April 25th, 2019

Ігар Мельнікаў: Беларусы змагаліся з нацызмам не толькі ў складзе Чырвонай арміі | Камунікат.org

Беларускія ветэраны ІІ сусветнай вайны, якія змагаліся супраць нацызму ў складзе войска генерала Андэрса, таксама заслугоўваюць ушанавання на дзяржаўным узроўні.
Пакуль дзяржаўная прапаганда адзначае толькі тых, хто ваяваў у савецкай Чырвонай арміі.Гэта несправядліва, і менавіта таму гісторык Ігар Мельнікаў вырашыў публікаваць на сваім Фэйсбуку фотаздымкі беларусаў з Арміі Андэрса.
Кажа Ігар Мельнікаў:
– Я вырашыў рабіць такія пасты на ФБ, рабіў нейкія відэа. Каб нагадваць пра тое, што ў нас не толькі ў складзе чырвонай арміі змагаліся беларусы, але таксама і ў Арміі Андэрса, у складзе Войска Польскага з 1939 года. У гэтым годзе, акрамя ўсяго, мы маем яшчэ 80-ю гадавіну з моманту пачатку Другой сусветнай вайны. Гэтую дату, на жаль, беларускі афіцыёз ніяк не згадвае. Хаця яна, як ... Болей...

Упершыню за 30 гадоў у Мінску не будзе традыцыйнага «Чарнобыльскага шляху» | Камунікат.org

Арганізатары традыцыйнага шэсця Чарнобыльскага шляху паведамілі, што адмаўляюцца ад традыцыйнага шэсця і мітынгу. Пра гэта яны заявілі на прэс-канфэрэнцыі 25 красавіка, піша "Радыё Свабода". Замест Чарнобыльскага шляху арганізатары прапануюць браць удзел у «Чарнобыльскім тыдні» — у іншых мерапрыемствах, лекцыях і прэзэнтацыях.Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова адзначыла, што на Чарнобыльскі шлях падавалі заяўку, бо «калі не змагацца, нічога не будзе». Але, як адзначылі арганізатары, улады спазніліся з адказам на заяўку і не прадставілі дамову — «зрабілі ўсё, каб сарваць акцыю».Як падкрэсліў Вячаслаў Сіўчык з руху салідарнасьці «Разам», аргкамітэт адразу назваў непрымальнай пастанову аб аплаце паслугаў ... Болей...

Палітуцякач Ануфрый Рамановіч вяртаецца ў Беларусь | Камунікат.org

Палітычны ўцякач Ануфрый Рамановіч вяртаецца ў Беларусь.
Былы маёр КДБ, былы віцебскі прадпрымальнік, пакінуў радзіму ў 2006 годзе пасля адкрыцця ў дачыненні да яго крымінальнай справы за эканамічныя злачынствы.Ануфрый Рамановіч кажа, што справа была палітычнай, звязанай з яго ўдзелам у прэзідэнцкай кампаніі і палітычным жыцці краіны. Сёлета ён вырашыў вярнуцца ў Беларусь:
– Сапраўды гэта так, я ў бліжэйшы час хачу вярнуцца на Радзіму, прыехаць на малую бацькаўшчыну. Там, пакуль ёсць сілы, неяк уладкаваць сваё жыццё.
У 2008 Беларусь даслала ў Польшчу запыт на яго экстрадыцыю. У выніку ён быў затрыманы ў Беластоку і месяц правёў у арышце. Аднак Акружны суд не знайшоў падстаў для яго экстрадыцыі, у яго падтрымку выступіў Аляксандр Мілінкевіч.
У 2009 годзе ў Беларусі справу супраць... Болей...

Да 200-годдзя Станіслава Манюшкі | Камунікат.org

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентавалі новы агульнадаступны электронны рэсурс, прысвечаны жыццю і творчасці славутага кампазітара.Распавядае намеснік дырэктара бібліятэкі Алесь Суша:
– Запланаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў як у нашай краіне, так і за мяжой, звязаных са святкаваннем 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі. І для нацыянальнай бібліятэкі гонарам было далучыцца да гэтых святкаванняў. Мы ўжо на пачатку гэтага года, на пасяджэнні нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА абмеркавалі план дзеянняў супольна для ўстаноў культуры, адукацыі і навукі, як мы можам адзін аднаго падтрымаць, чым дапамагчы, а ў чым, наадварот, разысціся па часе ці па фармаце. І выпрацавана сапраўды рэспубліканская праграма святкаванняў.ЮНЭСКА абвесціла 2019-ы год годам Станіслава Манюшк... Болей...

Дзяніс Івашын: Закон аб мове – лёсавызначальны | Камунікат.org

Ва Украіне Вярхоўнай Радай прыняты закон аб статусе ўкраінскай мовы.На думку рэдактара беларускай службы сайта InformNapalm Дзяніса Івашына, гэты закон лёсавызначальны для Украіны:
– Ключавая падзея. Пэўным чынам яна адкрывае значнасць гэтай выбарчай кампаніі. Таму што тут вядзецца пра задзейнічанне на дзяржаўным узроўні і абароне правоў грамадзян на выкарыстанне ўкраінскай мовы і ў публічнай прасторы, і ў сферы абслугоўвання, і ў дзяржаўным і камунальным сектарах. То бок, зараз гэта ўсё прапісана на заканадаўчым роўні. У гэты закон уваходзіць 50 артыкулаў – гэта вельмі распрацаваны закон.Журналіст упэўнены, што гэты закон будзе ахопліваць усе галіны жыцця ва Украіне:
– Ахоплівае прыкладна 30 сфераў грамадскага жыцця. І таксама ў ім пазнчаныя пэўныя патрабаванні да дзяр... Болей...

Польскія настаўнікі часова прыпыняюць забастоўку | Камунікат.org

Польскія настаўнікі з 27 красавіка зробяць паўзу і не будуць баставаць да верасня.Пра гэта паведаміў старшыня прафсаюза польскіх настаўнікаў Славамір Броняж. Пры гэтым ён падкрэсліў, што прафсаюз ні сёння, ні ў наступныя дні не падпіша пагадненне, якое ўрад ужо заключыў з настаўнікамі з прафсаюза „Салідарнасць”:
– Забастоўка магла б працягвацца таму, што ўсе настаўнікі да гэтага гатовыя. Яна таксама магла б праводзіцца падчас выпускных экзаменаў. Гэта адрасавана ўраду і спадару прэм’еру Маравецкаму. Вы не паспелі б вырашыць гэту праблему, не былі б у стане замяніць нас – настаўнікаў падчас гэтага экзамену. Нягледзячы на тое, што вы рызыкавалі інтарэсамі вучняў, не ўзялі на сябе адказнасць за іх, гэту адказнасць на сябе павінны былі ўзяць мы – настаўнікі... Болей...