April 22nd, 2019

У Менску прайшла экскурсія па раманах Людмілы Рублеўскай | Камунікат.org

Штогадовы фестываль “Горад і кнігі” распачаўся літаратурнай экскурсіяй “Менск авантурны” паводле гістарычных раманаў Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча”.
Распавядае супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Мікіта Моніч:
– Ужо чарговы год адбываецца фестываль “Горад і кнігі”. І гэтым разам вырашылі зрабіць такую інтэрактыўную форму – экскурсіі па цэнтры горада, па месцах, якія больш-менш звязаныя з цыклам раманаў шаноўнай спадарыні Рублеўскай пра Пранціша Вырвіча. Набралі пэўных такіх цікавостак і аб’ядналі ўсё маімі расповедамі трошачкі пра гісторыю, трошачкі пра літаратуру.Удзельнікі экскурсіі не толькі слухалі экскурсавода і аглядалі архітэктуру Старога Менска. Часам перад імі ажывалі сцэны прыгодніцкага ра... Болей...

74 гады таму быў забіты Аляксандр Валкавыцкі | Камунікат.org

17 красавіка спаўняецца 74 гадавіна з дня расстрэлу беларускага дзеяча і настаўніка Аляксандра Валкавыцкага.
Прычынай забойства была дзейнасць у ролі „камуністычнага арганізатара”, якая яму закідалася польскім антыкамуністычным падполлем.Паводле дакументаў, якія захоўваюцца ў беластоцкім архіве, Аляксандр Валкавыцкі падаў заяву на ўступленне ў Польскую рабочую партыю ў канцы снежня 1944 году.
У заяўцы ў рубрыцы ранейшая дзейнасць – прыналежнасць да партый ці рухаў не пазначана. „Аляксандр Валкавыцкі стаў камуністычным героем у 1968 годзе, калі ягонае імя надалі школе і вуліцы ў Нараўцы”, – кажа гісторык, прафесар універсітэту ў Беластоку Алег Латышонак:
– Як раз у камуністычнай улады было запатрабаванне на камуністычных герояў і ён толькі тады ... Болей...

Свята Уваскрашэння Хрыстовага адзначылі гарадзенскія грэка-каталікі | Камунікат.org

Свята Уваскрашэння Хрыстовага адзначыла Беларуская Грэка-каталіцкая Царква з Малой Павячэрніцы, Ютрані і Літургіі. Яны прайшлі на пераломе суботы і нядзелі: з 20-га па 21-га красавіка.Чым ёсць свята, які ўкладаюць у яго сэнс, – кажуць вернікі парафіі Маці Божае Фацімскай у Гародні.
– Гэта самае вялікае свята, канешне. Яно нам дае надзею. Напаўняе сэрца радасцю. Надзею на вечнае жыццё.
– Гэта вялікае свята. Гэта свята ўсіх святаў, ад якога бярэ пачатак наша вера. Каб не верыў, што ёсць уваскрашэнне, то і няма нашай веры. Для гэтага, я так думаю, варта жыць, маліцца і думаць, што там спаткаемся усе, што там на нас чакае добры Бог.Да малітоўнага жыцця грэка-каталіцкай парафіі чынам майстрыцы далучылася польская грамадзянка, якая некалькі гадоў жыла ў беларускай Гародні.
Б... Болей...

У Берасці адбылася чарговая “Жывая бібліятэка” | Камунікат.org

Адзінаццаць чалавек распавядалі пра сваё жыццё іншым людзям. У Берасці адбылася чарговая “Жывая бібліятэка”.Слухачы задавалі свае пытанні тым, хто нейкім чынам адрозніваецца ад грамадства або ад уяўлення ад пэўнай групы, — распавяла адна з арганізатарак спадарыня Алена:
– Жывая бібліятэка – гэта бібліятэка, у якой кнігі – гэта людзі, у якіх нейкая свая адмысловая ідэнтычнасць, асаблівасць, вопыт, якім яны хочуць падзяліцца, расказаць другім людзям. Усе размовы ў нас у невялікіх кампаніях – па 5-6 чалавек. Усё адбываецца на працягу паўгадзіны. Людзі за гэты час знаёмяцца, а затым разумеюць, што многія стэрэатыпы, якія ў іх былі ў адносінах гэтых людзей, былі толькі стэрэатыпамі і не адпавядаюць рэальнасці.Арганізатары імкнуліся зрабіць так, каб пас... Болей...

Пададзены заяўкі на правядзенне акцый супраць завода АКБ | Камунікат.org

Жыхары Берасця зноў падалі пяць заявак на правядзенне масавых мерапрыемстваў у знак пратэсту супраць працы акумулятарнага завода „АйПаўэр”. Чатыры з іх у Берасцейскі райвыканкам на мітынгі 5, 12, 19 і 26 траўня на стадыёне у вёсцы Тэльмы і адну ў гарвыканкам на 1 траўня ў Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Каментуе праваабаронца Раман Кісляк:
– Мы будзем падаваць заяўкі надалей. І калі ўлады будуць нам адмаўляць, то будуць відавочныя іх несумленныя дзеянні. І я думаю, што рана ці позна мы даб’ёмся таго, каб правесці паўнавартасны масавы мітынг.За больш чым год пратэстаў супраць завода „АйПаўэр” ягонымі праціўнікамі былі пададзены дзясяткі заявак на масавыя мерапрыемствы, і толькі па адной з іх быў атрыманы дазвол.
Дазволены мітынг „Берасцейкі супр... Болей...

У Вялікодныя святы на Лідчыне ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года | Камунікат.org

Грамадскія актывісты ўшанавалі на Лідчыне памяць паўстанцаў 1863 года.
У тыя дні, якія прыпалі акурат на Вялкідзень у каталіцкіх вернікаў і Вербніцу ў праваслаўных, яны наведалі мемарыял паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы, а таксама месца, якое было адкрыта зусім нядаўна і дзе тыдзень таму патрыёты ўсталявалі новы крыж на месцы бою і пахавання паўстанцаў.Гэтыя дні важныя яшчэ і тым, што больш за 150 гадоў таму супраць царскіх акупантаў поплеч паўсталі як вернікі каталіцкага веравызнання, так і праваслаўнага.
Гаворыць адзін з удзельнікаў ўшанавання памяці – Вітольд Ашурак:
– Наведалі паўстанцкія мясціны – магілы паўстанцаў. Такім чынам мы ўшанавалі памяць тых людзей, якія загінулі за свабоду нашай зямлі, за незалежнасць. 150 год таму людзі паўсталі супраць магутнай... Болей...

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае пераслед берасцейскіх актывістаў | Камунікат.org

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае судовы пераслед сябра ПЦ “Вясна” Уладзіміра Вялічкіна, а таксама 17 экалагічных актывістаў, якія былі затрыманыя 12 і 14 красавіка ў межах пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце.Уладзімір Вялічкін быў затрыманы ў Ленінскім РАУСе г. Брэста, пасля таго, як яго, разам з дзевяццю іншымі экалагічнымі актывістамі, выклікалі ў міліцыю ў якасці сведак па адміністрацыйнай справе. Двое актывістаў былі вызваленыя праз некалькі гадзін. Іншыя правялі тры дні ў ізалятары часовага ўтрымання.Яшчэ восем пратэстоўцаў былі затрыманыя 14 красавіка падчас акцыі супраць будаўніцтва завода, якая адбылася на плошчы Леніна.Паводле атрыманай інфармацыі, Уладзімір Вялічкін і большасць іншых актывістаў былі затрыманыя паводле артыкула 23... Болей...