May 1st, 2019

Вярцінскі Анатоль, Жыцьмем | Камунікат.org

Жыцьмем
Вершы і паэмы
Вярцінскі Анатоль

У новую кнігу паэзіі Анатоля Вярцінскага ўвайшлі вершы 1997–2011 гг ., якія, за некаторым выключэннем, не ўваходзілі ў асобныя выданн і. Другі раздзел склалі малавядомыя паэмы 70-х гг . мінулага стагоддзя. Болей...

Гілевіч Ніл, У віры быцця | Камунікат.org

У віры быцця
Новая кніга эсэістыкі
Гілевіч Ніл

У новую кнігу эсэістыкі Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры і разам з тым надзеяй, што праз усе выпрабаванні ды нягоды мы дойдзем… дойдзем мы да той Беларусі, дзеля якой столькі выдатных сыноў і дачок ахвяравалі сабой Болей...

Вадзім Саранчукоў: Да акцый трэба рыхтавацца за некалькі месяцаў | Камунікат.org

У апазіцыйных палітычных партый узнікаюць пытанні аплаты міліцыі за вулічныя акцыі.
Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў лічыць, што, каб збіраць вялікія сумы, да акцый трэба рыхтавацца за некалькі месяцаў.
– Калі ставіцца задача правесці вулічную санкцыянаваную акцыю, трэба збіраць гэтыя грошы, калі ўжо прынята такое рашэнне. І збіраць за некалькі месяцаў як мінімум для таго, каб гэтая кампанія па зборы грошай была паспяховай. Усё залежыць ад таго, якую задачу ставяць перад сабой арганізатары. Калі гэта нешта санкцыянаванае, павінна прайсці з дазволам дзяржаўнай адміністрацыі, то тады трэба збіраць.Палітык упэўнены, што гэтую норму – збору грошай за ахову правапарадку – трэба адмяняць.
– Абсалютна перакананы, што сама гэтая норма – антыканстыту... Болей...

Брусевіч Анатоль, Апошні дзень | Камунікат.org

Апошні дзень
вершы
Брусевіч Анатоль

Кніга «Апошні дзень» ужо адной сваёй назвай здольная выклікаць змрочныя асацыяцыі. Аднак вершы, якія змешчаны тут, поўняцца не толькі цемрай трывогі, але і святлом надзеі. Яны баланс уюць на хісткай мяжы — паміж напаўразбуранай традыцыяй і нечым невядомым. Невядомае заўсёды пужае, фарбуючы светаадчуванне ў чорныя і шэрыя колеры, прымушае бегчы без аглядкі. Традыцыя дазваляе спыніцца, азірнуцца і gаслухаць галасы мінулага… «Апошні дзень» — спроб а пэўнага падсумавання. З надзеяй, што прыйдзе ДЗЕНЬ НОВЫ. Болей...

У Віцебску правялі Свята працы ў пазнавальным савецкім фармаце | Камунікат.org

Святкаванне было падрыхтавана прадзяржаўным абласным аб’яднаннем прафсаюзаў – сёлета гэтая арганізацыя адзначае 115-я ўгодкі.У праграме было і ўрачыстае шэсце, якое чамусьці адмянілі ў апошні момант, і мітынг на плошчы Перамогі з узнагароджаннем найлепшых працаўнікоў, і канцэрты мастацкай самадзейнасці.
Чаму Свята працы атрымалася несучасным і невясёлым, разважае актывітывіст недзяржаўнага Свабоднага прафсаюзу Беларускага Віктар Стукаў:
– Якое Свята працы ў нас можа быць, калі ў нас квітнее прымусовая праца ў выглядзе суботнікаў? Калі ў нас недастаткова працоўных месцаў, калі ў нас такі ўзровень беспрацоўя, што паўмільёна насельніцтва мусіла раз’ехацца, і цяпер іх лічаць дарамаедамі, ды яшчэ патрабуюць з іх нейкія грошы. Тут святкаваць няма падставаў.На думку акты... Болей...

Багдановіч Ірына, Душа лістападу | Камунікат.org

Душа лістападу
Вершы, пераклады
Багдановіч Ірына

У новай кнізе вершаў Ірыны Багдановіч — паэтычны роздум аўтара аб сутнасці творчасці і чалавечага быцця ў няпростым і зменлівым часе, абтых вечных духоўных ары­енцірах, якія задаюць высокі нябёсны вектарзямному ча­лавечаму існаванню, абнезгасальных патрыятычных ідэ­алах, штоасвячаюць сувязь чалавека з роднай зямлёй і яе гісторыяй. Вядучыя матывы кнігі дапаўняе адмысловы раз­дзел перакладаў «Старапольскае рэха Беларусі», які скла­даюць творы знакамітых аўтараў беларуска-польскага ку­льтурнага памежжа канца ХVІІІ – ХІХ стагоддзяў, знака­выя ў сваім часе і актуальныя для разумення культурнай поліфанічнасці айчыннай літаратуры азначанага перыяду. Болей...

Багданава Галіна, Сакрамэнта | Камунікат.org

Сакрамэнта
Багданава Галіна

Новая кніга Галіны (Галіны Багданавай) – гэта шчырая споведзь перад сабою і перад чытачом пра наш час, пра вечныя пераўтварэнні кахання ў жыцці і вобразным свеце мастацтва. Аслепленая сонцам. Сонцам і болем. Таму што нарадзіць дзіця не толькі прыемна, але і балюча. Доктар, што зазірнуў да нас у палату, як і мы, быў аслеплены сонцам і, да таго ж, быццам аглух. Хаця, здавалася, стагналі, енчылі ад болю нават паныла-блакітныя сцены. — Чаго вы ўсе крычыце?! — усміхаўся ён у вусы. — Сёння ж ва ўсіх вас свята. Сёння ж для кожнай з вас самы радасны і сонечны дзень. У вашых сем’ях у гэты дзень цяпер тогод будзе свята. Болей...

“Зялёны кірмаш” ад Vitebsk4me | Камунікат.org

Сацыяльна-культурніцкая ўстанова Vitebsk4me (Віцебск для мяне) арганізавала ў цэнтры гораду незвычайную гандлёвую пляцоўку.Віцябляне маглі не толькі набыць па вельмі танных коштах упадабаныя рэчы, але і ўзяць нешта задарма. А таксама памяняцца парасткамі хатніх кветак або іншых раслін. Што, уласна кажучы, і дала назву імпрэзе – “Зялёны кірмаш”, тлумачыць прадстаўнік Vitebsk4me Уладзімір Булаўскі:
– Мы ўсё гэта назвалі “Зялёны кірмаш”, ён уключае ў сябе бясплатны абмен рэчамі – “free market”, так званую “Барахолку”, дзе можна танна набыць ці абмяняць нейкія цікавыя рэчы – кніжкі, кружэлкі, паштоўкі, а таксама абмен раслінамі, бо для вясны гэта актуальна. Па выніках “Барахолкі” тыя рэчы, што застануцца, добр... Болей...

Для каго Свята працы, а для каго – Міжнародны дзень салідарнасці працоўных | Камунікат.org

Незалежныя прафсаюзы сёлета вырашылі не праводзіць акцыю 1 мая.Пра прычыны адмовы ад урачыстага адзначэння гэтай даты распавёў старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук:
– Прычына самая што ні на ёсць празаічная. Плаціць такія дзікунскія сумы, якія яны высоўваюць, гэта не паважаць сябе. Паглядзелі іхныя кошты, гэта пацягнула б на некалькі тысяч даляраў толькі на аплату паслуг міліцыі. За што? Гэта ж наўмысна робіцца. Мы бачылі перад сабой досвед арганізатараў Дня Волі і Чарнобыльскага шляху, абсалютна відавочна, што зараз ніхто не будзе ніякіх акцый ладзіць, бо грошай няма. Нашы грошы – гэта ўнёскі сяброў прафсаюзаў. Такім чынам распараджацца імі? А па-другое, апошнім часам сёр’ёзны ціск на нашу галоўную арганізацыю Незалежных прафсаюзаў гарнякоў. Яны с... Болей...

У Гародні – культурная альтэрнатыва 9 траўня | Камунікат.org

Гарадзенскія беларускія культурніцкія пляцоўкі запрашаюць 9 траўня ў цэнтр Гародні, дзе ў дворыку этнакрамы “Цудоўня” будзе ладзіцца культурніцкая праграма для дзетак пад назваю “Па гэтаму хачу крочыць”.Пра яе распавядае прадстаўнік этнакрамы “Цудоўня” Антон Шаранкевіч:
– Удзельнікамі будуць дзеці да 10 год. Арганізатарамі будуць: этнакрама „Цудоўня”, крама настольных гульняў „Кубік” і крама „Адметнасць”. 9 траўня будуць у горадзе святкаванне Дня перамогі. Мы проста хочам, каб дворыку „Цудоўня” таксама нешта адбывалася, нейкая культурная дзейнасць. І чаму б гэта не зрабіць для дзяцей.Удзельнікаў чакаюць каштоўныя падарункі і прызы, а больш дэталёвая праграма імправізаванага фэста днямі з’явіцца... Болей...

Замучаны ў 1937-м, Станіслаў Шабунеўскі паспеў стварыць архітэктурнае аблічча Гомеля | Камунікат.org

Гомельскія гісторыкі знялі незвычайны фільм пра свайго выбітнага архітэктара.«Найлепшы помнік архітэктару — гэта ягоныя збудаванні», — так выказалася Таццяна Ліцвінава, адна з першых даследчыкаў творчасці Станіслава Шабунеўскага (1868—1937). Калі ў сярэдзіне 1980-х гомельскія краязнаўцы ды гісторыкі адкрылі імя гэтага выбітнага архітэктара, лік узведзеных ім збудаванняў не перавышаў дзясятка. Сёння пра яго можна сказаць, што гэта адзін з самых паспяховых архітэктараў Беларусі канца ХІХ — першай трэці ХХ ст.: ужо зараз дакладна высветлена яго аўтарства больш чым 30 будынкаў, яшчэ прыблізна столькі ж ідэнтыфікуюцца па выразных асаблівасцях стылістычнага архітэктурнага «подчарку».«Эпіцэнтрам» творчай актыўнасці С. Шабунеўскага быў Го... Болей...

Канановіч Ігар, Астэроід | Камунікат.org

Астэроід
Вершы
Канановіч Ігар

У дэбютным зборніку «Астэроід» ўвазе чытача прадстаўленыя выбраныя творы, створаныя аўтарам цягам апошніх сямі гадоў. У трох раздзелах «Мір, падобны да раю», «На арбіце тваёй», «Бог ёсць зіма» змешчаныя вершы створаныя ў класічнай манеры, якія напоўніцу раскрываюць унутраны свет шчырай душы паэта, што гартуецца ў пакутах, спасцігаючы вечныя ісціны: паклікання, кахання і зямнога прызначэння чалавека. Болей...

Вясковец з Пастаўшчыны ставіць памятныя крыжы | Камунікат.org

Тэма крыжа апошнім часам у Беларусі стала надзённай і папулярнай. Адныя вернікі ставяць крыжы, іншыя ж людзі – іх знішчаюць. Як гэта было, напрыклад, у Курапатах пад Менскам.Міхась Татарэнка з вёскі Хрыстова, што на Пастаўшчыне, належыць да першай групы вышэйзгаданых. Ён, зваршчык па спецыялізацыі, а цяпер пенсіянер, ставіць крыжы ў сваёй вёсцы і на месцы ўжо зніклых.
Па словах Міхася Татарэнкі, ідэя ставіць крыжы і памятныя знакі ў вёсках узнікла ў яго неяк сама сабой, без усялякіх парадаў іншых людзей. Ён проста працягвае традыцыі свайго дзеда, які таксама пакідаў такім чынам памяць пра сябе ды аднавяскоўцаў.
– Ні з кім я не дзяліўся, ні з кім нічога, сам я гэта ўсё.
РР: Яны ведаюць?
– Некаторыя ведаюць, некаторыя не ведаюць. Я пра гэта нікому не расказваў, хто хоч... Болей...

Іпатава Вольга, Знак Вялікага магістра | Камунікат.org

Знак Вялікага магістра
Раман
Іпатава Вольга

Раман "Знак Вялікага магістра" ахоплівае перыяд з 1388 па 1392 год (апроч эпілогу, які апавядае пра славутую Грунвальдскую бітву 1410 году). Гэта былі вызначальныя гады для лёсу нашай беларускай дзяржавы. Барацьба князя Вітаўта за незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага (сённяшняй Беларусі), распачатая ім супраць стрыечнага брата, вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы (у праваслаўі Якава, у каталіцтве Уладыслава ІІ), скончылася Востраўскім пагадненнем, якое зрабіла немагчымай інкарпарацыю ВКЛ у Польшчу, што было амаль непазбежна пасля Крэўскай уніі 1385 году. У часы Вітаўта нашая краіна сапраўды дасягнула свайго найвялікшага росквіту як у культуры (яна мела нацыянальны беларускі характар), так і на міжнароднай арэне. Вымусіўшы Ягайлу пайсці на замірэнне, Вітаўт тым самым умацаваў мір паміж ВКЛ і Польшчай, што дало свой плён праз васемнаццаць гадоў, калі аб’яднаныя сілы Польшчы і ВКЛ разграмілі магутны Ордэн крыжаносцаў, альбо, як яго яшчэ называлі ў Польшчы, Закон, які рэальна пагражаў народам гэтых краінаў. (Ад аўтара, фрагмэнт) Болей...

Івашчанка Анатоль, Хай так | Камунікат.org

Хай так
вершы
Івашчанка Анатоль

У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта, саступаюць месца пачуццёвасці, лірызму, а часам – і звароту да вострай сацыяльнай праблематыкі. Паэт запрашае чытача выправіцца ў захапляльнае падарожжа: ад самоты – да свабоды... Болей...

Дэбіш Анатоль, Зірні ў люстэрка | Камунікат.org

Зірні ў люстэрка
Вершы, містэрыя
Дэбіш Анатоль

Паэт увайшоў у пару літаратурнай сталасці і майстэрства. Кожная старонка зборніка сведчыць менавіта пра гэта. Варта ўважліва прачытаць баладу «Сарэна», каб зразумець, што Анатоль Дэбіш дастаткова ўпэўнена і віртуозна спалучае ў сваёй творчай практыцы фальклёрнае хараство з пластыкай сучаснага пісьма. Болей...

Дуброўскі-Сарочанкаў Аляксандр, Эстэтыка маўчання | Камунікат.org

Эстэтыка маўчання
вершы, паэма
Дуброўскі-Сарочанкаў Аляксандр

Першы зборнік паэзіі Алеся Дуброўскага-Сарочанкава – “Паміж небам і багнаю” – выйшаў у 1997 годзе ў “Бібліятэчцы часопіса “Маладосць””. Новая кніга адрозніваецца шырынёй дыяпазону інтанацый: ад іроніі (раздзел “Пародыі без арыгіналаў”) да філасофска-багаслоўскай сур’ёзнасці (лірычная паэма “Новае неба”). Пры гэтым праз усю кнігу праходзіць адзін матыў – Слова і маўчанне… Болей...

Рублеўская Людміла, Сутарэнні Ромула | Камунікат.org

Сутарэнні Ромула
раманы
Рублеўская Людміла

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча. Болей...

Жанчыны выходзяць з-пад кантролю | Камунікат.org

Жанчыны выходзяць з-пад кантролю
Беларускае жаночае апавяданьне

У кнізе сабраныя найлепшыя жаночыя апавяданьні 1991—2007 гадоў у выбарцы "Нашай Нівы". Адным са шляхоў абмеркаваньня кнігі «Жанчыны выхо­дзяць з-пад кантролю» меўся адказ на пытаньне, ці сьцьвярджае яна факт існаваньня феномену беларускае жаночае прозы, пытаньне, якое адразу ж пераўтварылася ў рытарычнае. Да ўсяго, як выявіліся, яго, феномену, вызначальныя рысы не зьвязаныя (за рэдкім выняткам) са звыклым наборам фірмовых складнікаў у межах азначанай стылістыкі, а ёсьць нечым зусім адваротным традыцыйнаму разуменьню паняцьця “жаночая проза”. А вось пра тое, што гэта за рысы, разважаюць нашыя эксьперты. Дзеля справядлівасьці, варта зазначыць, што разгляданае выданьне ня можа й ня ставіць на мэце прэтэндаваць на нейкую вычарпальнасьць. Тэматычнае багацьце сёньняшняй літаратуры дазваляе скласьці не адну падобную анталогію, што будзе карэнным чынам адрозьнівацца ад гэтай. Болей...

Някляеў Уладзімір, Цэнтр Еўропы | Камунікат.org

Цэнтр Еўропы
апавяданні, аповесці
Някляеў Уладзімір

Проза Уладзіміра Някляева, як і ягоная паэзія, адметная псіхалагізмам, вастрынёй адчування і глыбінёй асэнсавання часу. У новую кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесці, напіса ныя ў замежжы і па вяртанні з эміграцыі. Болей...

Мартысевіч Марыя, Амбасада | Камунікат.org

Амбасада
Вершы свае і чужыя
Мартысевіч Марыя

У другую кнігу Марыі Мартысевіч увайшлі яе ўласныя вершы і вершы замежных паэтаў, пераствораныя ёй па-беларуску. Кніга таксама змяшчае два адносна вялікія тэксты: другое (папраўленае і дапоўненае) выданне паэмы «Сястра Зоя і Канец Свету» і новую драматычную паэму «Амбасада». Паводле аўтаркі, рэйтынгавы серыял з такой назвай можна было б зняць у Беларусі. Болей...

Шалкевіч Віктар, Мястэчка G… …і ваколіцы… | Камунікат.org

Мястэчка G… …і ваколіцы…
дзевятнаццаць апавяданняў і п’еса
Шалкевіч Віктар

Гэтая кніга перадусім не пра мястэчка G. і ваколіцы, а пра людзей, якія там жылі, таму што без людзей любое мястэчка робіцца звыклаю горбаю камення. Гэтая кніга пра нашую прыгожую страчаную Айчыну — Вялікае Княства Літоўскае…Яго даўно няма на мапах, тым не менш яно дзесьці глыбока сядзіць у кожным з нас… Болей...

Цвірка Кастусь, Воўчая выспа | Камунікат.org

Воўчая выспа
раман
Цвірка Кастусь

Раскулачанаму Ігнасю Караленю ўдалося ўцячы з Сібіры дадому, дзе засталася яго жонка Хрысціна з двумахлопчыкамі-блізняткамі. Тут ён даведваецца, што аднаго з яго маленькіх сыноў украў і знёс у лес воўк… Болей...