April 16th, 2019

Званіца і старадрукі Свята-Пакроўскага праваслаўнага Сабора | Камунікат.org

Свята-Пакроўскі праваслаўны Сабор і яго здабыткі здолелі паглядзець больш як 60 гарадзенцаў і гасцей з Літвы ў рамках Фэсту экскурсаводаў.
Настаяцель храма святар Георгій Рой спланаваў экскурсію па базіліцы, званіцы на вышыні 17 метраў і расповед пра часы, поўныя пакутаў хрысціянаў, якія належалі прыходу і епархіі ў дваццатым стагоддзі.Кажа айцец Георгі Рой:
– Мы зможам пазваніць у званы, папрактыкавацца. І потым мы ідзём у будынак нашай нядзельнай школы, дзе выстаўленыя старадрукі і нават рукапісныя кнігі, старажытныя іконы, якія пазначаныя як іконы разбураных праваслаўных храмаў.
Колькасць экскурсантаў была такая вялікая, што давялося іх разбіць на некалькі групаў пры наведванні званіцы. Фэст экскурсаводаў традыцыйна праводзіцца ў Гародні з шырокім размахам. І мае шмат тэмаў, на... Болей...

95 год таму было прынятае рашэнне стварыць Пінскі музей | Камунікат.org

95 год таму чальцы Гістарычнага таварыства прынялі рашэнне стварыць Пінскі музей, які цяпер вядомы як Музей Беларускага Палесся.
Гэта адзіны з чатырох найстарэйшых музеяў краіны, які не прыпыняў сваёй дзейнасці нават у часы Другой Сусветнай вайны.Па словах краязнаўцы Эдварда Злобіна, гэта добрая нагода для ўладаў, каб зрабіць неабходны падарунак установе:
– У Музеі Беларускага Палесся, які раней меў статус рэспубліканскага, да гэтага часу ў экспазіцыйных залах выкарыстоўваюцца старыя, дапатопныя вітрыны. Гэта тая нагода, калі можна дапамагчы музею ў матэрыяльным плане, каб надаць экспазіцыі належны і рэспектабельны выгляд. Замяніць вітрыны, зрабіць нармальнае падсвятленне.Музей Беларускага Палесся ў Пінску месціцца ў будынку калегіума езуітаў. Ва ўстанове захоўваецца каля 80 тысяч... Болей...

„Беларуска-амерыканская фатаграфія” Зянона Пазьняка | Камунікат.org

14 красавіка ў беларускім цэнтры пры Саборы св. Кірылы Тураскага ў Нью-Ёрку адбылася прэзентацыя першага нумара першага ў гісторыі беларускай фатаграфіі перыядычнага выдання па фатаграфіі – „БЕЛАРУСКА-АМЕРЫКАНСКАЯ ФАТАГРАФІЯ” Зянона Пазьняка.Першы нумар перыядычнага выдання быў складзены з 2 частак. Першая частка – гэта падборка фотаздымкаў спадара Зянона “Тыпажы Нью-Ёрка”. Аўтар падзяліўся тым, што фатаграфія заўсёды была адным з накірункаў яго творчай дзейнасці. Падчас быцця ў Амерыцы ў спадара Зянона назбіралася шмат фотаздымкаў, якія можна падзяліць недзе на дзевяноста тэмаў.Другая палова выдання – гэта падборка фотаздымкаў спадара Джона Кунстадтэра, у мінулым – амэрыканскага дыпламата, сёньня – прафесыйнага фатографа, які падчас ды... Болей...

Канцэрт Сяргея Башлыкевіча ў Гародні | Камунікат.org

Спявак, аўтар песень, лідар гурта Leibonik Сяргей Башлыкевіч выканаў на моўных курсах “Мова нанова Гародня” паўтара дзясятка песень рознай накіраванасці.
Гучалі як сур’ёзныя песні пра паўстанне Налівакі, так і вясёлые пра космас да іншапланетніка. Слухачы былі ўсцешаныя прыездам музыкі і падзяліліся сваімі ўражаннямі з выступу.
–Выступы Башлыкевіча заўсёды з нецярпеннем чакаюцца, бо ён весела штосьці раскажа. І песні мае завадныя, такія, што падумаць трэба.
– Башлыкевіч – гэта заўжды весела, эмацыйна, пранікліва і кранальна. Заўжды прыемна. Заўжды рады бачыць. І гэта файна.
– Ён спявае на беларускай мове. Заўсёды падабаецца. Яго голас, яго падача – усё вельмі класна.На думку самога музыкі, гарадзенская публіка вельмі шчыра прымае.
&nda... Болей...

Шыльда Аляксея Карпюка ўрэшце з’явілася ў Гародні | Камунікат.org

Мемарыяльная шыльда беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка з’явілася ў Гародні на вуліцы Ажэшкі. Да яе афіцыйнага адкрыцця спрычыніліся дачка пісьменніка Валянціна, гісторык Андрэй Вашкевіч, скульптар Уладзімір Панцялееў.
Адкрыццё памятнай шыльды прыпала да 98-х угодкаў з дня народзінаў Аляксея Карпюка. Кажа Вітольд Іваноўскі, у мінулым журналіст газеты “Звязда”:
– Ужо даўно тое жыццё, якое ахвяравала савецкая Расея, назаўсёды яму збрыдла. І ён разумеў, што гэтаму прыходзіць канец. І ён працаваў на гэта. Не толькі хацеў, але і працаваў на гэта. Сустракаўся з Салжаніцыным. У яго ў кабінеце стаяў партрэт Салжаніцына, стаяў партрэт Мухтара Аўэзава. Я памятаю, быў такі сярэднеазіяцкі пісьменнік. Неяк прыйшлі вялікія начальнікі з кэгэбістаў і палічылі, што гэта Мао Ц... Болей...