April 18th, 2019

Ці ўсе польскія вучні будуць дапушчаны да экзаменаў? | Камунікат.org

Ці ўсе вучні апошніх класаў сярэдніх школ змогуць прыступіць да экзамену на атэстат сталасці – пакуль не вядома.
Зацверджанне канчатковых адзнак вучняў могуць зрабіць толькі педагагічныя рады, гэта значыць настаўнікі адпаведнай школы. З прычыны страйку настаўнікаў у некаторых школах такія рады проста не адбудуцца.
Такая сітуацыя ў першым ліцэі ў Беластоку, дзе настаўнікі адмаўляюцца прымаць удзел у педагагічных радах, пакуль не будуць выкананы патрабаванні страйкуючых настаўнікаў.
Прэс-сакратарка Падляшскага кураторыума асветы Малгожата Паляніс спадзяецца, што настаўнікі ўсё ж “скласіфікуюць” вучняў.
– На пытанне, ці былі запланаваны класіфікацыйныя рады, дырэктары ўсіх школ адказалі нам, што такія рады запланаваны, нават яшчэ ў гэтым тыдні, але большасць &ndas... Болей...

Як выглядае захаванне гістарычных месцаў і помнікаў у рэгіёнах? | Камунікат.org

18 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін.
Мэта гэтага дня – нагадаць пра неабходнасць аховы культурнай спадчыны, каб людзі не забывалі пра мінулае і з павагай адносіліся да ўсяго таго, што звязана са спадчынай. Беларусь хоча стаць турыстычнай краінай. Апошнімі гадамі звернута больш увагі на захаванне гістарычных месцаў і помнікаў. Але, як бачна па Бярозаўшчыне або па суседніх раёнах, з-за недахопу сродкаў справа рухаецца вельмі марудна, кажа краязнаўца з Малеча, гісторык Аляксандр Кенда:
– Унікальным мог бы быць кляштар картэзіянцаў у Бярозе, нават яго руіны. Сапраўды, такіх кляштараў-картузаў ва ўсім свеце, здаецца, толькі тры. Але спецыялісты кажуць, што рэстаўрацыя была праведзена вельмі-вельмі недасканала. Была адрэстаўравана ... Болей...

Сяргея Пятрухіна прызналі вінаватым па крымінальнай справе | Камунікат.org

Спагнанняў агулам на 16320 беларускіх рублёў замест „адсідкі”.Скончыўся крымінальным працэс над берасцейскім блогерам Сяргеем Пятрухіным, якога прызналі вінаватым у „абразе” і „паклёпе” ў адносінах да міліцыянтаў.
Нягледзячы на тое, што пракурор запрашаў два гады абмежавання волі, суддзя суда Ленінскага раёна Берасця Аляксандр Семянчук спыніўся на штрафе:
– Гэта вельмі трывожны сігнал усім тым, хто мае сваё меркаванне і хоча яго выказваць. Таму што на маём прыкладзе ўлады хочуць паказаць усім людзям краіны, што яны могуць зрабіць з намі ўсё што заўгодна – асудзіць па любым артыкуле, пакараць. Гэта такі выклік, што яны гэта робяць з публічным чалавекам. А што яны могуць зрабіць з простымі людзьмі. Гэта вельмі страшна.„У прыбытак дзяржа... Болей...

Вучні бельскага белліцэя будуць дапушчаны да экзамену | Камунікат.org

Усе вучні ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім скласіфікаваныя, паведаміў дырэктар установы Андрэй Сцепанюк. У Польшчы з 8 красавіка працягваецца забастоўка настаўнікаў і ёсць пагроза, што вучні апошніх класаў сярэдніх школ не змогуць прыступіць да экзамену на атэстат сталасці.
Класіфікаваць вучняў могуць толькі педагагічныя рады, значыць настаўнікі адпаведнай школы. Настаўнікі бельскага ліцэя ды ўвогуле Бельскага павета не бастуюць, кажа Андрэй Сцепанюк: – Вучні трэціх класаў скласіфікаваныя, таму яны могуць прыступаць да экзамену на атэстат сталасці. У гэтым годзе 69 вучняў прыступіць да экзамену, так што я спадзяюся, што ўсе вельмі добра яго здадуць. З таго, што ведаю, у Бельскім павеце ніводная школа не далучылася да забастоўкі, таму... Болей...