрафавалі за за парушэнне правілаў бяспекі, бо ў храме не ўсталявана супрацьпажарная сігналізацыя.Зрабіць гэта за грошы парафіян нерэальна, гаворыць ксёндз Вячаслаў Барок:
- Яна абышлася б нам каля 10 тысяч рублёў. Гэта, канешне, нерэальна. У нядзелю ў касцёл прыходзіць каля 30-ці вернікаў на службу, заробкі ў рэгіёне невялікія, пенсіі таксама. А сігналізацыя – гэта, канешне ж, за кошт парафіі! Атрымліваецца так, што бяспека табе накідваецца, і ў гэтым не праяўляецца клопат дзяржавы пра чалавека. Ствараецца ўражанне, што законы пішуцца дзеля таго, каб яны не выконваліся. І каб плацілі штрафы за тое, што яны не выконваюцца.Да ўсяго, выглядае на тое, што заканадаўства працуе выбарачна, і яго выкананне абавязковае не для ўсіх.Ксён... Болей...

Якім павінен быць беларуска-рускі слоўнік для першакласнікаў? | Камунікат.org

Госця Еўрарадыё Вольга Завізіённая — мама дзяўчынкі Сашы, якая паспяхова вучыцца ў пачатковай школе. Праблем з прадметамі няма, не лічачы беларускай мовы."Аказалася, што праграма навучання па гэтым прадмеце пабудавана на ідэі "дзіця і так гаворыць", — тлумачыць Вольга. — Але так бывае далёка не заўсёды, у тым ліку — у нашым з Сашай выпадку. Дзіцяці патрэбна дапамога ў засваенні матэрыялу".Пошукі адказаў на пытанне "Як дапамагчы?" прывялі да ідэі стварэння слоўніка: такога, які быў бы цікавы 6-гадоваму дзіцяці.Якім будзе гэты слоўнік? Чым ён адрозніваецца ад іншых? Як дапамагчы маці рэалізаваць свой праект? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні спрабуем знайсці ў нашым жывым эфіры.
Будзьма беларусамі! Болей...

У Глыбокім прайшоў фэст „Дударскі рэй” | Камунікат.org

Трэці міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй” завяршыўся ў Глыбокім.Падчас фэсту адбыліся шэсце і выступы дудароў у чатырох населеных пунктах Глыбоччыны, гала-канцэрт у Глыбокім, прэзентацыя другой кнігі Віталя Воранава “Дудары глыбоцкага краю”, майстар-класы рамеснікаў. А таксама прайшла этнавечарына з паказам традыцыйных народных танцаў удзельнікаў фэсту на чале з народным тэатрам фальклору “Цярэшка” ды іншыя мерапрыемствы.
Як кажа арганізатар фэсту Віталь Воранаў, нягледзячы на тое, што не ўсе заяўленыя дудары і калектывы змаглі даехаць у Глыбокае, фэст атрымаўся па-сямейнаму атмасферным і ўтульным:
– Мне здавалася, што трэці фэст будзе больш сціплы таму, што ў нас пеменшыла колькасць удзельнікаў, колькасць рэгіёнаў. Але для сябе атр... Болей...

Барыс Хамайда: Буду стаяць да перамогі! | Камунікат.org

Віцебскі распаўсюднік незалежных СМІ ўжо больш як 20 гадоў мае ў цэнтры горада ўласнае “працоўнае” месца. Штодня, апроч выходных, ён выходзіць да дома №28 па вуліцы Леніна, расчыняе бел-чырвона-белы парасон і раскладае на століку газеты і часопісы. Толькі за апошнія паўтара месяцы яго тройчы затрымлівала міліцыя, апошняе затрыманне адбылося тры дні таму, кажа Барыс Хамайда:
– Я стаяў, як звычайна. Але выскачыла кіраўнічка крамы “Веста”, пачала крычаць, што гэтае месца здадзена ў арэнду і што я не павінны тут стаяць. Выклікала міліцыю, яны прапанавалі мне сысці, я адмовіўся, тады яны сказалі: “Паедзем у пастарунак”. Гадзіну там пратрымалі, склалі пратакол, нібыта я загрувашчваў вуліцу і перашкаджаў мінакам праходзіць па ходніках.Такія правіны мусіц... Болей...

Арнітолагі адзначылі новы від птушак на Гарадзеншчыне | Камунікат.org

Падчас весновага назірання за птушкамі на Гарадзеншчыне арнітолагі ўпершыню ўбачылі новы від птушак, які да гэтага часу тут ніколі не бачылі.Пра птушку распавядае арнітолаг, рэдактар сайту “Птушкі штодня” Зміцер Вінчэўскі:
– Гэта чорнагаловы ерчык. У нас больш распаўсюджаны лугавы ерчык. Гэты від у нас з’явіўся не так даўно. Напачатку нашага стагоддзя. Першыя птушкі былі адзначаны менавіта з поўдня. І вось ён прасоўваецца на поўнач. Апошнія гады да з’яўлення на Гарадзеншчыне, птушкі адзначаліся толькі на Берасцейшчыне і на Гомельшчыне. А на ўскрайку Белавежскай пушчы арнітолагі з Менска адзначылі спяваючага самца. Спадзяемся, што гэты від і далей будзе сустракацца ў нас, будзе прасоўвацца на поўнач, будзе больш на Гарадзеншчыне.Гарадзенскія прадстаўнікі тавар... Болей...