April 30th, 2019

Апазіцыянераў штрафуюць за адмову плаціць міліцыі за ахову мітынгу на Дзень Волі | Камунікат.org

Лідараў Руху «За Свабоду» і Аб’яднанай грамадзянскай партыі аштрафавалі за адмову плаціць міліцыянтам за ахову мітынгу на Дзень Волі.
Суд Цэнтральнага раёна Менска пакараў штрафамі заяўнікаў мітынгу-канцэрта, прымеркаванага да 101-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР.
Кажа старшыня Руху «За свабоду» Юры Губарэвіч:
– Прысуд абсалютна абсурдны. Ён адбыўся ў межах адміністрацыйнага працэсу супраць заяўнікаў мерапрыемства да Дня Волі, якое адбылося ў Менску 24 сакавіка. Я нагадаю, што па выніках гэтага мерапрыемства мы аспрэчваем права міліцыі атрымаць аплату за паслугі, бо яны былі зроблены з парушэннямі той дамовы, якую мы складалі ў міліцыі.Юры Губарэвіч нагадвае, што грамадзянская супольнасць змагаецца за адмену платы для міліцыі, якую патрабуюць ул... Болей...

Віцебскі суд прызнаў, што Полацкі райвыканкам парушыў правы Міколы Шараха | Камунікат.org

Жыхар Полацка мусіў звярнуцца ў суд пасля таго, як мясцовыя ўлады адмовіліся зарэгістраваць установу “Адвакацыя. Цэнтр інфармацыйна-прававой падтрымкі сацыяльна ўразлівых груп насельніцтва”.Суддзя Ірына Кавалёва пацвердзіла, што райвыканкам мусіў зарэгістраваць установу, але не зрабіў гэтага. 8 месяцаў Мікола Шарах патраціў на тое, каб дамагчыся ад уладаў уцямнай прычыны нерэгістрацыі: установу не зарэгістравалі, спаслаўшыся на парушэнне заканадаўства падчас запаўнення дакументаў, хаця перад тым работнікі выканкама неаднаразова праверылі кожную афіцыйную паперу.
Толькі ў судзе высветлілася, што ўладальнік юрыдычнага адраса нібыта адмовіў Міколу Шараху ў яго выкарыстанні. Але пісьмовае пацверджанне гэтаму датуецца 9-м жніўня, хаця дакументы на рэгістрацыю былі пададзены 20-га л... Болей...

У Берасці хочуць правесці 1 мая мітынг супраць завода АКБ | Камунікат.org

“Берасцейцы супраць свінцу” – мітынг праціўнікаў акумулятарнага завода пад такой назвай адбудзецца 1 мая на пляцоўцы ў сцэны ў Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Такая інфармацыя змешчана на афіцыйнай Facebook-старонцы праціўнікаў завода “АйПаўэр”.Каментуе праваабаронца Раман Кісляк:
– Год ідзе пад знакам канфлікту грамадскасці з акумулятарным заводам, канфлікту з уладамі. У межах гэтага канфлікту адбываюцца і затрыманні, і пераследы, і штрафы. Ёсць шмат парушэнняў. Людзі хочуць выказаць сваё меркаванне, свой пратэст, бо яны не згодны. Але ўлады ўсяляк заганяюць у рамкі, якія не дазваляюць распаўсюджваць інфармацыю, прыцягваць прыхільнікаў. І калі была дазволена акцыя на гэтую тэму, прыйшло каля 2 тысяч чалавек.Заяўленыя мэты мітынгу – інфармаванне... Болей...

Гародня: сябрам АГП адмовілі ў правядзенні пікету 1 мая | Камунікат.org

Адмову ў правядзенні пікету на Дзень працы атрымалі сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Гародні.
Чыноўніца Гарадзенскага выканаўчага камітэту Зоя Кулеша патлумачыла прычыну адмовы ў тым, што ў гэты дзень ужо будуць праводзіцца святочныя мерапрыемствы менавіта ў парку Жана Эмануэля Жылібера, але без партыі-заяўніцы.Чаму праўладныя арганізацыі могуць адзначаць у парку Дзень працы, а дэмакратычныя – не?
Задаецца пытаннем Мікола Салянік, старшыня абласной арганізацыі АГП:
– Адмова чаканая, бо мы ведаем нашу ўладу. Ведаем, як яна працуе, як яна паважае грамадзян Рэспублікі Беларусь. Таму гэта нас не здзівіла. Мы казалі, што не патрабуем нам адным выдзеліць гэтае месца, мы хочам удзельнічаць у гэтым мерапрыемстве. Мы – зарэгістраваная партыя, якая існуе некалькі дзя... Болей...

У Гародні стварылі гульню, якая можа “замяніць” мытню | Камунікат.org

Гарадзенскае выданне Hrodna.life запускае новы праект, дзе на свой багаж магчыма паглядзець вачамі мытніка. Такую магчымасць дае гульня “Мяжа побач”.Пра адметнасць гэтай гульні распавядае журналістка Hrodna.life:
– Гульня, якую мы стварылі разам з праграмістамі, – такі трэнажор, які дазваляе праверыць свой багаж перад тым, як перайсці мяжу. Ёсць нейкія забароны, ёсць тавары, якія правозіць нельга, есць нейкія, якія можна правозіць у абмежаванай колькасці. Чалавек, калі збіраецца ў паездку, часта сумняваецца, таму вы вырашылі дапамагчы развеяць гэтыя сумневы і паказаць у гульнявой форме, што і колькі можна за мяжу правозіць.Ірына Новік кажа, што людзі, якія гуляюць у такі праект, атрымліюць віртуальныя званні, і можна стаць нават генералам.
– Для таго, каб гу... Болей...

На Глыбоччыне пройдзе дударскі фэст | Камунікат.org

Трэці міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй” адбудзецца на Глыбоччыне з 3 па 5 траўня.
Па традыцыі ён пачнецца з абыграння помнікаў дудароў-песняроў на Алеі знакамітых землякоў, а завершыцца выступам дудароў у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Удзела.
Паводле аднаго з галоўных арганізатараў фэсту Віталя Воранава, сёлета наведвальнікаў фэсту чакаюць розныя цікавосткі, у тым ліку танцавальная вечарына з майстар-класамі пад дуду. А таксама ўдзельнікі фэсту парадуюць сваімі выступамі жыхароў яшчэ аднаго мястэчка на Глыбоччыне – Падсвілля.– Ідэя фэсту ў тым, каб захапіць як мага вялікую тэрыторыю Глыбоцкага раёна, бо дуда – інструмент, звязаны і з раённым цэнтрам, канешне, а ў першую чаргу з ваколіцамі: Празарокі – та... Болей...

У Берасці абмеркавалі беларускі кінематограф | Камунікат.org

“Беларускі кінематограф” — на такую тэму прайшлі чарговыя заняткі ў межах курсаў „Мова нанова”.
Мерапрыемства адбылося ў грамадска-культурніцкім цэнтры «Грунтоўня» і сабрала некалькі дзясяткаў чалавек.
«Гэта добрая магчымасць для знаёмства з кіно, якое было знята ў роднай краіне,» — распавёў вядоўца Максім Хлябец:
– Ужо прыйшла вясна, цёпла стала, і хочацца проста адпачыць трошкі. Таму мы вырашылі паразмаўляць пра беларускі кінематограф і паказаць некаторыя беларускія фільмы, каб людзі зразумелі, што ён у нас ёсць, а не тое, што яго нібыта няма, няма нічога беларускага нават у кінатэатрах. Вось мы трошкі пра гэта і паразмаўлялі.Паводле Максіма Хлябца, да прагляду былі прадстаўлены кінастужкі “Жыве Беларусь!” ... Болей...

Гурт Dzieciuki сабраў у Менску каля 700 чалавек | Камунікат.org

Першы за апошнія тры гады канцэрт гурта Dzieciuki адбыўся ў менскім клубе Re:public.
Музыкі выканалі больш за два тузіна песень, большасць з якіх склалі новыя песні з альбому „Радыё Гародня”, а слухачамі канцэрты было каля 700 чалавек, якія прыехалі з розных куткоў Беларусі.Для аднаго з арганізатараў канцэрта Уладзіміра Плавінскага гэта быў унікальны выступ:
– Наша кампанія „Наш дзень” робіць шмат беларускіх канцэртаў. Гэты быў няпросты. Тэксты гурта ўжо не першы год не даюць спакою тым, хто іх чытае. Яны не праходзяць гэтыя розныя літаратурныя камісіі. Гэты канцэрт атрымаўся дзякуй Богу класна, як ёсць, так ёсць.Для музыкі і вакаліста гурта Dzieciuki Алеся Дзянісава выступ у Менску быў вельмі адметным:
– Усё спадабалася – атмасфера, гук. У пры... Болей...

ПЦ „Вясна” прэзентуе фільм пра гісторыю смяротнага пакарання | Камунікат.org

Кампанія Праваабарончага цэнтру «Вясна» «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» ў бліжэйшы час зладзіць прэзентацыю новага фільма на актуальную тэматыку. Пра гэта распавёў каардынатар кампаніі Андрэй Палуда.
– У нас у бліжэйшы час у планах прэзентацыя дакументальнага фільма. Ён будзе прысвечаны гісторыі смяротнага пакарання, гісторыі дзейнасці кампаніі. Гэта яшчэ адно мерапрыемства з шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных 10-годдзю кампаніі. І нагода актуалізаваць праблему смяротнага пакарання.Кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» святкуе 10-гадовы юбілей. Нягледзячы на тое, што Беларусь усё яшчэ застаецца апошняй краінай Еўропы, дзе на такую меру не ўведзены мараторый, Андрэй Палуда кажа, што за час сваёй дзейнасці кампаніі ўдало... Болей...

Класкоўскі: Гэта выклік і для Лукашэнкі, і для Беларусі | Камунікат.org

Аляксандру Лукашэнку ў Крамлі маглі прапанаваць пасаду прэм’ер-міністра аб’яднанай дзяржавы Беларусі і Расеі.Пра гэта ў эфіры маскоўскай радыёстанцыі “Серебряный дождь” паведаміў расейскі журналіст Мікалай Сванідзэ. Прытым ён спаслаўся на крыніцу ў «высокіх менскіх сферах».
Беларускі палітолаг Аляксандар Класкоўскі не выключае, што такая прапанова сапраўды магла паступіць. Такім чынам, Уладзімір Пуцін хоча працягнуць свае паўнамоцтвы пасля 2024 года як прэзідэнт беларуска-расейскага саюзу.
- Для Лукашэнкі тут галоўнае, што няма ніякіх гарантый. Сёння ты атрымліваеш пасаду прэм’ера ці губернатара, або яшчэ нейкую, а заўтра ты можаш апынуцца ў кайданках. Нават з меркаванняў самазахавання, асабістай бяспекі і таксама бяспекі сваёй сям’і, я дум... Болей...

Жыхар Віцебску збірае грошы на вандроўку па малых радзімах беларускіх пісьменнікаў | Камунікат.org

Яўген Крыскевіч назваў свой праект “Мы жывём, каб вяртацца” і абвясціў збор сродкаў на краўдфандынгавай платформе molamola.by.
Хлопец збірае сродкі на паліва і арэнду аўтамабіля, а таксама на начоўкі ў самых танных гатэлях беларускіх райцэнтраў.Паводле ягоных падлікаў, неабходна сабраць прыкладна 2 650 рублёў. Ахвярадаўцам ён абяцае трансляваць звесткі са свайго падарожжа праз свой twitter-акаўнт«Пісьменнік.BY», на якім 1370 падпісчыкаў:
– Кантэнт будзе інтэрактыўны: можа, гульні, віктарыны ці нейкія конкурсы. Я паказаў бы хату, дзе нарадзіўся беларускі пісьменнік, дзе хадзіў у школу. Але я не проста паеду ды буду фатаграфаваць! Я магу паехаць у вёску, прыйсці да бабулі 90-гадовай ды яе распытаць, ці жыў тут беларускі пісьменнік і як. Можна назбіраць унікал... Болей...

Багдановіч Ірына - уклад., прадм., нав. рэд., Асветніца і мецэнатка | Камунікат.org

Асветніца і мецэнатка
Да 150-годдзя Магдалены з За- вішаў Радзівіл : матэрыялы круглага стала (Мінск, 15 снежня 2011 года)
Багдановіч Ірына - уклад., прадм., нав. рэд.

Кніга прысвечана 150-гадоваму юбілею вядомай беларускай асветніцы і мецэнаткі, дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ ст. Магдалены Радзівіл (1861–1945), якая паходзіла са знакамітага беларускага роду Завішаў. Асноўную частку складаюць матэрыялы праведзенага з гэтай нагоды ўрачыстага круглага стала (Мінск, 15 снежня 2011 г.), у якім бралі ўдзел вядомыя вучоныя, літаратары, мастакі. Кнігу дапаўняюць архіўныя знаходкі і рэдкія публікацыі ранейшых гадоў. Разлічана на даследчыкаў, дзеячаў культуры, выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх устаноў адукацыі, шырокага чытача. Болей...

Sosna Grzegorz, Fionik Doroteusz, Pasynki i okolice | Камунікат.org

Pasynki i okolice
Sosna Grzegorz, Fionik Doroteusz

Na dość rozległym obszarze, leżącym w środkowym biegu rzek Orlanki i Łoknicy — dopływów Narwi, przed wiekami ulokowały się osady ludzkie, które w chrześcijańskiej dobie dały początek prawosławnej parafii Pasynki. Wspomniane rzeki, zasilane przez liczne źródła, od dawien dawna dawały wiele życiodajnych soków omawianym terenom. Ich czyste wody obfitowały w ryby, szeroką dolinę Orlanki porastały bujne trawy łąkowe, bystry nurt Łoknicy i jej wysokie brzegi zachęcały do stawiania młynów. Jeden z takich młynów, teraz napędzany energią elektryczną, do dziś zachował się przy wsi Łoknicy. Rozwojowi tych okolic sprzyjało także dobre sąsiedztwo. Niedaleko przecież znajdowała się bogata okolica bojarów Hryniewiczów (Hryniewickich), dawniej w całości ruska i prawosławna, a także starodawny Bielsk, najważniejsze miasto tej części Podlasia. Faktycznie od początku interesujące nas wsie znajdowały się w sferze jego wpływów, nie tylko administracyjnych. Najpewniej z inicjatywy namiestników bielskich w XV bądź XVI w. erygowano w Pasynkach parafię prawosławną. (Do Czytelnika - fragment) Болей...

Слонімскі край, 4 (38) 2019 | Камунікат.org

Слонімскі край
Краязнаўчы бюлетэнь
4 (38) 2019

У канцы красавіка вядомы расійскі артыст Яфім Шыфрын у інтэрв’ю на папулярным YouTube-канале вДудь распавёў пра лёс свайго бацькі. Залман Шмуілавіч Шыфрын (1910 — 1995) нарадзіўся ў Дрыбіне на Магілёўшчыне. Ён працаваў бухгалтарам у Оршы. У 1938-м быў арыштаваны савецкімі карнымі органамі. Залмана Шыфрына асудзілі на 10 гадоў зняволення як “польскага шпіёна”. Вызвалілі ў 1948-м, рэабілітавалі ў 1956 годзе. (Яфім Шыфрын — пра бацьку і Слонім) Болей...