April 11th, 2019

Настаўнікі спынілі забастоўку на час экзаменаў | Камунікат.org

У звыш 10 тысяч вычняў гімназій на Падляшшы сёння распачаліся выпускныя экзамены. Іх правядзенне знаходзілася пад пагрозай.
У панядзелак па ўсёй Польшчы пачалася забастоўка настаўнікаў.
Кажа падляшскі ваявода Богдан Пашкоўскі:
– У Падляшскім ваяводстве на 228 адукацыйных пляцоўках меліся адбыцца экзамены. І яны былі праведзены. Адбылося гэта без перашкод. Маю надзею і перакананне, што экзамены кваліфікавана і спакойна пройдуць.На прэс-канферэнцыі ваявода падзякаваў ўсім, хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы да гімназіяльных экзаменаў, і тым, дзякуючы каму яны адбыліся. Чарговыя экзамены 8-класнікаў пачнуцца ў панядзелак. Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток Болей...

У Беластоку дзейнічае фундацыя “Польза” | Камунікат.org

Маладая фундацыя “Польза” паўгода працуе ў Беластоку. Яе мэта – рознабаковая дапамога эмігрантам з Беларусі, Украіны і Расеі.
Кажуць старшыня фундацыі Дар’я Шыдлоўская з Беларусі і віцэ-старшыня Кацярына Хацько з Украіны:
– Мы бачылі, што ёсць такая патрэба менавіта ў Беластоку адкрыць арганізацыю, бо яе няма, стварыць супольнасць эмігрантаў, каб мець сваё кола зносін, інтарэсаў, каб між сабой нейкія праблемы вырашаць, дапамагаць адзін аднаму. Гэта па-першае. А па-другое, каб была арганізацыя, якая дапамагае: праводзіць розныя мерапрыемствы, праекты.
– Дапамога ў дакументацыі, перакладах. Каб чалавек прыехаў, прыйшоў да нас, і мы паспрабавалі цалкам аблегчыць яго жыццё тут.Галоўныя кірункі працы фундацыі – дапамога ў інтэграцыі і адаптацыі заме... Болей...

Гародня: крымінальная справа за кліп Rammstein | Камунікат.org

Гарадзенца Андрэя Галавенку спрабуюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за перапост у сацыяльнай сетцы кліпа гурта Rammstein.Спаравай маладзёна займаецца Следчы камітэт, куды некалькі дзен таму запрасілі Андрэя Галавенку:
– Следчы запрасіў у кабінет. Сказаў, што знайшлі на маёй старонцы ў VK парнаграфічны ролік. Я сказаў, што нічога такога не размяшчаў. Аказваецца, кліп Rammstein – Pussy. Але ж гэта кліп афіцыйнага гурта. Следчы сказаў, што ён прызнаны экспертамі парнаграфічным. Паказалі мне пастанову і паведамленне, што заведзена крымінальная справа.На думку праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча, маладзён не меў ніякага намеру рапаўсюджваць парнаграфію:
– Відавочна, што малады чалавек, якому на той момант было 19 гадоў, не меў ніякага намеру распаўсюджваць нейкія п... Болей...

Беларусь адкрыла Чарнобыльскую зону адчужэння для турыстаў | Камунікат.org

Беларусь адкрыла Чарнобыльскую зоны для турыстаў, цяпер можна трапіць на некаторыя аб’екты, доступ да якіх раней быў абмежаваны, паведамляе тэлеканал ont.by.“Сфармаваныя два маршруты, падабраныя пляцоўкі, дарогі з удасканаленым пакрыццём, і наогул пралічаны тыя дозы, якія могуць атрымаць грамадзяне, знаходзячыся ў нас”, — распавёў намеснік дырэктара Палесскага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага заказніка Максім Кудзін.
Кошт экскурсіі на пяць чалавек складзе 340 беларускіх рублёў. Так званая «трыццацікіламетроўка» была зачынена для старонніх больш за трыццаць гадоў. Хоць жадаючыя ўбачыць «мёртвыя» землі былі заўсёды. Прыязджалі з самых розных краін. Першы час групы будуць адпраўляць прыкладна два разы на месяц. Масавыя экскурсіі пачнуцца пас... Болей...

Суд пакараў Змітра Лупача штрафам 40 базавых велічынь | Камунікат.org

Агулам па дзвюх адміністрацыйных справах на 40 базавых велічыняў аштрафаваў Глыбоцкі раённы суд незалежнага журналіста Змітра Лупача.
Працэс вёў суддзя Станіслаў Трапук. Змітра судзілі па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) і па частцы 1 артыкула 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
У першым выпадку журналіста судзілі за сюжэт на тэлеканале “Белсат”, у другім – за тое, што пры адзначэнні Дня Волі ўзняў бел-чырвона-белы сцяг. Як напісалі міліцыянты ў пратаколе, такім чынам ён публічна выказаў свае палітычныя інтарэсы ў сувязі з гадавінай дня ўтварэння БНР.
Суддзя Станіслаў Трапук напачатку агучыў, што па першай справе Змітра штрафуе на 36 базавых велічыняў, па другой – на 10, а ў сукупна... Болей...

Сакавіцкая "Літаратурная Беларусь" — пампуй бясплатна! | Камунікат.org

Выйшла студзеньская "Літаратурная Беларусь", наш традыцыйны штомесячны выпуск-дадатак да газеты "Новы Час". У нумары — эсэ Людмілы Андзілеўкі, проза Міхася Даніленкі, паэзія Васіля Зуёнка і шмат што яшчэ!НАВІНЫ: сучаснае літаратурна-грамадскае жыццё БеларусіЭСЭ: Людміла АНДЗІЛЕЎКА пра неабходнасць генетычнай моўнай самаідэнтыфікацыіПРОЗА: «Дабрыня заўжды перамагае» — апошнія аповеды Міхася ДаніленкіПАЭЗІЯ: новыя вершы Васіля ЗуёнкаШКАЛЯРЫЙ: «Таемныя таварыствы» — старонкі другой часткі кнігі «Айчына. Маляўнічая гісторыя» Уладзіміра Арлова і Паўла ТатарнікаваПЕРАКЛАД: «Дзень Падзякі» Томаса Вянцлавы ў перастварэнні Андрэя ХадановічаПРОЗА: «Пад залатымі трубамі» — пачатак кінааповесці-фантасмагорыі па матывах... Болей...