May 2nd, 2019

Сыс Сяржук, Стрэмка | Камунікат.org

Стрэмка
вершы
Сыс Сяржук

Паэзія Сержука Сыса, знаёмая аматарам з перыядычнага друку ды інтэрнету, упершыню сабраная пад адной вокладкай. Запамінальныя вобразы, элементы самабытнай міфалогіі, філасофскія і настальгічныя матывы, іронія і гумар, уласцівыя творам паэта, далучаюць чытача да непаўторнага свету лірычных перажыванняў аўтара. Болей...

Слінка Віктар, Арахна | Камунікат.org

Арахна
Вершы, эсэ, паэма
Слінка Віктар

За намі, нібы сляды, ззяюць вершы. Па іх — толькі вымаві слова! — можна вярнуцца назад, у той час, у той свет, калі — нам здавалася — прарочылася і тва­ралася будучыня і нам трэба былотолькі чакаць, кабяна спраўдзілася і стала явай. Але будучыня, ство­раная словам, аказалася магчымай толькі ў сферы духу, а ў зямной рэчаіснасці яна стала падманам — будучыня, якую чакаюць, не прыходзіць. У нашых вершах — пытанні… Жыццё ж, збудаванае на пытан­нях, губляе ў рэшце рэшт неабходнасць адказу, які, існуючы нейкі часна перыферыі свядомасці, для свайгоз’яўлення патрабуе ад цябе ўчынкаў і спраў. I ёсць толькі адно — няпэўны, хісткі, але для насадзіны аргумент: для паэта ўчынак — твор. (З наг оды лістападаўскіх х аладоў Эсэ, фрагмэнт) Болей...

Чыквін Ян, Свет першы і апошні | Камунікат.org

Свет першы і апошні
Вершы
Чыквін Ян

«Свет першы і апошні» - зборнік вершаў Яна Чыквіна – выкладчыка Беластоцкага універсітэта, старшыні Літаратурнага аб'яднання «Белавежа» - дапаўняе раней выдадзеныя творы аўтара. Лірыка Чыквіна прыцягвае сваёй шчымлівай тугой і светлай радасцю, якія арганічна спалучаюцца ў ягоных вершах. Філасофскія разважанні на будзённыя тэмы і тэмы маштабу сусвету раскрываюць перад намі ўражлівую і вельмі ранімую душу паэта. Чытаеш вершы і ўяўляеш аўтара маладым хлопцам, шалёным у пачуццях і памяркоўным у дзеяннях. Падаецца, што гэтая душа не састарэе ніколі. Вершы – таму пацьверджанне. А дадзены томік – чарговы доказ таму. (н.г.) Болей...

Бартосік Зьміцер, Клініка кітайскага дантыста | Камунікат.org

Клініка кітайскага дантыста
Бартосік Зьміцер

Нястомны вандроўнік Радыё Свабода, аўтар адпраўляецца ў падарожжа па «забытых адрасах» культуры і чароўнай палачкай славутых імёнаў уваскрашае цэлыя эпохі, сюжэты і жарсьці зь нязьменным вынікам — адкрыцьцём! Ён знаходзіць сьляды француза Апалінэра ў Беларусі і беларуса Рыпінскага ў лёнданскім Тотэнгэме, распавядае кур’ёзныя, страшныя, сьмешныя гісторыі пра беларускіх пісьменьнікаў і галоўнага героя позьнесавецкай Беларусі Ўладзімера Караткевіча, а ў прыгадках пра «дачку Леніна» і Халодную сынагогу ажывае цэлы даўно зьніклы горад Менск. Заўтра ўсе гэтыя адрасы стануць аб’ектамі паломніцтва турыстаў. А пакуль пра гэта ведаеце толькі аўтар і Вы, чытач. Болей...

Лагвіновіч Іван, Элегія палескага матыля | Камунікат.org

Элегія палескага матыля
Вершы
Лагвіновіч Іван

Паэт Іван Лагвіновіч памёр 29 сакавіка 2011 года. Гэта кніга змясціла апошні, яшчэ ім самім складзены зборнік «Свечкі трыпутніка» і яшчэ два дзясяткі лепшых вершаў, напісаных на працягу ўсяго творчага шляху. Адмысловы лірычны склад мастацкага мыслення і вычування паэта навідавоку. Шкада, што шырокае кола прыхільнікаў беларускай паэзіі мала ведае пра яго творчы плён. Спадзяёмся, што з выхадам гэтай кніжкі самабытны талент Івана Лагвіновіча будзе заўважаны і належна ацэнены. Болей...

Кур’ян Інэса, укладальнік, Друкапiсы. Вялiкая iмправiзацыя | Камунікат.org

Друкапiсы. Вялiкая iмправiзацыя
паэзiя, проза
Кур’ян Інэса, укладальнік

Выданьні, якія выходзілі пад агульнай шыльдай Друкапісы, цяпер сабраныя разам пад адной вокладкай. Сучасныя авангардныя паэты Зьміцер Вішнёў, Міхась Башура, Ільля Сін, Сяргей Патаранскі, Валянцін Татур, Віктар Жыбуль, Алесь Бычкоўскі, Ганна Ціханава ды Вальжына Морт сталі свайго роду пачынальнікамі і стваральнікамі паэтычнага авангарду сучаснай Беларусі. Большасьць самвыдавецкіх збораў, якія ўкладальнікі ўключылі ў акрэсьленьне “друкапіс” зьявіліся ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя і сталі адказам на кірункі разьвіцьця грамадзтва таго часу. Па задуме ўкладальнікаў гэтыя “друкапісы” сталіся спалучэньнем і мастацтва, і літаратуры, і культурнай зьявай, што сьведчыць пра творчае разьвіцьцё беларускай авангарднай школы ў агульнаэўрапейскім рэчышчы.Акрэсьленьне друкапіс узьнікла з вокладкі самвыдатаўскага зборніку твораў Вальжыны Морт і стала выражным акрэсьленьнем сучаснай літаратурнай зьявы ў Беларусі.(З.К.) Болей...

Васючэнка Пятро, Пiрамiда Лiннея | Камунікат.org

Пiрамiда Лiннея
вершы
Васючэнка Пятро

Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка ў вершаванай форме раздумвае пра лёс усяго жывога на планеце Зямля. Сэнс ягоных разваг выліваецца ў крышталёва празрыстую, даступную для дарослых і дзяцей форму. Аўтар стварае ўласны бестыярый (а бестыярый – гэта старадаўні літаратурны жанр, у межах якога паўстаюць партрэты ўсялякіх жывёлаў), і робіць гэта дзеля таго, каб чалавек ХХІ стагоддзя паважаў быццё кожнага чарвячка, кожнай кузуркі, кожнай жывой істоты, створанай Госпадам, бо ад гэтай павагі залежыць і ягонае ўласнае жыццё, і лёс цывілізацыі. Кніга разлічана на самага шырокага чытача. Болей...

Васілеўскі Пятро, Рэтраперспектыва | Камунікат.org

Рэтраперспектыва
Нарысы
Васілеўскі Пятро

У кніжцы прадстаўленыя артыкулы, што рыхтаваліся цягам апошніх дваццаці гадоў. У матэрыялах разглядаюцца самыя розныя творчыя постаці – па-узросце і эстэтычных поглядах. Фактычна перад чытачом вымалёўваецца сваеасаблівы культурны ландшафт. Болей...

Тэксты, 6/2008 | Камунікат.org

Тэксты
лiтаратурна-мастацкi праект
6/2008

Часопіс “Тэксты” быў заснаваны ў 2004 годзе суполкай радыкальных літаратараў “SCHMERZWERK”. Нумарацыя выдання адрозніваецца ад класічнай (Гэта абумоўлена канцэпцыяй – згадайце фільм “Зорныя войны”… Спачатку выходзілі апошнія серыі – потым першыя.). “Тэксты” не маюць сталага фінансавання і таму выйшла няшмат нумароў: №1, №3, №6, №12 (у перспектывае №13, №16, №24, №73, №2 і г.д.). Літаратурна-мастацкі праект “Тэксты” – гэта прастора вольнай думкі. Тут ідзе сутыкненне футурыстычных ідэяў, наватарства і традыцыі. Непрадузяты аналіз літаратурнага працэса і выкрыццё штучнаўтвораных міфаў. Іронія, сарказм, эпатаж, інсінуацыя – элементы вялікай філасофскай мазаікі. “Тэксты” – гэта прыемнае чытво для інтэлектуалаў. Выданне мае пастаянныя рубрыкі: “быць” – сюды трапляе найбольш выбітная сучасная проза і паэзія, “пераклады” – тут друкуюцца творы перакладзеныя з замежных моваў, “тэорыя” – даследчыцкія матэрыялы зазвычай з навуковым характарам, “крытыка” – тут змяшчаюцца рэцэнзіі і літаратурныя агляды, ”бум-бам-літ” – сюды трапляюць найбольш эксперыментальныя і адыёзныя творы, “акцыя” – прастора для правакацыі, інсінуацыі, “нетутэйшыя” – сучаная драматургія, “tabularasa” – рубрыка, дзе змяшчаюцца творы пачаткоўцаў, “беларушчына” – прастора перанасычаная сарказмам, іроніяй і вострым гумарам. Болей...

Аксак Валянціна, Віно з Каліфорніі | Камунікат.org

Віно з Каліфорніі
вершы
Аксак Валянціна

Валянціна Аксак паходзіць зь вёскі Смалічы, што на Нясьвіжчыне. Вяртаньне ў Смалічы з усіх жыцьцёвых вандровак сталася лейтматывам ейнае чацьвёртае паэтычнае кніжкі. “Віно ў жыцьці – ня ўсё, але жыцьцё безь віна – нішто” – гэта ня толькі французскае выслоўе, але і эпіграф, які абрала Валянціна Аксак да сваёй кнігі “Віно з Каліфорніі”. І хто не пагодзіцца з ім? Каб жыцьцё ня сталася “нічым”, віно п’юць і ў Гётэборгу, і ў Вільні, і ў Варшаве. П’е яго там і лірычная гераіня Валянціны Аксак. Але ж нават віно з Каліфорніі ў цягніку “Прага-Менск” “расструменьвае пах // маладзенькіх клянкоў, // што чакаюць мяне ў Смалічах”. Як не пагадзіцца, што адно віно павінна быць старым, уздымаючы тост за каханьне альбо за любоў. Болей...

Берасцейскія актывісты павіншавалі гараджан з Першамаем | Камунікат.org

Берасцейскія актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і арганізацыі “За свой горад” паралельна з уладамі зладзілі віншаванні гараджан у гарадскім парку з Першамаем – святам Міжнароднай салідарнасці працоўных.Кажа старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у Берасці і арганізацыі “За свой горад” Ігар Маслоўскі:
– Мы раздавалі людзям бюлетэнь “За свой горад”. Мы падрыхтавалі адмысловыя паштоўкі з 1 траўня і распаўсюджвалі бел-чырвона-белую сімволіку. Мы распаўсюдзілі каля 600 экзэмпляраў нашай прадукцыі. Людзі з задавальненнем бралі, асабліва дзеці сцяжкі. І такім чынам мы разбавілі гэты афіцыёз, які быў у гарадскім парку.Паводле Ігара Маслоўскага, мерапрыемства прайшло спакойна, хаця фіксавалася міліцыяй. Масл... Болей...

Гародня: 83 кіламетры за дзень па фартах крэпасці | Камунікат.org

Праграміст і спартовец-аматар Аляксандр Віненка стварыў унікальны маршрут, які праходзіць па фартах Гарадзенскай крэпасці. Ён прабег па ім за адзін дзень.Пра адметнасць вандроўкі кажа Аляксандр Віненка:
– Маршрут абраны не выпадкова, бо мне заўсёды падабалася вайсковая тэматыка. Фарты, якія нясуць сабой шматгадовую гісторыю войнаў, пасуюць да гэтага найлепей. Тым больш раней мне давялося пабываць на кожным з фартоў паасобку, адчуць энергетыку гэтых масіўных спарудаў, таму было прынята рашэнне прабегчы па ўсіх фартах за адзін раз. Агулам адлегласць у выніку атрымалася каля 83 кіламетраў. Разынка была ў тым, што адзін з фартоў знаходзіўся з другога боку Нёмана, а гэты значыць фарсаваць Нёман уплаў або аббягаць дадаткова 25 кіламетраў было прынята рашэнне аббегчы.Спартовец-аматар упэўн... Болей...

Майскія выходныя ў Падляшскім музеі народнай культуры | Камунікат.org

Выстава абразоў, прысвечаных Марыі, майстар-класы і паказы – гэта ўсё на майскія выходныя падрыхтаваў Падляшскі музей народнай культуры.
Госці на працягу трох дзён могуць пазнаёміцца з даўнімі рамёствамі, а таксама пазнаёміцца з народнымі мастакамі. Сярод іх Віктар Абрамовіч, які займаецца саломапляценнем.– Я ўжо ў гэтым рамястве больш за 50 гадоў, з 1966 года. Я столькі гэтага тавару зрабіў, што ў фуру не ўлезла б усё. Прыязджалі людзі і здымалі, па тэлевізары мяне паказвалі. Да гэтага патрэбны талент, бо без яго нічога б не выйшла. Нават тую ж салому чуць у руках, як яе браць – тут патрэбны талент.Віктар Абрамовіч дадаў, што з’яўляецца аўтарам мядзведзя, якога можна было пабачыць у культавым фільме Станіслава Барэі „Міś„. Гэта быў першы саламяны мядз... Болей...

На Падляшшы стартаваў «Этнаграфічны пікнік» | Камунікат.org

«Этнаграфічны пікнік» – гэта свята «Шляху народнага рукадзелля Падляшскага ваяводства».
На працягу трох дзён вёску Чорную Касцёльную, дзе праходзяць мерапрыемства, наведаюць тысячы турыстаў. У вёсцы, вядомай як керамічны цэнтр Падляшша, традыцыя ганчарства перадаецца з пакалення ў пакаленне.
Кажа малады ганчар Рафал Пехоўскі:
– Сёмае пакаленне. Мой прапрапрапрапрадзядуля заклаў вёску Чорную Касцёльную, пасяліўся тут і заўважыў, што на нашых землях ёсць гліна. Пачаў яе дабываць. Пасля ўсе пабачылі, што пачаў раскручвацца бізнес, і ўсе пачалі гэта рабіць. І ўжо ў палове ХХ стагоддзя гэтым займалася ўся вёска.Ганчарскі асяродак у Чорнай Касцёльнай – гэта апошні ў Польшчы комплекс майстэрняў. Тут безупынна з XVIII стагоддзя працягваецца традыцыю вы... Болей...

Сіўко Франц, Дзень бубна | Камунікат.org

Дзень бубна
првыпавесьці
Сіўко Франц

Франц Сіўко нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст. Літаратурную працу сумяшчае з выкладчыцкай. З'яўляецца ўласным карэспандэнтам каталіцкага часопіса "Ave Maria" па Віцебскай вобласці. Аўтар сямі кніг прозы. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча. Сталы аўтар тыднёвікаў "Наша Ніва", "Новы час", часопіса "Дзеяслоў", іншых незалежных беларускіх выданняў. У 1999 - 2009 гг. -- старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і кароткіх запісаў-эсэ. Болей...

Geniusz Łarysa, Ptaki bez gniazd | Камунікат.org

Ptaki bez gniazd
Geniusz Łarysa

Oryginał wspomnień Łarysy Geniusz w języku białoruskim, sporządzony cyrylicą, w wersji maszynopisowej jest zdeponowany w Dziale Rękopisów i Unikatowej Książki w Bibliotece im. Jakuba Kołasa Białoruskiej Akademii Nauk w Mińsku. Ów oryginał stanowił podstawę do przygotowania tłumaczenia w języku polskim. Polskiemu czytelnikowi osobliwa może wydawać się pisownia nazwisk białoruskich. Nazwisko samej Autorki wspomnień pojawia się w książce w dwóch wersjach: na okładce i w tekście narracji występuje jako „Geniusz”. Ta forma występowała w dokumentach Jana Geniusza, wydanych jeszcze w okresie II RP oraz w tych, jakimi posługiwało się małżeństwo Geniuszów podczas pobytu w Czechosłowacji. Formy tej używał także syn Jana i Łarysy, Jerzy (Jurka) oraz posługuje się nią do dzisiaj rodzina Jerzego (Jurki) Geniusza. Wydawca wspomnień przyjął założenie, że w przypisach do tekstu, imiona i nazwiska białoruskie w miarę możliwości będą podawane także w brzmieniu białoruskim, wyrażonym niejednokrotnie czcionką łacińską, z uwzględnieniem osobliwości łacinki białoruskiej (czyli ze znakami takimi jak np. ŭ, š – sz, č – cz). Język białoruski ma bowiem to do siebie, że może być zapisany zarówno cyrylicą, jak i czcionką łacińską. Zatem w przypisach Czytelnik spotka się m.in. z formą „Hieniuš”, która oddaje wymowę nazwiska Autorki w jej języku ojczystym (głoska „g” w języku białoruskim nie występuje). Także w przypadku innych Białorusinów, jacy pojawili się na kartach wspomnień Łarysy Geniusz... Болей...

SKLF&Baisan запісалі нефармальны гімн Берасця | Камунікат.org

Дуэт SB (SKLF&Baisan) выдаў сінгл Radyjo Bierascie.
Праект музыкі Валерыя Сакалова і паэта Алеся Плоткі прысвячае cамотнік тысячагоддзю горада над Бугам, а ягоны стыль акрэслівае як “нефармальны гімн памежнай сталіцы”.
Разынка рэліза – ягоны “другі бок”, архіўная версія 2015-га году, дзе гучаць галасы Пашцета (Sciana) і Байсана перыяду лекавання туберкулёзу. Cлухаць сінгл можна на Itunes, Soundcloud і УКантакце.Каментуе Baisan, – “Трэк ідэальна пасуе для перадсвітанкавага слэма недзе на лысай хаце ці на каматозным лецішчы. Я аддаў Берасцю тры гады рэпетыцый, кіламетры польскіх выездаў і мне тут заўжды ёсць з кім пабалакаць у фармаце “па граму за кожны год гісторыі горада”. Гэта наш рэспект усёй берасцейскай школе, беларускай душы... Болей...

Шляху народнага рукадзелля Падляшша – 25 | Камунікат.org

Прайшло ўрачыстае адкрыццё юбілейнага турсезона на Падляшшы.
25-ць гадоў споўнілася шляху народнага рукадзелля, які лічыцца адной з галоўных турыстычных цікавостак рэгіёна. Ён захоўвае майстэрні, асяродкі народнай творчасці ды робіць іх даступнымі для турыстаў.Маршрут з’яўляецца вельмі папулярным і прыцягвае мноства турыстаў з Польшчы ды з-за мяжы, кажа этнограф Падляшскага музея ў Беластоку Войцех Кавальчук:
– Напрацягу 25-ці гадоў гэтыя мясціны наведалі дзясяткі тысяч людзей. Напачатку былі такія гады, калі ў Чарна-Весь-Косьцельну прыязджала ад 5 да 10 тысяч людзей. Сёння мы цешымся, бо штораз больш прыязджае індывідуальных – гэта хіба найбольш каштоўны турыст, бо ён адмыслова прыязджае паглядзець.Да 3-га траўня ў Чарна-Весь-Косьцельна ў межах 25-га Падляшскага турыст... Болей...

На Падляшшы стартаваў «Этнаграфічны пікнік» | Камунікат.org

«Этнаграфічны пікнік» – гэта свята «Шляху народнага рукадзелля Падляшскага ваяводства».
На працягу трох дзён вёску Чорную Касцёльную, дзе праходзяць мерапрыемства, наведаюць тысячы турыстаў. У вёсцы, вядомай як керамічны цэнтр Падляшша, традыцыя ганчарства перадаецца з пакалення ў пакаленне.
Кажа малады ганчар Рафал Пехоўскі:
– Сёмае пакаленне. Мой прапрапрапрапрадзядуля заклаў вёску Чорную Касцёльную, пасяліўся тут і заўважыў, што на нашых землях ёсць гліна. Пачаў яе дабываць. Пасля ўсе пабачылі, што пачаў раскручвацца бізнес, і ўсе пачалі гэта рабіць. І ўжо ў палове ХХ стагоддзя гэтым займалася ўся вёска.Ганчарскі асяродак у Чорнай Касцёльнай – гэта апошні ў Польшчы комплекс майстэрняў. Тут безупынна з XVIII стагоддзя працягваецца традыцыю вы... Болей...

„Вясна” працуе над дзвюма справамі „смертнікаў” | Камунікат.org

Праваабарончы цэнтр „Вясна” працуе над дзвюма крымінальнымі справамі, па якіх вынесены смяротныя прысуды.
Асуджаныя да найвышэйшай меры пакарання з прысудамі не згодныя, іх справы разглядаюцца ў Вярхоўным судзе і Камітэце ААН па правах чалавека, гаворыць каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда:
– У нас наперадзе будзе ў Вярхоўным судзе разгляд апеляцыйнай скаргі спадара Асіповіча, які прыгавораны да смяротна пакарання. У нас ідзе праца па Жыльнікаву з Камітэтам ААН па правах чалавека. Цяпер адбываецца каментаванне з боку дзяржавы і з боку нас-праваабаронцаў, то бок гэта справа таксама ідзе.Аляксандра Асіповіча з Бабруйска прысудзілі да смяротнай кары за забойства дзвюх дзяўчын і расчляненне іх целаў з мэтай схаваць сля... Болей...

Адамовіч Алесь, Выбраныя творы | Камунікат.org

Выбраныя творы
Адамовіч Алесь

Аднойчы, яшчэ ў часы Каіна, стаўшы на «сцяжыну вайны», чалавек асуджаны зноў і зноў паўтараць свой сумны вопыт і спрабаваць вырашаць свае праблемы з дапамогай сілы. Алесь Адамовіч, празаік, крытык, вучоны, кінасцэнарыст, публіцыст, грамадскі дзеяч, які ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як аўтар твораў пра вайну, заўсёды помніў пра гэта. Аднак няўжо зло непазбежнае і вечнае? Розум і сумленне пісьменніка-гуманіста не маглі згадзіцца з наканаванай ад пачатку асуджанасцю роду чалавечага. На самым ускрайку прорвы, у якую па інерцыі гісторыі спаўзаў свет, ён шукаў словы, здольныя абудзіць людзей да актыўнага дзеяння, да ўпартага супраціўлення лёсу. У пачатку 60-х гадоў, калі Адамовіч быў ужо знаным аўтарам раманаў «Вайна пад стрэхамі» (1955–1960) і «Сыны ідуць у бой» (1950, 1960–1963), у беларускім друку з’явіўся сяброўскі шарж. Болей...

Гілевіч Ніл, Збор твораў у 23-х тамах, Том 10 | Камунікат.org

Збор твораў у 23-х тамах
Публіцыстыка (Артыкулы. Прамовы. Роздумы-споведзі. 1956-1988)
Гілевіч Ніл

Вялікія надзеі, якія ўскладалі мы, маладыя паэты і пісьменнікі, на нараду, апраўдаліся. Вопытныя, сталыя таварышы дапамагалі нам разабрацца ў многіх пытаннях літаратурнага майстэрства, на канкрэтных прыкладах нашай творчасці праілюстравалі так бы мовіць «хваробы росту» і падказалі, як іх пераадолець. Самае важнае, што мы вынеслі з усіх размоў і спрэчак — гэта неабходнасць выхаваць у сабе пачуццё адказнасці перад чытачом. Такога чытача, як наш,— «вялікага і патрабавальнага, сапраўднага чытача, бадай, яшчэ нідзе няма»,— сказаў на нарадзе М. Шолахаў. (Трэба вельмі многа працаваць. З уражанняў удзельніка 3-й Усесаюзнай нарады маладых пісьменнікаў, фрагмэнт) Болей...