April 13th, 2019

Лепшая падтрымка затрыманых – масавы выхад на „кармленне галубоў” | Камунікат.org

Паводле апошняй інфармацыі, у Берасці 12 красавіка змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання дзесяць праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода, але не выключана, што затрыманых можа быць больш.
Пра гэта паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк. Паводле звестак, якія ў яго маюцца, 12 красавіка ў Ленінскі РАУС абласнога цэнтра ў якасці сведак былі выкліканы 12 актывістаў.
Затрымалі і да суда змясцілі ў ІЧУ Дзмітрыя Андрасюка, Уладзіміра Казлоўскага, Дзяніса Малашанку, Сяргея Свірскага, Уладзіслава Абрамовіча, Алега Ярмоленку, Дзям’яна Лепясевіча, Кацярыну Басаргіну, Алега Вялава і праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна.
З міліцыі адпусцілі двух чалавек: Анатоля Ярмоленку і Ірыну Сіліцкую. Ёй далі павестку з`явіцца ў райаддзел 14 красавіка ў 11.45.
Гэта нядзеля, традыцыйны дзень в... Болей...

Выйшаў альбом «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання. 10 гадоў змагання» | Камунікат.org

У Менску ў прасторы «Тэрыторыя правоў» адбылася прэзентацыя альбома «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання. 10 гадоў змагання».Ён выйшаў з дапамогай дыпламатычнага прадстаўніцтва Швейцарыі ў Беларусі і шведскай ініцыятывы «За дэмакратыю і правы чалавека». Кажа адна з аўтарак альбома Паліна Сцепаненка.
– Змяшчае ў сабе 435 фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць дзейнасць кампаніі за 10 гадоў. Розныя грані кампаніі: гэта і арт-праекты, і сваякі расстраляных, і ўнікальныя здымкі з камер смяротнікаў, якія патрапілі да праваабаронцаў ад афіцыйнага тэлебачання нейкім такім цудам. Альбом выдадзены на 2 мовах – беларускай і ангельскай.
Акрамя фотаздымкаў, у альбоме ёсць і тэксты, якія апісваюць праблему з розных бакоў. Беларускія праваабаронцы кажуц... Болей...

У Курапатах знеслі металічныя крыжы ўздоўж МКАД | Камунікат.org

У Курапатах 13 красавіка знеслі ўсе металічныя крыжы, што стаялі ўздоўж Менскай кальцавой дарогі. На месцы крыжоў высаджваюць дрэвы.
Як адзначае старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, улады наўмысна абралі менавіта такі перыяд, каб руйнаваць крыжы. – Выбралі менавіта такія тэрміны, калі пост па каталіцкім і праваслаўным календары, напярэдадні Вялікадня. Зроблена гэта наўмысна. Чыноўнікі хацелі паказаць, хто ў хаце гаспадар: што яны захацелі з беларускім грамадствам – тое і могуць рабіць, пераступаючы і маральныя прынцыпы, і заканадаўства.На плот начапілі вазоны з хваёвымі галінкамі.Паводле дзяржаўнага агенцтва БелТА, сёння ў Курапатах прайшоў суботнік «па прыбіранні і ўпарадкаванні». «Гэта нашая традыцыйная акцыя перад Вялікаднем і Радуніцай», — ска... Болей...