May 3rd, 2019

Іпатава Вольга, За морам Хвалынскім | Камунікат.org

За морам Хвалынскім
Аповесці i апавяданні
Іпатава Вольга

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя. Болей...

Брыль Янка, Птушкі і гнёзды | Камунікат.org

Птушкі і гнёзды
Брыль Янка

Раман «Птушкі i гнёзды» i аповесць «Золак, убачаны здалёк» даволі даўно вядомыя нашаму чытачу, перакладзеныя на некалькі еўрапейскіх моў, а таксама i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка» ўтвараюць своеасаблівы таленавіты трыпціх, тройчы па-рознаму арыгінальна, яскрава гаворачы пра адно, найгалоўнейшае ў жыцці людзей i народаў,— свабоду, мір, чалавечнасць. Болей...

Быкаў Васіль, У тумане | Камунікат.org

У тумане
Аповесці. Раман
Быкаў Васіль

Аповесць Васіля Быкава «У тумане» прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў i Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход i расказваецца ў творы.Трагічны лёс селяніна Хведара Роўбы ў гады сталінскіх ропрэсій пакладзены ў аснову аповесці «Аблава».У рамане «Кар'ер» узноўляюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны герой твора, камандзір Чырвонай Арміі Агееў, па волі франтавога лёсу апынаецца ў невялікім мястэчку на поўдні Беларусі. Цяжка паранены, ён змушаны пайсці y падполле, каб зноў змагацца з фашыстамі. Болей...

Разанаў Алесь, Танец з вужакамі | Камунікат.org

Танец з вужакамі
выбранае
Разанаў Алесь

Публікацыя ў 1966 годзе вершаў дзінаццацікласніка Алеся Разанава стала падзеяй у беларускай паэзіі. Але падзеяй у беларускай паэзіі стала наогул уся творчасць паэта, з чыім імем звязаны яе найбольш прынцыповыя дасягненні апошніх дзесяцігоддзяў. Класічны традыцыяналіст і разам з тым яркі наватар, А. Разанау увёў у паэзію свае, новыя, жанры, здзейсніўся, па словах крытыкі, як школа і як накірунак і, нягледзячы на шчыльныя ідэалагічныя забароны, сказаў непаўторнае слова пра час і пра сябе. Творы А. Разанава нязменна прыцягвагоць увагу чытачоў і даследчыкаў, актыўна перакладаюцца на іншыя мовы. Падводзячы рысу пад здзейсненым, кніга выбраных твораў тоіць у сабе магчымасці ўсё новага прачытання і скіравана ў наступнасць, «якая заўсёды тут». Болей...

Барадулін Рыгор, Слаўлю чысты абрус | Камунікат.org

Слаўлю чысты абрус
Выбранае
Барадулін Рыгор

У зборнік народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвайшлі вердзы і паэмы "Бацьку", "Куліна", "Матчына хата", "Блакада", "Вятранне ў першы снег", "Буслова нарачонка" і "Трыкірый". Болей...

Вайцяшонак Марыя, Асадніца | Камунікат.org

Асадніца
Вайцяшонак Марыя

Кнігу лёсу напісала Марыя — перакінула масток болю з сённяшняга ў мінулае, злучыла іх у адно, паяднала непаяднальнае... Напісала «на ўсю шчырасць» (выслоўе Янкі Брыля) свае глыбокай і таленавітай душы. Падзялілася перажытым, як апошнім акрайцам хлеба, не ад нішчымніцы, — ад безагляднай шчырасці. Якая ж гэта сёння рэдкасць: такая шчырасць і такая шчодрасць, якое шчасце й ратунак, які падарунак — такая нечакана-чаканая, такая балючая й светлая кніга — «Асадніца». (Хрысціна Лялько) Болей...

Вайцяшонак Марыя | Камунікат.org

Марыя Антонаўна Вайцяшонак — нарадзілася на Алтаі ў г. Змеінагорску ў сям’і польскага асадніка, высланага напрыканцы 30-х гадоў з асады Соўчына на Пастаўшчыне. Дакладная дата нараджэння пісьменніцы невядомая.
Выхоўвалася ў дзіцячых дамах на Алтаі, у Маскве, Ракаве на Валожыншчыне, у цёткі Марылі ў вёсцы Грыдзькі. Скончыла філфак БДУ, настаўнічала ў вясковых школах. Пазней — журналістка ў мінскіх выданнях.
Сябра Саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў. Выдала зборнікі прозы «Сярод блізкіх людзей», «Жанчына каля люстэрка», «Сад нявіннасці», «Кола», кнігу для дзяцей «Каму расказваюць казкі на два вушкі», кнігу вершаў «Серпень».
Вершы — новая форма ў творчасці Марыі Вайцяшонак. Тэксты напісаліся ў вясковым доме ў Іслачы амаль за адзін месяц, як таго наогул патрабуе руплівы серпень. Адсюль а... Болей...

Сіўчыкаў Уладзімір, Высакосны год | Камунікат.org

Высакосны год
Хоку і танка
Сіўчыкаў Уладзімір

Ёсць яна, ёсць (!) — прастора маральнай устойлівасці, у якой жывуць малюнкі разважлівых эмоцый і нараджаюцца адпаведныя гэтым малюнкам словы, і ў выніку з’яўляюцца запісы, пазбаўленыя непатрэбнага зместу. Менавіта з прасторы маральнай устойлівасці прыйшло да нас нацыянальнае хараство, і прыйшлі тыя творцы, для якіх непарушны закон: спачатку неабходна стаць чалавекам, а потым ужо паэтам, пісьменнікам... Палоннік гэтае прасторы, Уладзімір Сіўчыкаў напісаў кнігу “Высакосны год”, якой характэрна вабнасць дакладных занатовак, а таксама ўвага да сціплага, простага і чалавекалюбнага. Кніга дастаткова тужлівая па інтанацыі, але ў тузе, як аднойчы заўважыў яе аўтар, жыве „нязведаная слодыч...” (Л. Дранько-Майсюк, Шляхетны стыль, фрагмэнт) Болей...

Сіўчыкаў Уладзімір | Камунікат.org

Сіўчыкаў Уладзімір, нарадзіўся 03.05.1958 г. у горадзе Жодзіна Менскай вобласці ў сям'і служачых.

Скончыў педагагічнае аддзяленне Менскай мастацкай навучальні (1977). Працаваў настаўнікам малявання і чарчэння ў Траянаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1977-1979). Быў мастаком-афарміцелем у Менскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў (1979-1983). У 1981 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пад час вучобы праходзіў стажыроўку ў Тбіліскім дзяржаўным універсітэце, дзе вывучаў грузінскую мову і літаратуру). Пасля заканчэння ўніверсітэта (1986) - рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, у 1989-1990 гг. - адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1990 г. - прэзідэнт Беларускай асацыяцыі дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнаг... Болей...

Сіўко Франц, Асіметрыя | Камунікат.org

Асіметрыя
Сіўко Франц

Нібыта ўчора ўсё тое было, так выяўна бачыцца. Кляштар апусцелы на ўскрайку мястэчка, сцюжа ўначы – ногі ажно дранцвеюць пад пакуллем замест коўдры. Аднае ўцехі, што айцец Міхал упобачкі, сама дабрыня. Вось за клямку бярэцца, каб выпусціць мяне, вось адпускае яе, напужаны згукамі, што знадворку даносяцца. – Стой, ці не пасы* зноў… Гэтым разам, аднак, едуць не конна: да цокату капытоў прымешваецца тарахценне рэдаляў, дробнае, дрыготкае, перарывістае. – Не, не яны. – Айцец Міхал пасоўваецца да вакна, шырэй адшморгвае фіранку. – Але пачакаем, пакуль праедуць. (фрагмэнт) Болей...

Сіўко Франц | Камунікат.org

Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст.
Літаратурную працу сумяшчае з выкладчыцкай. З'яўляецца ўласным карэспандэнтам каталіцкага часопіса "Ave Maria" па Віцебскай вобласці. Аўтар сямі кніг прозы. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча. Сталы аўтар тыднёвікаў "Наша Ніва", "Новы час", часопіса "Дзеяслоў", іншых незалежных беларускіх выданняў.
У 1999 - 2009 гг. -- старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і кароткіх запісаў-эсэ.
Болей...

Андрэй Бастунец: Мы паспрабавалі пашырыць прастору свабоднай прэсы | Камунікат.org

У Менску адкрылася ХХІІІ Міжнародная спецыялізаваная выстава „СМІ ў Беларусі”.
У выставачным цэнтры “БелЭкспа” размясцілі свае стэнды больш за 50 суб’ектаў медыйнага поля Беларусі. Сёлета выставу прысвяцілі 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Упершыню ў выставе ўдзельнічае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Першы свой дзень арганізацыя прысвяціла тэме інфармацыйнай бяспекі Беларусі ў медыясферы.
Па словах старшыні ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Андрэя Бастунца, галоўная задача прысутнасці арганізацыі на выставе – гэта даць больш інфармацыі тым людзям, якія раней мала што ведалі пра незалежныя СМІ ў Беларусі.
– Тут спрабавалі пашырыць прастору свабоднай прэсы, ... Болей...

Праваабаронца: 2019-ы напэўна будзе для берасцейцаў рэкордным па штрафах | Камунікат.org

Каля сямі тысяч рублёў — такую колькасць штрафаў толькі за красавік сёлета атрымалі праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці.Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін. „З кожным разам павялічваецца ціск, невядома чаго чакаць да канца года”, — адзначыў ён:
– Статыстыка вельмі простая. У мінулым годзе, мы памятаем, судзілі блогераў і грамадскіх актывістаў. Яны недзе 15 тысячаў штрафаў набралі. Асобна журналістаў, недзе таксама тысяч на 15. А сёння мы бачым, што толькі за адзін месяц ужо 7. А наперадзе яшчэ восем месяцаў.Уладзімір Вялічкін упэўнены, што такая колькасць штрафаў можа быць звязана з набліжэннем адразу двух кампаній — парламенцкай і прэзідэнцкай. Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Болей...

У Менску адкрылася выстава, прысвечаная Чэславу і Станіславу Манюшкам | Камунікат.org

“Вобразы эпохі ў творах Чэслава і Станіслава Манюшкаў”. У менскім музеі “Дом Ваньковічаў” адкрылі выставу, прысвечаную славутаму кампазітару і ягонаму бацьку-мастаку.Кажа дырэктар Польскага інстытута ў Менску Цэзары Карпіньскі:
– 5 траўня нарадзіўся наш Манюшка. Наш. Я невыпадкова кажу: наш. Гэта з’яўляецца для нас вельмі важным момантам – у жыцці Інстытута, і ў рабоце Інстытута. Спадзяюся, што ў многіх месцах Беларусі мы зможам не толькі паказаць малюнкі Чэслава Манюшкі, але зможам згадам і самога Станіслава, не толькі як аўтара усім вядомай оперы „Галка” і другіх твораў, якія, праўду кажучы, мы крухы забыліся ў сваім жыцці.На выставе, прымеркаванай да 200-годдзя Станіслава Манюшкі, наведвальніку могуць пабачыць графіку Чэслава Манюшк... Болей...

Станкевіч Адам, Выбранае | Камунікат.org

Выбранае
Станкевіч Адам

Кнігу выдатнага дзеяча беларускага адраджэння, каталіцкага святара, кандыдата багаслоўя Адама Станкевіча (1891–1949), загубленага карнымі органамі бальшавіцкай улады, склалі самыя значныя яго працы — манаграфіі, казанні, публіцыстычныя артыкулы. Сорак чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей...

3 траўня Польшча адзначае Дзень Канстытуцыі | Камунікат.org

Трэцяга траўня для сучаснай Рэспублікі Польшчы – дзяржаўнае свята. 228 гадоў таму Рэч Паспалітая абодвух народаў ператварылася ў феадальную канстытуцыйную манархію.Для палякаў, канстытуцыя сталася крокам да дэмакратыі, але дэмакратыя тая была эксклюзіўнай. Для беларусаў жа, як для сялянскага народу ў той час, канстытуцыя не дала, як эканамічных, так і палітычных правоў.
Кажа гісторык Алесь Краўцэвіч:
– Не адмянілі прыгоннае права – перажытак, які тармазіў усё развіццё гаспадаркі і сацыяльнае развіццё ўсёй Рэчы Паспалітай. Людзі, каторыя гэтага дамагліся, не змаглі адмяніць каардынальныя правы шляхты. Гэта тое – што шляхта адзіны палітычны народ, адзіныя маюць палітычныя правы, што захоўваюць усе правы на сялянаў. Толькі дэкларавалася, што ўрад, улада, кароль будуц... Болей...

Алесь Кенда: Канстытуцыя 3 траўня датычыць і Беларусі | Камунікат.org

Канстытуцыя 3 траўня 1791 года – асноўны закон Рэчы Паспалітай, прыняты Чатырохгадовым соймам 3 траўня 1791 г. у Варшаве.Гэта быў прагрэсіўны акт з падзелам галін улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую, кажа гісторык і краязнаўца з мястэчка Малеч Бярозаўскага раёна Алесь Кенда:
– Прыняцце Канстытуцыі 3 траўня мусіць датычыць і Беларусі, улічваючы, што яе тэрыторыі знаходзіліся ў складзе Рэчы Паспалітай. Многія прадстаўнікі шляхты, якія падпісвалі акт прыняцця гэтай Канстытуцыі, беларускага паходжання.
І палажэнні гэтай Канстытуцыі датычыліся непасрэдна многіх беларускіх тэрыторый. Яна ператварала Рэч Паспалтую з феадальнай дзяржавы ў дзяржаву мадэрновую. Паводле Алеся Кенды, Расея паспрыяла, каб Канстытуцыя 3 траўня 1791 года праіснавала ўсяго год. Але Польшча пасля лікв... Болей...

Пачалася рэгістрацыйная кампанія на цэнтралізаванае тэставанне | Камунікат.org

У Беларусі пачалася рэгістрацыйная кампанія на цэнтралізаванае тэставанне па вучэбных прадметах для паступлення ў ВНУ ды сярэдне-спецыяльныя вучэбныя ўстановы краіны.
Рэгістрацыя працягнецца па 1 чэрвеня.Галоўнае, каб абітурыент не забыўся на аплату тэставання, – адзначае сябра рэгістрацыйнай камісіі Ганна Колб:
– Працэс рэгістрацыі лічыцца завершаным толькі пасля таго, як была выканана аплата і абітурыент атрымаў пропуск для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні. Калі гэтыя дзеянні не будуць выкананы, то толькі падача заявы не лічыцца рэгістрацыяй, абітурыент будзе адсутнічаць у спісах.Першае цэнтралізаванае тэставанне абітурыенты сёлета будуць здаваць 11 чэрвеня – гэта беларуская мова. А вось апошнім будзе іспыт па сусветнай гісторыі – 1 ліпеня. Таксама ў ліпені п... Болей...

«Час» Міколы Хоміча выйшаў па-беларуску | Камунікат.org

Кнігу-раман сучаснага ўкраінскага пісьменніка Міколы Хоміча ў перакладзе на беларускую выдалі сябры гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Назва рамана – „Час”.Кніга неўзабаве будзе прэзентавана ў Гародні ды іншых месцах Беларусі. Гэта другая кніжка з серыі бібліятэчкі альманаха „Новы Замак” гэтага творчага саюза. Кніга дае мажлівасць чытачу збоку паглядзець на падзеі пачатку ХХІ стагоддзя, якія адбываюцца ва Украіне.
Кажа перакладчык Валянцін Дубатоўка:
– Нам цікава было б паглядзець на тыя падзеі чалавекам не зусім зацікаўленым, які не ўдзельнічае ў рэвалюцыі, а проста погляд збоку, як любіць усё нашае беларускае грамадства за падзеямі назіраць. Менавіта вось тут вельмі падобны погляд збоку на ўсе гэтыя падзеі, якія адбывал... Болей...